Ла Ліга

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ла Ліга Сантадэр
Primera División
LaLiga Santander.svg
Лагатып Ла Лігі
Краіна

Сцяг Іспаніі Іспанія

Федэрацыя

УЕФА (Еўропа)

Заснаваны

1929

Кол-ць каманд

20

Узровень у сістэме ліг

1

Выбыванне ў

Сегунда

Нацыянальныя турніры

Кубак Караля

Міжнародныя турніры

Ліга чэмпіёнаў УЕФА
Ліга Еўропы УЕФА

Дзеючы пераможца

Барселона (24)

Найбольш тытулаваны

Рэал Мадрыд (32)

Сайт

laliga.es/laliga-santander

Сезон 2015/16

Ла Ліга (ісп.: La Liga) — прафесійная футбольная ліга Іспаніі, вядомая яшчэ як Прымера Дывізіён (ісп.: Primera División). У іерархіі лігаў чэмпіянату Іспаніі займае першы радок, з чаго вынікае, што спаборніцтва вызначае чэмпіёна краіны. Ліга лічыцца адной з найлепшых футбольных лігаў у свеце. Усяго толькі дзевяць клубаў станавіліся пераможцамі Ла Лігі. Пачынаючы з 1950-х гадах дамінуючымі клубамі розыгрышаў спаборніцтва былі «Рэал» (Мадрыд) і «Барселона». Аднак на працягу 1930-х і 1940-х гадах Ла Ліга была больш канкурэнтнай, з сапраўднымі грандамі іспанскага футбола, «Рэалам» і «Барселонай», паспяхова канкуравалі «Валенсія», «Атлетыка» і «Атлетык», а ў 1990-х і 2000-х гадах — тая ж «Валенсія» і «Дэпартыва».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаванне[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню ідэю нацыянальнай футбольнай лігі ў Іспаніі прапанаваў у красавіку 1927 года Хасэ Марыя Ача, дырэктар клуба «Арэнас» з Геча. Пасля працяглых дыскусаў адносна памеру лігі і крытэраў допуску клубаў, у канчатковым выніку Каралеўская іспанская футбольная федэрацыя вызначыла дзясятку першых удзельнікаў Ла Лігі 1928 года. «Барселона», «Рэал» Мадрыд, «Атлетык» Більбаа, «Рэал Сасьедад», «Арэнас» і «Рэал Уніён» увайшлі ў лік удзельнікаў на правах папярэдніх пераможцаў Каралеўскага кубка. «Атлетыка» (Мадрыд), «Эспаньёл» і «Еўропа» атрымалі правы ўдзелу ў якасці папярэдніх фіналістаў кубка, а «Расінг» з Сантандэра заваяваў месца ў лізе шляхам перамогі ў пераходным турніры. Станам на сезон 2015/16 толькі тры клубы з ліку заснавальнікаў, «Барселона», мадрыдскі «Рэал» і «Атлетык» (Більбаа), ніколі не выбывалі ў ніжэйшы дывізіён.

Чэмпіёны[правіць | правіць зыходнік]

Клуб Чэмпіён 2-е месца Чэмпіёнскія сезоны

Рэал Мадрыд

32
23
1931/32, 1932/33, 1953/54, 1954/55, 1956/57, 1957/58, 1960/61, 1961/62, 1962/63, 1963/64, 1964/65, 1966/67, 1967/68, 1968/69, 1971/72, 1974/75, 1975/76, 1977/78, 1978/79, 1979/80, 1985/86, 1986/87, 1987/88, 1988/89, 1989/90, 1994/95, 1996/97, 2000/01, 2002/03, 2006/07, 2007/08, 2011/12

Барселона

24
24
1929, 1944/45, 1947/48, 1948/49, 1951/52, 1952/53, 1958/59, 1959/60, 1973/74, 1984/85, 1990/91, 1991/92, 1992/93, 1993/94, 1997/98, 1998/99, 2004/05, 2005/06, 2008/09, 2009/10, 2010/11, 2012/13, 2014/15, 2015/16

Атлетыка

10
8
1939/40, 1940/41, 1949/50, 1950/51, 1965/66, 1969/70, 1972/73, 1976/77, 1995/96, 2013/14

Атлетык

8
7
1929/30, 1930/31, 1933/34, 1935/36, 1942/43, 1955/56, 1982/83, 1983/84
Валенсія
6
6
1941/42, 1943/44, 1946/47, 1970/71, 2001/02, 2003/04

Рэал Сасьедад

2
3
1980/81, 1981/82
Дэпартыва Ла-Карунья
1
5
1999/2000
Севілья
1
4
1945/46
Бетыс
1
0
1934/35

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]