Чэбаксарскае вадасховішча
Выгляд
| Чэбаксарскае вадасховішча | |
|---|---|
| руск.: Чебоксарское водохранилище | |
| Мост у Чэбаксарах цераз заліў | |
| Каардынаты: 56°18′00″ пн. ш. 46°43′00″ у. д.HGЯO | |
| Размяшчэнне | Расія |
| Вышыня над узроўнем мора | 63 м |
| Даўжыня | 341 км |
| Шырыня | 16 км |
| Плошча | 2190 км² |
| Аб'ём | 13,85 км³ |
| Найбольшая глыбіня | 21 м |
| Сярэдняя глыбіня | 6 м |
| Празрыстасць | 1 м |
| Выцякаюць | Волга |
| Год напаўнення | 1980 |
Чэбаксарскае вадасховішча (руск.: Чебоксарское водохранилище) — адно з вадасховішчаў Волга-Камскага каскаду, размешчанае на рацэ Волзе, на тэрыторыях Чувашскай Рэспублікі, Рэспублікі Марый Эл і Ніжагародскай вобласці.
Утворана плацінай Чэбаксарскай ГЭС, размешчанай у горадзе Новачэбаксарску (Чувашыя). Запоўнена ў 1980—1982 гадах.
Плошча — 2190 км², даўжыня — 341 км, найбольшая шырыня — 16 км, глыбіня да 21 м.
Буйныя залівы па далінах рэк Кержанец, Сура, Вятлуга. Па вадасховішчы праходзяць цеплаходныя турыстычныя маршруты Масква — Астрахань, Масква — Растоў-на-Доне, Масква — Перм і інш.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).