Перайсці да зместу

Чэлекен

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чэлекен
Паштоўка, прысвечаная нафтаздабычы на Чэлекене
Паштоўка, прысвечаная нафтаздабычы на Чэлекене
39°28′56″ пн. ш. 53°18′35″ у. д.HGЯO
АкваторыяКаспійскае мора
Плошча677 км²
Найвышэйшы пункт100 м
Краіна
Чэлекен (Туркменістан)
Чэлекен
Чэлекен
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Чэлеке́н (туркм.: Çeleken) — паўвостраў на захадзе Туркменістана, амываецца водамі Каспійскага мора. Тэрыторыя - каля 677 км². Насельніцтва (2010 г.) - 29 131 чал.

Паўвостраў Чэлекен месціцца на паўднёвым усходзе Каспійскага мора. Да 1925 г. з'яўляўся востравам. Ператварыўся ў паўвостраў у выніку паніжэння ўзроўню Каспія. Паверхня ўяўляе пагорыстую раўніну з паніжэннямі і пясчана-ракушачнікавымі косамі ўздоўж узбярэжжа. У цэнтральнай частцы ўзвышанасць Чакрак, якая абрываецца на захадзе высокім уступам (каля 20 м). Найвышэйшы пункт не перавышае 100 м. Маюцца саланчакі і неактыўныя гразевыя вулканы.

На Чэлекене ёсць некалькі салёных азёр з разнастайным колерам вады, што тлумачыцца розніцай у насычанасці бактэрыямі. Паверхневых вадацёкаў няма. Прэсная вада выходзіць на паверхню разам з нафтай, насычана ёда-бромнымі солямі і не прыдатная для піцця. Вада для спажывання транспартуецца па трубах з Туркменбашы.

Карысныя выкапнінафта, азакерыт, бром, сульфаты, пірыт, галеніт, свінец і інш.

Клімат засушлівы субтрапічны. Надвор’е залежыць ад пануючых вятроў. Сярэдняя зімовая тэмпература — +3,1 °C. Сярэдняя летняя тэмпература — +26,2 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 120 мм.

Флора прадстаўлена некалькімі дзесяткамі відаў раслін, характэрных для пустыні, у тым ліку палынам, тамарыскам, акацыяй, саксаулам. Жывёльны свет блізкі да іншых пустынных рэгіёнаў Туркменістана. На ўзбярэжжы шмат птушак, у тым ліку фламінга, тут зімуюць каспійскія цюлені.

У розных крыніцах Чэлекен узгадваўся пад назвай Чаракан (перс.: چهارکن, літаральна "чатыры багацці") з XIV ст. як востраў. На рускіх картах XVII ст. быў вядомы як Нефтяной востраў. Быў населены туркменамі агурджале і ёмутлар, якія займаліся рыбалоўствам, здабычай нафты і азакерыту, жывёлагадоўляй. У канцы XVIII ст. на Чэлекене налічвалася каля 3 тысяч нафтавых калодзежаў.

У 1921 г. Чэлекен увайшоў у склад Туркменістана. У 1925 г. у выніку паніжэння ўзроўню Каспійскага мора стаў паўвостравам. З 1961 г. з'яўляецца асноўным цэнтрам нафтаздабычы ў Туркменістане.