Чысты Бор
Вёска
Чысты Бор
|
Чы́сты Бор[1] (трансліт.: Čysty Bor, руск.: Чистый Бор) — вёска ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Акалоўскага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Месціцца за 40 кіламетраў на паўночны захад ад Лагойска, за 79 кіламетраў ад Мінска, за 67 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Смалявічы (лінія Мінск — Орша)[2].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У канцы XVIII стагоддзя быў засценкам. У першай палове XIX стагоддзя вёска ўваходзіла ў склад маёнтка Акалова. У 1870 годзе Чысты Бор адносіўся да Прусавіцкай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні, у 1905 годзе — да Хацімскай сельскай грамады. Акрамя вёскі існаваў яшчэ і фальварак. Акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі (люты — снежань 1918 года), затым Польшчы (жнівень 1919 — ліпень 1920 года). З 20 жніўня 1924 года населены пункт знаходзіўся ў Акалоўскім сельсавеце Плешчаніцкага раёна Барысаўскай акругі, з 9 чэрвеня 1927 да 26 ліпеня 1930 года — у складзе Мінскай акругі, з 20 лютага 1938 года — у Мінскай вобласці. У 1930 годзе створаны калгас «Чырвоны Бор». Вёска акупіравана гітлераўцамі ў перыяд з пачатку ліпеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 года. У гады Вялікай Айчыннай вайны на фронце загінулі 8 вяскоўцаў. 3 жыхары забіты гітлераўцамі, яшчэ 2 вывезены ў Германію. Знаходзіцца ў Лагойскім раёне з 25 снежня 1962 года[3].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1799 год — 1 двор, 11 жыхароў
- 1909 год — 14 двароў, 82 жыхары
- 1917 год — 16 двароў, 83 жыхары (вёска); 1 двор, 5 жыхароў (фальварак)
- 1926 год — 20 двароў, 75 жыхароў
- 1941 год — 23 двары, 89 жыхароў
- 1969 год — 22 двары, 79 жыхароў
- 2010 год — 6 гаспадарак, 8 жыхароў[3]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Чысты Бор // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 3 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2012. — С. 143. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0636-9.
- ↑ а б Чысты Бор // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 3 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2012. — С. 143—144. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0636-9.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Чысты Бор // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 3 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2012. — С. 143—144. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0636-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх