Чыркавічы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аграгарадок
Чыркавічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
  • 1 158 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2342
Паштовыя індэксы
247410
Аўтамабільны код
3
Чыркавічы на карце Беларусі ±
Чыркавічы (Беларусь)
Чыркавічы
Чыркавічы (Гомельская вобласць)
Чыркавічы

Чы́ркавічы[1] (трансліт.: Čyrkavičy, руск.: Чирковичи) — аграгарадок у Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці, на рацэ Чырка. Уваходзіць у склад Чыркавіцкага сельсавета. Насельніцтва 1101 чал. (2004). Знаходзяцца за 7 км на паўночны захад ад Светлагорску, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Светлагорск-на-Бярэзіне (лінія Жлобін — Калінкавічы); на аўтамабільнай дарозе Светлагорск — Парычы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першы пісьмовы ўспамін пра Чыркавічы датуецца 1560. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) мясцовасць увайшла ў склад Рэчыцкага павета Менскага ваяводства. Паводле інвентару Бабруйскага староства за 1639 у сяле было 26 дымоў, з якіх 15 заселеныя, і 40 валокаў землі, з якіх 25 пустыя.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Чыркавічы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Бабруйскім павеце Мінскай губерні. У 1840 на П. Пушчына замест струхлелага збудавалі новы драўляны будынак царквы Святых Пятра і Паўла (у яе архіве захоўваліся метрычныя кнігі і прыходскія спісы ад 1799). Станам на 1885 у мястэчку было 92 двары, 2 царквы, школа. Паводле вынікаў перапісу (1897) — 149 двароў, хлебазапасны магазін, карчма. На 1908 — 165 двароў, фельчарскі пункт; на 1917 — 208 двароў

1 студзеня 1919 згодна з пастановай I з'езду КП(б) Беларусі Чыркавічы ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, дзе яны сталі цэнтрам сельсавета Парыцкага раёна Бабруйскай акругі (вобласці). У 1930 у вёсцы працавалі кузня. Станам на 1925 тут было 220 двароў, на 2004 — 434 гаспадаркі.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

У Чыркавічах працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова, фельчарска-акушэрскі пункт, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Забудова[правіць | правіць зыходнік]

Планаванне складаецца з простай шыротнай вуліцы, да цэнтру якой з поўдня далучаецца завулак; на ўсходзе яе перасякае кароткая вуліца. На поўначы, паралельна да галоўнай размяшчаецца кароткая простая вуліца. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Турыстычная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Музей

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

  • Царква Святых апосталаў Пятра і Паўла (XVIII ст.; грэка-каталіцкая)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Чырко́вічы, Чэ́ркавічы, Высо́кае, н.
  2. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2005.
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 181. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]