Чырынкатан
Выгляд
| Чырынкатан | |
|---|---|
| руск. Чиринкотан | |
Выгляд з космасу | |
| Характарыстыкі | |
| Плошча | 6 км² |
| Насельніцтва | 0 чал. |
| Размяшчэнне | |
| 48°58′48″ пн. ш. 153°28′48″ у. д.HGЯO | |
| Акваторыя | Ціхі акіян |
| Краіна | |
Чырынкатан (руск.: Чиринкотан) — востраў у Вялікай градзе Курыльскіх астравоў. Адміністрацыйна ўваходзіць у склад Сахалінскай вобласці Расіі. Плошча — 6 км². Ненаселены.
Чырынкатан уяўляе сабою надводную частку высокага актыўнага вулкана (724 м). Апошняе вывяржэнне адбылося ў 2004 г. Схілы вулкана стромкія. Берагі скалістыя. Толькі на паўночна-заходнім беразе вылучаецца частка паверхні, пакрытая друзам.
Глебы не развітыя. У падножжа вулкана сустракаюцца трава, мохападобныя, лішайнікі, вельмі рэдка вольха. Фаўна прадстаўлена нешматлікімі птушкамі.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Остров Чиринкотан
- Вулкан Чиринкотан Архівавана 17 верасня 2011.
