Перайсці да зместу

Чырвоны верас (2024)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
2-я цырымонія ўзнагароджання прэміі «Чырвоны верас»
Агульныя звесткі
Месца Gropius Bau Cinema
Берлін, Германія
Арганізатар Ірэна Кацяловіч
Тарас Тарналіцкі
Узнагароды
Найлепшы фільм «Спатканне ў Мінску»
Найлепшая рэжысура Мікіта Лаўрэцкі
«Спатканне ў Мінску»
Найлепшы акцёр Андрэй Новік
«Ператрымка»
Найлепшая актрыса Вольга Кавалёва
«Спатканне ў Мінску»
Найбольш узнагарод «Спатканне ў Мінску» (3)
«Смеццевая галава» (2)
Найбольш намінацый «Спатканне ў Мінску» (4)
«Мара» (4)
redheatheraward.com
← 20212026→

2-я цырымонія ўзнагароджання Беларускай прэміі кінакрытыкаў «Чырвоны верас» за дасягненні ў галіне кінематографа за 2021 і 2022 гады адбылася 17 лютага 2024 года ў Берліне (Германія). Імпрэза прайшла ў кінатэатры «Gropius Bau Cinema» ў межах Еўрапейскага кінарынку Берлінскага міжнароднага кінафестывалю[1].

На ўдзел у конкурсе было пададзена 92 заяўкі. У доўгі спіс, абвешчаны 25 кастрычніка 2023 года, увайшоў 71 фільм (ігравыя, дакументальныя і анімацыйныя)[2]. Кароткі спіс намінантаў быў абвешчаны 15 студзеня 2024 года[3].

Арганізатарамі прэміі выступілі кінакрытыкі Ірэна Кацяловіч і Тарас Тарналіцкі пры падтрымцы фонду «Trzy Trąby», «The German Marshall Fund» і «Goethe-Institut in Exile». Прызы для пераможцаў (цэгла, з якой прабіваецца галінка верасу) стварыў мастак Аляксандр Адамаў[4].

Лідарам па колькасці ўзнагарод стаў фільм «Спатканне ў Мінску» рэжысёра Мікіты Лаўрэцкага, які перамог у 3 намінацыях (з 4). Фільм «Смеццевая галава» атрымаў 2 узнагароды.

Спіс намінантаў і лаўрэатаў

[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя катэгорыі

[правіць | правіць зыходнік]
Катэгорыі Лаўрэаты і намінанты
Найлепшы ігравы поўнаметражны фільм
«Спатканне ў Мінску» (рэж. Мікіта Лаўрэцкі)
• «A Kid's Flick» (рэж. Мікіта Лаўрэцкі)
• «Лета 1989» (рэж. Уладзімір Казлоў)
Найлепшы ігравы кароткаметражны фільм
«Смеццевая галава» (рэж. Юрый Сямашка)
• «Ператрымка» (рэж. Андрэй Кашперскі)
• «У жывым эфіры» (рэж. Мара Тамковіч)
Найлепшы дакументальны поўнаметражны фільм
«Мара» (рэж. Саша Кулак)
«Смеласць» (рэж. Аляксей Палуян)
• «Мы не ведалі адно аднаго да гэтага лета» (рэж. Вольга Абрамчык)
Найлепшы дакументальны кароткаметражны фільм
«Маладосць па-беларуску» (рэж. Ксенія Галубовіч)
«Метадычка» (рэж. Павел Мажар)
• «Дзённік Анастасіі» (рэж. Максім Буйніцкі)
Найлепшы анімацыйны фільм
«Shirey Mara» (рэж. Ната Карнеева)
• «Вячэра з індыком» (рэж. Глеб Куфцерын)
• «The Primitives» (рэж. Генадзь Буто)
Найлепшы(ая) рэжысёр(ка)
Мікіта Лаўрэцкі — «Спатканне ў Мінску»
Саша Кулак — «Мара»
• Ананімная рэжысёрка
Найлепшы акцёр
Андрэй Новік — «Ператрымка»
Мікіта Лаўрэцкі — за ролі ў сваіх фільмах
• Ананімны акцёр
Найлепшая актрыса
Вольга Кавалёва — «Спатканне ў Мінску» і «A Kid's Flick»
Аляксандра Вайцэховіч — «У жывым эфіры»
Лянка Грыў — «Soyka»
Найлепшая праца аператара(кі)
Таццяна Гаўрыльчык і Есэ Мазух — «Смеласць»
Юлія Шатун — «Спатканне ў Мінску»
Саша Кулак — «Мара»
Найлепшы сцэнар
Андрэй Кашперскі і Міхаіл Зуй — «Ператрымка»
Уладзімір Казлоў — «Лета 1989»
Мара Тамковіч — «У жывым эфіры»
Найлепшае мастацкае рашэнне
Юрый Сямашка — «Смеццевая галава»
• Dymna Vyderka — «Мара»
Валянціна Канілья — «Soyka»
Найлепшы саўнддызайн
Вольга Падгайская — «Галасы. Дзе мой край»
Юрый Сямашка — «Смеццевая галава»
Генадзь Буто — «Too Big Drawing»
Адкрыццё года
Юрый Сямашка
Павел Мажар
• Ананімная рэжысёрка

Спецыяльныя ўзнагароды

[правіць | правіць зыходнік]
Катэгорыя Атрымальнік(і) Фармулёўка Заўв.
Спецыяльная згадка
Мара Тамковіч
фільм «У жывым эфіры»
«За віртуознае мастацкае адлюстраванне трагедыі цэлай краіны праз кароткі эпізод у мінскай кватэры». [4][5]
Калектыўны сведка
(захавальніца — Вольга Абрамчык)
«За аматарскія і прафесійныя, выпадковыя і наўмысныя, у пісьме, відэа і ў памяці — за шматлікія сведчанні падзеяў пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі, якія складаюць летапіс краіны і становяцца часткаю нацыянальнай культуры».

25 кастрычніка 2023 года быў абвешчаны доўгі спіс прэміі, у які ўвайшоў 71 фільм (з 92 пададзеных заявак). У спіс не ўвайшлі фільмы, аўтары якіх пажадалі застацца ананімнымі[2].

Дакументальнае кіно

[правіць | правіць зыходнік]

Поўнаметражныя фільмы

[правіць | правіць зыходнік]

Кароткаметражныя фільмы

[правіць | правіць зыходнік]

Поўнаметражныя фільмы

[правіць | правіць зыходнік]

Кароткаметражныя фільмы

[правіць | правіць зыходнік]

Анімацыйныя фільмы

[правіць | правіць зыходнік]

У склад журы ўвайшло 16 экспертаў (кінакрытыкі, журналісты, даследчыкі), сярод якіх[4]:

  1. Беларускую кінапрэмію «Чырвоны верас» уручаць у Берліне . Red Heather Award (31 студзеня 2024).
  2. 1 2 Апублікаваны доўгі спіс «Чырвонага верасу'24» . Red Heather Award (25 кастрычніка 2023).
  3. Кароткі спіс «Чырвонага верасу’24» (недаступная спасылка). Red Heather Award (15 студзеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 22 ліпеня 2024. Праверана 1 сакавіка 2026.
  4. 1 2 3 Кінапрэмія «Чырвоны верас» назвала пераможцаў у Берліне . Red Heather Award (17 лютага 2024).
  5. У Берліне назвалі лепшыя беларускія фільмы . Еўрарадыё (18 лютага 2024).

Шаблон:Чырвоны верас