Чэмпіянат Азербайджана па шахматах

Чэмпіянат Азербайджана па шахматах — штогадовае спартыўнае спаборніцтва, якое ладзіцца Міністэрствам моладзі і спорту супольна з «Азербайджанскай федэрацыяй шахмат». З'яўляецца адборачным этапам да асабістага чэмпіянату Еўропы.
Агульныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Проводится ежегодно с 1927 года. Официальный статус соревнование получило в 1934 году[1][2].
Жаночыя чэмпіянаты праводзяцца з 1936 года, афіцыйна — з 1957 года[1].
Праводзяцца таксама чэмпіянаты Азербайджана па рапіду і бліц.
Рэгламент
[правіць | правіць зыходнік]На 2025 год дзейнічае наступны рэгламент.
Да чэмпіянату дапушчаюцца шахматысты, якія адпавядаюць наступным патрабаванням:
- Члены зборнай Азербайджана па шахматах (5 месцаў)
- Паўфіналісты чэмпіянату Азербайджана па шахматах
- Шахматысты з самым высокім рэйтынгам ФІДЭ на снежань 2024 года (14 месцаў)
- Шахматысты, якія паказалі самыя высокія вынікі (5 месцаў)
Адбор удзельнікаў праводзіцца прыярытэтна ад першага крытэрыю да чацвёртага.
Для ўдзелу ігракоў у чэмпіянаце праводзіцца рэгістрацыя. Гульцы падпісваюць дамову з Федэрацыяй шахмат Азербайджана на ўдзел у чэмпіянаце.
Чэмпіянат праводзіцца па алімпійскай сістэме (нок-аўт, які прайграў выбывае). Чэмпіянат складаецца з 5 тураў і праходзіць па правілах ФІДЭ.
Кожны тур складаецца з двух класічных партый (белымі і чорнымі) і ў выпадку роўнага рахунку — тай-брэйка.
Чэмпіянат пачынаецца са стадыі 1/16 фіналу. Дзеючы чэмпіён Азербайджана па шахматах і 5 шахматыстаў з самым высокім рэйтынгам пачынаюць чэмпіянат са стадыі 1/8 фіналу. На стадыі 1/8 фіналу яны дадаюцца да шахматыстаў, якія прайшлі стадыю 1/16 фіналу.
Тур праводзіцца за тры дні. У першы дзень — першая гульня, у другі — другая. У трэці — тай-брэйк.
Падчас партый на 40 хадоў адводзіцца 90 хвілін. Пасля 40-га ходу чорных на партыю даецца 30 хвілін. Нічыя не дазваляецца да 30-га ходу чорных, акрамя трохразовага паўтарэння пазіцыі ці пата.
На тай-брэйку гуляюць 2 партыі ў рапідзе. Час партыі — 25 хвілін.
Калі на тай-брэйку зафіксавана нічыя, гуляецца армагедон. Белым даецца 15 хвілін, чорным 10 хвілін. Белым для праходу ў наступны этап залічваецца толькі перамога. У выпадку нічые або перамогі чорных, у наступны этап праходзіць гулец, які гуляў чорнымі.
Чэмпіён Азербайджана становіцца членам зборнай Азербайджана па шахматах. Паўфіналісты атрымліваюць права прыняць удзел у Чэмпіянаце Еўропы па шахматах.
У ходзе спаборніцтваў гульнявую зону дапускаюцца толькі ігракі, суддзі і арганізацыйны персанал. Пранос з сабой тэлефонаў і іншай электроннай тэхнікі гульцамі ў гульнявую зону забаронены.
Пакіданне гульнявой зоны іграком дапускаецца толькі з дазволу галоўнага суддзі або аднаго з суддзяў. За парушэнне гэтага правіла суддзёй можа быць прызнана паражэнне гульца ў партыі.
Пасля заканчэння гульнявога дня гульцы запрашаюцца на аналіз партый.
Апеляцыйны камітэт складаецца з 5 членаў (3 пастаянных члена, 2 рэзервовых). Апеляцыі прымаюцца на працягу адной гадзіны пасля заканчэння гульні. Для падачы апеляцыі ўносіцца дэпазіт, які вяртаецца ў выпадку задавальнення апеляцыі.
Чэмпіянаты Азербайджанскай ССР
[правіць | правіць зыходнік]| № | Год | Горад правядзення |
Пераможца | + | - | = | Вынік |
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 1927 | Гурвіч | ||||||
| 1934 | Касум Селімханаў | ||||||
| 1936 | Міхаіл Макагонаў
Жилакаў |
||||||
| 1947 | Уладзімір Макагонаў | ||||||
| 1948 | Уладзімір Макагонаў | ||||||
| 1949 | Уладзімір Макагонаў | ||||||
| 1950 | Барыс Левітас | ||||||
| 1951 | Уладзімір Макагонаў | ||||||
| 1952 | Уладзімір Макагонаў | ||||||
| 1953 | Азэр Зэйналы[3] | ||||||
| 1954 | Султан Халілбэйлі | ||||||
| 1955 | Леанід Лістэнгартэн | ||||||
| 1956 | Леў Гульдзін[5] | ||||||
| 1957 | Самуіл Жухавіцкі | ||||||
| 1958 | Султан Халілбэйлі | ||||||
| 1959 | Уладзімір Багіраў | ||||||
| 1960 | Уладзімір Багіраў | ||||||
| 1961 | Уладзімір Багіраў |
Чэмпіянаты Азербайджана
[правіць | правіць зыходнік]Жаночыя чэмпіянаты
[правіць | правіць зыходнік]Чэмпіянаты Азербайджанскай ССР
[правіць | правіць зыходнік]| № | Год | Горад | Пераможца | + | - | = | Вынік |
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 1936 | Калядная | ||||||
| 1957 | Таццяна Гарбулёва | ||||||
| 1958 | Таццяна Затулоўская | ||||||
| 1960 | Марцірасава | ||||||
| 1961 | Аванесава |
Чэмпіянаты Азербайджана
[правіць | правіць зыходнік]| Год | Горад | Пераможца | + | - | = | Вынік | |
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 2001 | Баку | Зейнаб Мамед'ярава | |||||
| 2002 | Баку | Фіруза Веліханлы | |||||
| 2003 | Баку | Цюркан Мамед'ярава | |||||
| 2004 | Баку | Афаг Худабердзіева | |||||
| 2006 | Баку | Хаяла Іскендэрава | |||||
| 2007 | Баку | Зейнаб Мамед'ярава | |||||
| 2008 | Баку | Зейнаб Мамед'ярава | |||||
| 2009 | Баку | Нармін Кязімава | |||||
| 2010 | Баку | Цюркан Мамед'ярава | |||||
| 2011 | Баку | Цюркан Мамед'ярава | |||||
| 2012 | Баку | Цюркан Мамед'ярава | |||||
| 2013 | Баку | Хаяла Абдула | |||||
| 2014 | Баку | Айтан Амраева | |||||
| 2015 | Баку | Зейнаб Мамед'ярава | |||||
| 2016 | Баку | Нармін Кязімава | |||||
| 2017 | Баку | Гюнай Мамедзадэ | |||||
| 2018 | Баку | Ханым Баладжаева | |||||
| 2019 | Баку | Гюнай Мамедзадэ | |||||
| 2020 | Баку | Ханым Баладжаева | |||||
| 2021 | Нахічэвань | Гюльнар Мамедава | |||||
| 2022 | Баку | Говхар Бейдуллаева | |||||
| 2023 | Баку | Гоўхар Бейдулаева | |||||
| 2024 | Баку | Аян Алахвердзіева[14] | |||||
| 2025 | Баку | Гюнай Мамедзадэ[15] |
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ а б Шахматный словарь / гл. ред. Л. Я. Абрамов; сост. Г. М. Гейлер. — М.: Физкультура и спорт, 1964. — С. 39—40. (руск.)
- ↑ Шахматы: энциклопедический словарь / гл. ред. А. Е. Карпов. — М.: Советская энциклопедия, 1990. — С. 10. — 621 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-85270-005-3. (руск.)
- ↑ Пасля дадатковага матча з Жылаковым.
- ↑ Падзялілі 2—3 месцы за выступоўцам па-за конкурсам Ю. Л. Авербахам.
- ↑ Заняў 2 месца за выступоўцам па-за конкурсам Л. С. Араніным]].
- ↑ Інфармацыя] на сайце The Week In Chess (№ 693) (англ.)
- ↑ Інфармацыя] на сайце The Week In Chess (№ 742) (англ.)
- ↑ Інфармацыя] на сайце The Week In Chess (№ 849) (англ.)
- ↑ Стали известны призеры чемпионата Азербайджана по шахматам (руск.). Архівавана з першакрыніцы 9 снежня 2018. Праверана 7 снежня 2018.
- ↑ Інфармацыя] на сайце The Week In Chess (№ 1054) (англ.)
- ↑ Інфармацыя] на сайце The Week In Chess (№ 1116) (англ.)
- ↑ Інфармацыя] на сайце The Week In Chess (№ 1167) (англ.)
- ↑ Інфармацыя] на сайце The Week In Chess (№ 1212) (англ.)
- ↑ а б Неожиданное противостояние Мамедъярова и Раджабова. На кону 20 000 манатов (руск.). www.azerisport.com. Праверана 15 лютага 2025.
- ↑ а б Мамедов и Мамедзаде стали чемпионами Азербайджана (руск.). www.azerisport.com. Праверана 16 лютага 2025.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Рэгламент чэмпіянату 2025 (азерб.)
- Азербайджанская федэрацыя шахмат (азерб.) (англ.)