Чэмпіянат Беларусі па футболе

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Чэмпіянат Беларусі па футболе праводзіцца з 1992 года Беларускай Федэрацыяй па футболе.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянат складаецца з трох прафесійных ліг:

  1. Вышэйшая ліга
  2. Першая ліга
  3. Другая ліга

У другую лігу можа заявіцца любы прафесійны клуб. З вышэйшай і першай ліг штогод некалькі клубаў, якія занялі апошнія месцы, пераходзяць у лігу ніжэй; адпаведная колькасць клубаў з першай і другой ліг займаюць іх месцы.