Чы Дон Вон
| | |||||||||||||||||||||||||||||||
| Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||
| Нарадзіўся |
28 мая 1991[1][2][…] (34 гады)
|
||||||||||||||||||||||||||||||
| Грамадзянства |
|
||||||||||||||||||||||||||||||
| Рост | 189 см | ||||||||||||||||||||||||||||||
| Вага | 80 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||
| Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||||||||||||||||||||
| Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||
| Клуб |
|
||||||||||||||||||||||||||||||
| Нумар | 33 | ||||||||||||||||||||||||||||||
| Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
| Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
| Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Чы Дон Вон (кар.: 지동원; нар. 28 мая 1991, Чэджу, Рэспубліка Карэя) — паўднёвакарэйскі футбаліст, нападнік клуба «Сеул» і нацыянальнай зборнай Паўднёвай Карэі.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]На працягу 2007—2008 гадоў займаўся ў акадэміі «Рэдынга», пасля чаго вярнуўся ў Карэю. Першым прафесійным клубам Чы Дон Вона стаў «Чанам Дрэганз». Нападнік дэбютаваў у камандзе 27 лютага 2010 года ў матчы супраць «Ічхон Юнайтэд»[3]. У матчы з «Канвонам», згуляным 28 сакавіка 2010 года паўднёвакарэйскі нападнік забіў першы гол у сваёй клубнай кар’еры[4]. Усяго Чы Дон Вон правёў за клуб 33 матчу, у якіх забіў 10 галоў.
Улетку 2011 года паўднёвакарэйскі форвард стаў іграком «Сандэрленда». Чы Дон Вон упершыню згуляў за англійскі клуб у матчы першага тура чэмпіянату Англіі супраць «Ліверпуля»[5]. Першы гол у Прэм'ер-лізе нападнік забіў 10 верасня 2011 года ў браму «Чэлсі»[6]. Усяго за сезон 2011/12 Чы Дон Вон згуляў у Англійскай Прэм’ер-лізе 19 матчаў і забіў 2 галы, аднак у першай палове наступнага сезона гульнявой практыкі футбаліст амаль не атрымліваў і ў студзені 2013 года быў адпраўлены ў арэнду ў нямецкі «Аўгсбург». Забіўшы 5 галоў у 17 згуляных у Бундэслізе матчах, форвард праз паўгода вярнуўся ў Англію. Аднак Дон Вон зноў не пажадаў мірыцца з недахопам гульнявой практыкі і 16 студзеня 2014 года Чы вярнуўся ў «Аўгсбург», падпісаўшы кантракт да канца сезона[7].
17 красавіка 2014 года было абвешчана пра тое, што ўлетку, па заканчэнні сезона, Чы стане іграком дортмундскай «Барусіі», з якой ён падпісаў кантракт да 2018 года[8]. Але, у складзе «Барусіі» так ніводнага разу не з’явіўся на полі, гуляў толькі за другую каманду. У снежні 2014 года вярнуўся ў «Аўгсбург»[9].
У студзені 2018 года быў аддадзены ў арэнду клубу Другой Бундэслігі «Дармштат 98». Па заканчэнні сезона 2017/18 вярнуўся ў «Аўгсбург».
У маі 2019 года стала вядома, што ў новым сезоне Чы Дон Вон будзе гуляць за «Майнц 05». На полі, аднак, з’яўляўся рэдка, за два сезона правёў 10 матчаў у Бундэслізе. У студзені 2021 года да канца сезона арандаваны браўншвайгскім «Айнтрахтам», а ў ліпені 2021 года перайшоў у «Сеул».
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Чы Дон Вон у складзе алімпійскай зборнай Паўднёвай Карэі браў удзел у алімпійскім футбольным турніры 2012, дзе згуляў 6 матчаў, забіў 2 галы і заваяваў разам з камандай бронзавыя медалі.
Дэбютаваў у нацыянальнай зборнай 30 снежня 2010 года ў таварыскім матчы са зборнай Сірыі і забіў адзіны гол у сустрэчы[10]. Нападнік быў уключаны ў заяўку зборнай для ўдзелу ў Кубку Азіі 2011 і правёў на турніры 6 матчаў, у якіх забіў 4 галы. У складзе зборнай Чы Дон Вон удзельнічаў у адборачным турніры да чэмпіянату свету 2014. У рамках турніру форвард згуляў 11 матчаў і забіў 2 галы (2 верасня 2011 года ў браму Лівана)[11].
У 2014 годзе ўключаны ў склад зборнай Паўднёвай Карэі на чэмпіянат свету.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Бронзавы прызёр Кубка Азіі (1): 2011
- Бронзавы прызёр летніх Алімпійскіх гульняў (1): 2012
Статыстыка
[правіць | правіць зыходнік]| Матчы Чы Дон Вона за зборную Паўднёвай Карэі | ||||||
|---|---|---|---|---|---|---|
| № | Дата | Супернік | Рахунак | Галы Чы Дон Вона | Турнір | |
| 1 | 30 снежня 2010 | 1:0 | 1 | Таварыскі матч | ||
| 2 | 10 студзеня 2011 | 2:1 | — | Кубак Азіі 2011 | ||
| 3 | 14 студзеня 2011 | 1:1 | — | Кубак Азіі 2011 | ||
| 4 | 18 студзеня 2011 | 4:1 | 2 | Кубак Азіі 2011 | ||
| 5 | 22 студзеня 2011 | 1:0 | — | Кубак Азіі 2011 | ||
| 6 | 25 студзеня 2011 | 2:2 (0:3 пэн.) | — | Кубак Азіі 2011 | ||
| 7 | 28 студзеня 2011 | 3:2 | 2 | Кубак Азіі 2011 | ||
| 8 | 10 лютага 2011 | 0:0 | — | Таварыскі матч | ||
| 9 | 25 сакавіка 2011 | 4:0 | — | Таварыскі матч | ||
| 10 | 7 чэрвеня 2011 | 2:1 | 1 | Таварыскі матч | ||
| 11 | 2 верасня 2011 | 6:0 | 2 | Адборачны матч ЧС—2014 | ||
| 12 | 6 верасня 2011 | 1:1 | — | Адборачны матч ЧС—2014 | ||
| 7 кастрычніка 2011 | 2:2 | — | Неафіцыйны матч | |||
| 13 | 11 кастрычніка 2011 | 2:1 | — | Адборачны матч ЧС—2014 | ||
| 14 | 11 лістапада 2011 | 2:0 | — | Адборачны матч ЧС—2014 | ||
| 15 | 15 лістапада 2011 | 1:2 | — | Адборачны матч ЧС—2014 | ||
| 16 | 31 мая 2012 | 1:4 | — | Таварыскі матч | ||
| 17 | 8 чэрвеня 2012 | 4:1 | — | Адборачны матч ЧС—2014 | ||
| 18 | 12 чэрвеня 2012 | 3:0 | — | Адборачны матч ЧС—2014 | ||
| 19 | 6 лютага 2013 | 0:4 | — | Таварыскі матч | ||
| 20 | 26 сакавіка 2013 | 2:1 | — | Адборачны матч ЧС—2014 | ||
| 21 | 4 чэрвеня 2013 | 1:1 | — | Адборачны матч ЧС—2014 | ||
| 22 | 11 чэрвеня 2013 | 1:0 | — | Адборачны матч ЧС—2014 | ||
| 23 | 18 чэрвеня 2013 | 0:1 | — | Адборачны матч ЧС—2014 | ||
| 24 | 6 верасня 2013 | 4:1 | — | Таварыскі матч | ||
| 25 | 12 кастрычніка 2013 | 0:2 | — | Таварыскі матч | ||
| 26 | 19 лістапада 2013 | 1:2 | — | Таварыскі матч | ||
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Dong-Won Ji // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Ji Dong-won // FBref
- ↑ Soccerway.com(недаступная спасылка). — «Инчхон Юнайтед» — «Чоннам Дрэгонз» 1:0. Архівавана з першакрыніцы 12 мая 2014.
- ↑ Soccerway.com(недаступная спасылка). — «Канвон» — «Чоннам Дрэгонз» 5:2. Архівавана з першакрыніцы 12 мая 2014.
- ↑ Transfermarkt.at (ням.)(недаступная спасылка). — «Ливерпуль» — «Сандерленд» 1:1. Архівавана з першакрыніцы 15 мая 2012.
- ↑ Transfermarkt.at (ням.)(недаступная спасылка). — «Сандерленд» — «Челси» 1:2. Архівавана з першакрыніцы 16 мая 2012.
- ↑ Dong-Won Ji kommt zum FCA zuruck Архівавана 29 красавіка 2016.
- ↑ BVB verpflichtet Dong-Won Ji
- ↑ Нападающий дортмундской "Боруссии" Чжи Дон Вон перешел в "Аугсбург"
- ↑ Soccerway.com(недаступная спасылка). — Сирия — Южная Корея 0:1. Архівавана з першакрыніцы 12 мая 2014.
- ↑ Soccerway.com. — Южная Корея — Ливан 6:0.
- Нарадзіліся 28 мая
- Нарадзіліся ў 1991 годзе
- Нарадзіліся ў Паўднёвай Карэі
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Паўднёвай Карэі
- Ігракі зборнай Паўднёвай Карэі па футболе
- Ігракі ФК Чанам Дрэганз
- Ігракі ФК Сандэрленд
- Ігракі ФК Аўгсбург
- Ігракі ФК Барусія II Дортмунд
- Ігракі ФК Дармштат 98
- Ігракі ФК Майнц 05
- Ігракі ФК Айнтрахт Браўншвайг
- Ігракі ФК Сеул
- Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2012 года
- Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года