Перайсці да зместу

Чырыкагуа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чырыкагуа
(Ch’úúkʾanén)
Фота 1886 г.
Агульная колькасць 1392 (2000 г.)
Рэгіёны пражывання ЗША
Мова мескалера-чырыкагуа
Рэлігія пеётызм, анімізм, шаманізм, хрысціянства
Блізкія этнічныя групы іншыя апачы, наваха

Чырыкагуа, або чырыкавэ (саманазва: Ch’úúkʾanén) — народ з групы апачы, карэнныя жыхары ЗША. Жывуць пераважна ў штатах Аклахома і Нью-Мексіка. Агульная колькасць (2000 г.) - 1392 чал.[1]

Чырыкагуа склаліся як канфедэрацыя конных паляўнічых у канцы XVIII ст. Сваю назву атрымалі ад іспанцаў (ісп.: Apaches de Chiricahui, літаральна "апачы гор белага індыка"). Качавалі пераважна на тэрыторыі сучасных Нью-Мексіка, Арызоны і поўначы Мексікі (каля 61 000 км²). Канфедэрацыя складалася з тэрытарыяльных груп. Іх колькасць і назвы стала змяняліся, што адлюстравана ў этнаграфічных даследаваннях розных гадоў. Сутычкі з мексіканцамі, каманчамі і каёва ў першай палове XIX ст. садзейнічалі гуртаванню і адасабленню чальцоў канфедэрацыі ад іншых груп апачы.

Першапачаткова нейтальна або станоўча адносіліся да міграцыі амерыканскіх перасяленцаў, падтрымлівалі з імі гандлёвыя і ваенныя зносіны. Аднак у 1860 г. адбылося некалькі інцыдэнтаў паміж амерыканскімі здабытчыкамі металаў і індзейцамі. Гэта прывяло да ўзброеных канфліктаў 1861 г. і 1863 г. з арміяй ЗША. Пасля 1877 г. актыўныя ваенныя дзеянні аднавіліся і працягваліся да 1886 г. Іх вынікам стала значнае скарачэнне чальцоў канфедэрацыі і населеных імі зямель. Вялікая група чырыкагуа апынулася ў якасці ваенных нявольнікаў у Аклахоме. У 1912 г. яны атрымалі амністыю ад Кангрэса ЗША. Большасць амніставаных перасялілася ў Нью-Мексіка, але частка засталася ў Аклахоме.

У нашы дні чырыкагуа з'яўляюцца афіцыйна прызнанай нацыяй з боку федэральных уладаў ЗША, карыстаюцца ўнутранай аўтаноміяй. З 2016 г. адбываецца працэс прыняцця нацыянальнай Канстытуцыі.

Зноскі