Чэзарэ Негры
Чэзарэ Негры | |
---|---|
![]() | |
Род дзейнасці | харэограф, кампазітар |
Дата нараджэння | 1535[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1605[1] |
![]() |
Чэзарэ Негры (італ.: Cesare Negri; каля 1535, Мілан — каля 1605) — італьянскі танцор, танцмайстар, харэограф, драматург і кампазітар эпохі Рэнесансу.
Чэзарэ Негры па мянушцы Il Trombone быў адным з самых прыкметных і ўплывовых танцмайстраў Еўропы, пра гэта гавораць яго шматлікія заступніцтвы каралеўскіх двароў. На працягу пяцідзесяці гадоў ён не толькі даваў паказы, але і навучаў міланскае дваранства, падарожнічаў разам са сваімі заступнікамі па ўсёй Італіі і за яе межамі, ствараў танцы і, бліжэй да канца сваёй кар’еры — апублікаваў свой трактат.
Пакінуў пасля сябе некалькі складзеных ім кампазіцый для лютні з танцамі, а таксама паўаўтабіяграфічную кнігу «Le Gratie d’Amore», у якой распавядае пра сябе, свой творчы шлях, апісанне розных танцаў і тэхнікі іх выканання.
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.