Чытанне кнігі Быццё на Апалоне-8
У Вігілію Божага Нараджэння 24 снежня 1968 года члены экіпажа касмічнага карабля «Апалон-8» па чарзе прачыталі вершы з Кнігі Быццё пры знаходжанні карабля на арбіце Месяца. Телевізійная трансляцыя гэтага чытання сабрала найбольшую тэлеаўдыторыю для таго часу[1][2]. Уільям Андэрс, Джэймс Ловел і Фрэнк Борман прачыталі першыя 10 вершаў 1-га раздзела, прысвечанага стварэнню света. Тэкст быў прачытаны паводле выдання Гедэонавых братоў у перакладзе, які вядомы пад назвай Біблія караля Якава[3].
Змест паслання з Апалона-8
[правіць | правіць зыходнік]Пасланне пачаў Уільям Андэрс:
Неўзабаве над Месяцам узыйдзе Сонца. Экіпаж Апалона-8 хацеў бы звярнуцца з пасланнем да ўсіх людзей там, на Зямлі.Арыгінальны тэкст (англ.)We are now approaching lunar sunrise, and for all the people back on Earth, the crew of Apollo 8 has a message that we would like to send to you.
Спачатку стварыў Бог неба і зямлю.
Зямля была пустая і неабжытая; і цемра над абліччам бяздоння, і Дух Божы ўзносіўся над водамі.
І сказаў Бог: «Хай станецца святло!» І сталася святло.
І бачыў Бог, што святло было добрае, і раздзяліў Бог святло і цемру.[4][5]Арыгінальны тэкст (англ.)In the beginning God created the heaven and the earth.
And the earth was without form, and void; and darkness was upon the face of the deep. And the Spirit of God moved upon the face of the waters.
And God said, Let there be light: and there was light.
And God saw the light, that it was good: and God divided the light from the darkness.
Затым працягнуў Джэймс Ловел:
І назваў Бог святло днём, а цемру — ноччу. І мінуў вечар, і мінула раніца — дзень першы.
Потым сказаў Бог: «Хай станецца цвярдыня сярод водаў і хай аддзеліць воды ад водаў».
І зрабіў Бог цвярдыню, і аддзяліў воды, якія былі пад цвярдыняй, ад тых, якія былі над цвярдыняй. І сталася гэтак.
І назваў Бог цвярдыню небам. І мінуў вечар, і мінула раніца — дзень другі.[4][5]Арыгінальны тэкст (англ.)And God called the light Day, and the darkness he called Night. And the evening and the morning were the first day.
And God said, Let there be a firmament in the midst of the waters, and let it divide the waters from the waters.
And God made the firmament, and divided the waters which were under the firmament from the waters which were above the firmament: and it was so.
And God called the firmament Heaven. And the evening and the morning were the second day.
Чытанне завяршыў Фрэнк Борман:
Сказаў зноў Бог: «Хай збяруцца воды, якія пад небам, у адно месца, і хай з’явіцца сухмень». І сталася гэтак.
І назваў Бог сухмень зямлёю, а сабранне водаў назваў марамі. І бачыў Бог, што гэта добра.[4][5]Арыгінальны тэкст (англ.)And God said, Let the waters under the heaven be gathered together unto one place, and let the dry land appear: and it was so.
And God called the dry land Earth; and the gathering together of the waters called he Seas: and God saw that it was good.
У завяршэнне, ад усяго экіпажа Апалона-8 мы жадаем усім добрай ночы, удачы, шчаслівага Раства — і няхай блаславіць Бог усіх вас, усіх вас на добрай Зямлі.[4]Арыгінальны тэкст (англ.)And from the crew of Apollo 8, we close with good night, good luck, a Merry Christmas – and God bless all of you, all of you on the good Earth.
Судовы іск
[правіць | правіць зыходнік]Заснавальніца арганізацыі «Амерыканскія атэісты » Мадалін Мюрэй О’Хэйр падала іск супраць НАСА, абвінаваціўшы ў парушэнні першай папраўкі да Канстытуцыі ЗША[6]. Іск быў пададзены ў рэгіянальны суд Тэхаса, які не прыняў справу да разгляду[7]. Прамая апеляцыя ў Вярхоўны Суд была адхілена з-за звароту не па юрысдыкцыі[8]. Гэтак жа была адхілена і апеляцыя ў Апеляцыйны суд пятай акругі ЗША , які пацвердзіў адмову рэгіянальнага суда Тэхаса «per curiam»[9]. У рэшце рэшт, Вярхоўны Суд адмовіў у разглядзе справы[10].
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]Тэлебачанне
[правіць | правіць зыходнік]- Чытанне з «Апалона-8» прайграецца ў серыі «Рака зорак» тэлесерыяла «Космас: Па-за межамі » (1995).
- Чытанне было цалкам адноўленае ў серыі «1968» міні-серыяла HBO «З Зямлі на Месяц » (1998).
Філатэлія
[правіць | правіць зыходнік]У 1969 годзе Пошта ЗША выпусціла паштовую марку (Scott # 1371) ў гонар місіі «Апалон-8» і чытання Бібліі. Выява, размешчаная на марцы, заснавана на знакамітым фотаздымку «Узыход Зямлі». На марцы значацца словы «In the beginning God…» (бел.: «На пачатку Бог…»).
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Race to the Moon – Telecasts from Apollo 8 (англ.). American Experience. PBS (22 верасня 2005). Архівавана з першакрыніцы 25 снежня 2008. Праверана 1 сакавіка 2020.
- ↑ The National Archives Features Special Christmas Eve Message from APOLLO 8 . U.S. National Archives (1 студзеня 2007). Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2009. Праверана 1 сакавіка 2020.
- ↑ The Apollo 8 Christmas Eve Broadcast . NASA National Space Science Data Center (25 верасня 2007). Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2008. Праверана 1 сакавіка 2020.
- ↑ а б в г W. David Woods, Frank O'Brien.. Apollo 8 Flight Journal — Day 4: Lunar Orbit 3 . The Apollo 8 Flight Journal. NASA History Division. Праверана 1 сакавіка 2020. (Час палёту: з 086:06:40 да 086:08:39)
- ↑ а б в Кніга Роду // Біблія. Кнігі Святога Пісання Старога і Новага Запаветаў. — Мінск: Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь, 2012. — С. 5. — 1120 с. — 4 000 экз. — ISBN 978-985-6183-14-6.
- ↑ Andrew Chaikin. A Man On The Moon: The Voyages of the Apollo Astronauts. — Viking, 1994. — С. 204, 623. — ISBN 0-670-81446-6.
- ↑ O'Hair v. Paine, 312 F. Supp. 434, 436, 438 (W.D. Tex. 1969)
- ↑ O’Hair v. Paine, 397 U.S. 531 (1970).
- ↑ O'Hair v. Paine, 432 F.2d 66 (5th Cir. 1970).
- ↑ O’Hair v. Paine, 401 U.S. 955 (1971).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Чытанне кнігі Быццё на Апалоне-8