Востраў Чэджуда

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Чэджуда)
Перайсці да: рух, знайсці

Чэджу́да (кар.: 제주도, 濟州島) — востраў ва Усходне-Кітайскім моры. Належыць Паўднёвай Карэі і ўваходзіць у яе склад як спецыяльная аўтаномная правінцыя Чэджу. Агульная плошча — 1849 км². Насельніцтва (2011 г.) — 583 284 чал. Адміністрацыйны цэнтр — Чэджу.

Геаграфія і прырода[правіць | правіць зыходнік]

Карта

Чэджуда вулканічнага паходжання, сфарміраваўся каля 2 млн гадоў таму. Паверхня складаецца з старажытных базальтавых і лававых парод. Цягнецца прыкладна на 73 км з усходу на захад і на 41 км з поўначы на поўдзень. Найвышэйшы пункт — вулкан Хала (1950 м), які мае працяглае кратарнае возера.

Клімат марскі субтрапічны з вільготным летам і сухім надвор'ем узімку. Сярэдняя тэмпература студзеня 3,2 — 8,3 °C, жніўня 23,3 — 29,8 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 1 497,6 мм.

На схілах вулкана Хала захаваліся вечназялёныя змяшаныя лясы, якія займаюць прыкладна 12 % усёй тэрыторыі вострава. Яны з'яўляюцца асноўнай крыніцай падземных вод і ахоўваюцца згодна Рамсарскай канвенцыі. Астатнія тэрыторыі ахоплены гаспадарчай дзейнасцю чалавека.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]