Чырвоны мост (Полацк)
Чырвоны мост | |
---|---|
![]() | |
Каардынаты: 55°29′25,40″ пн. ш. 28°46′05,20″ у. д.HGЯO | |
Перасякае | Палата |
Месца размяшчэння | |
Матэрыял | жалезабетон |
![]() |
Чырвоны мост — мост у Полацку цераз раку Палату, адна са славутасцей горада.
Атрымаў сваю назву ў памяць пра кровапралітную бітве паміж рускімі і французскімі войскамі, якая адбылася 19—21 кастрычніка ў час Айчыннай вайны 1812 года. У выніку бязлітасных баёў за адзіны мост цераз Палату, яго драўляны насціл стаў літаральна чырвоным ад крыві.
У 1975 годзе на месцы драўлянага быў пабудаваны новы жалезабетонны мост з узнаўленнем ранейшых элементаў афармлення. Перад мостам устаноўлены памятны знак з тэкстам:
Цераз гэты мост рускія войскі пад камандаваннем генерала Вітгенштэйна і атрада Пецярбургскага апалчэння пасля бязлітасных баёў 6-8/19-21/кастрычніка 1812 г. увайшлі ў горад і вызвалілі яго ад непрыяцеля, чым паклалі пачатак выгнанню напалеонаўскіх войскаў з беларускай зямлі. З таго часу ў памяць пра загінулых і разлітай крыві гэты мост стаў звацца «ЧЫРВОНЫМ»
Арыгінальны тэкст (руск.)Через этот мост русские войска под командованием генерала Витгенштейна и отряда Петербургского ополчения после ожесточенных боев 6-8/19-21/октября 1812 г. вошли в город и освободили его от неприятеля, чем положили начало изгнанию наполеоновских войск с белорусской земли. С того времени в память о погибших и пролитой крови этот мост стал называться „КРАСНЫМ“