Чэлюскін (мыс)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Чэлюскін[1] (мыс Усходне-Паўночны, мыс Чэлюскіна) — паўночны ўскраек (мыс) паўвострава Таймыр і самы паўночны мацерыковы пункт Еўразіі. Упершыню яго дасягнулі ўдзельнікі 2-й Камчацкай (Вялікай Паўночнай) экспедыцыі штурман С. І. Чэлюскін разам з казакамі Фафанавым і Гарохавым у 1742 годзе. Да 100-годдзя экспедыцыі мыс быў перайменаваны Рускім геаграфічным таварыствам з мыса Усходне-Паўночны ў мыс Чэлюскін.

У 1878 годзе мыс Чэлюскін наведаў шведскі даследчык Арктыкі Нільс Адольф Эрык Нордэншэльд, а ў 1893 — нарвежскі даследчык Фрыцьёф Нансен змог першым абмінуць яго. У 1932 годзе экспедыцыяй Арктычнага Інстытута пад кіраўніцтвам Рудольфа Самойлавіча на ледаколе «Сямён Дзяжнёў» на мысе Чалюскін пабудавана палярная станцыя. Другую зімоўку ўзначаліў І. Д. Папанін, пашырыўшы станцыю да абсерваторыі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 512 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8.