Чырвоны мост (Полацк)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Чырвоны мост, Полацк)
Jump to navigation Jump to search
Чырвоны мост
Red Bridge (Polotsk).jpg
Каардынаты: 55°29′25,40″ пн. ш. 28°46′05,20″ у. д.HGЯO
Перасякае Палата
Месца размяшчэння
Commons-logo.svg Чырвоны мост на Вікісховішчы

Чырвоны мост — мост у Полацку цераз раку Палату, адна са славутасцей горада.

Чырвоны мост у пачатку XX стагоддзя

Атрымаў сваю назву ў памяць пра кровапралітную бітве паміж рускімі і французскімі войскамі, якая адбылася 19—21 кастрычніка ў час Айчыннай вайны 1812 года. У выніку бязлітасных баёў за адзіны мост цераз Палату, яго драўляны насціл стаў літаральна чырвоным ад крыві.

У 1975 годзе на месцы драўлянага быў пабудаваны новы жалезабетонны мост з узнаўленнем ранейшых элементаў афармлення. Перад мостам устаноўлены памятны знак з тэкстам:

Цераз гэты мост рускія войскі пад камандаваннем генерала Вітгенштэйна і атрада Пецярбургскага апалчэння пасля бязлітасных баёў 6-8/19-21/кастрычніка 1812 г. увайшлі ў горад і вызвалілі яго ад непрыяцеля, чым паклалі пачатак выгнанню напалеонаўскіх войскаў з беларускай зямлі. З таго часу ў памяць пра загінулых і разлітай крыві гэты мост стаў звацца «ЧЫРВОНЫМ»

Фота памятнага знака

Крыніца[правіць | правіць зыходнік]