Чычэстэрскі ўніверсітэт
Выгляд
Чычэстэрскі ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: University of Chichester | |
![]() | |
![]() | |
Арыгінальная назва | англ.: University of Chichester |
Заснаваны | 2005 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Чычэстэр, Англія |
Сайт | chi.ac.uk |
![]() |
Чычэстэрскі ўніверсітэт (англ.: University of Chichester) — брытанская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Чычэстэр.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Універсітэт размешчаны ў Заходнім Сусексе ў Англіі. Ён стаў універсітэтам у 2005 годзе. Кампусы размешчаны ў горадзе Чычэстэр і суседнім прыбярэжным курорце Богнар-Рэджыс, а таксама кампус для музыкі на востраве Уайт.
Універсітэт мае 14 аддзяленняў са спецыяльнасцямі, уключаючы гуманітарныя навукі, спорт, музычны тэатр і адукацыю. Яго карані цягнуцца ў ХІХ стагоддзе, калі ў 1839 годзе быў створаны Каледж імя біскупа Отэра.
З 2013 года ў абодвух універсітэцкіх кампусах вядуцца буйныя будаўнічыя работы па пашырэнні за кошт фінансавання Нацыянальнай латарэі і іншых сродкаў.
Зноскі
- ↑ (unspecified title) Праверана 27 ліпеня 2019.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Чычэстэрскі ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы