Чэмпіянат Вялікабрытаніі па снукеры 2010

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2010
Фота
Сезон: 2010/2011
Тэрміны: 4 — 12 снежня 2010
Арэна: Міжнародны цэнтр Тэлфарда
Горад: Тэлфард
Краіна: Англія
Арганізацыя: WPBSA
Спонсар: 12BET.com
Фармат: Рэйтынгавы турнір
Агульны прызавы фонд: £625,000
Прызавыя пераможцы: £100,000
Мінулы чэмпіён: Сцяг Кітая Дзін Дзюньхуэй
Фінал
Пераможца: Сцяг Шатландыі Джон Хігінс
Фіналіст: Сцяг Уэльса Марк Уільямс
Лік: 10:9
Статыстыка турніру
Найвышэйшая серыя: 143 (Марк Джойс)
←2009Чэмпіянат Вялікабрытаніі2011→
Снукерны сезон 2010/2011
←Прага Класік Мастэрс→

Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2010 (англ.: UK Championship 2010, таксама вядомы як 12BET.com UK Championship 2010 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 4 па 12 снежня 2010 года ў міжнародным цэнтры Тэлфарда, у Тэлфардзе, Англія. Турнір стаў 34-м розыгрышам чэмпіянату Вялікабрытаніі, які штогод праходзіць з 1977 году. Прызавы фонд турніру склаў £625,000, з якіх £100,000 атрымаў пераможца.

Пераможцам турніру стаў Джон Хігінс з Шатландыі, які саступаў Уільямсу ў фінальным матчы з лікам 2:7 і 5:9, але здзейсніў выдатны камбэк і выдрапаў паядынак у вырашальнай партыі. На сваім шляху да тытула 35-гадовы шатландзец перайграў Стывена Лі (9:6), сваіх суайчыннікаў Грэма Дота (9:8) і Стывена Магуайра ў чвэрцьфінале (9:7), Марка Алена з Паўночнай Ірландыі ў паўфінальным матчы (9:5) і валійца Марка Уільямса ў фінальным паядынку (10:9). Такім чынам, Хігінс выйграў свой 33-ы прафесійны і 22-і рэйтынгавы тытул, а таксама другое прафесійнае спаборніцтва ў сезоне пасля таго, як у сярэдзіне лістапада вярнуўся ў снукер пасля шасцімесячнай дыскваліфікацыі.

Турнір[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2010 года стаў 34-м розыгрышам турніру, які быў засанаваны ў 1977 годзе і з 1984 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. Турнір з'яўляецца адным з трох турніраў Трайной снукернай кароны (разам з Мастэрс і чэмпіянатам свету), а таксама самым прэстыжным і самым высокааплатным рэйтынгавым турнірам пасля чэмпіянату свету. З самога заснавання чэмпіянат Вялікабрытаніі праходзіў у такіх гарадах Англіі, як Блэкпул (1977), Прэстан (1978—1997), Борнмут (1998—2000) і Ёрк (2001—2006). З 2007 года першынства стала праходзіць у Тэлфардзе ў Міжнародным цэнтры Тэлфарда

Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2010 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера (англ.: World Professional Billiards and Snooker Association) і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з'яўляўся трэцім рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2010/2011.

Рэйтынгавыя ачкі[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2010 меў найвялікшае размеркаванне рэйтынгавых ачкоў сярод усіх спаборніцтваў пасля чэмпіянату свету. Пераможца турніру атрымаў 8000 ачкоў (пераможца чэмпіянату свету атрымліваў 10000 балаў).

Дасягненне Ачкі Ачкі (СГ)[ра 1]
Пераможца
8000
Фіналіст
6400
Паўфіналісты
5120
Чвэрцьфіналісты
4000
1/8 фіналу
3040
1/16 фіналу
2240
1120
1/24 фіналу (квал.)
1840
920
1/32 фіналу (квал.)
1440
720
1/40 фіналу (квал.)
1040
520
1/48 фіналу (квал.)
640
320
  1. Ачкі, якія зарабляюць гульцы ў выпадку паражэння ў першым жа матчы на чэмпіянаце.

Асноўная сетка[правіць | правіць зыходнік]

  Першы раўнд
да 9 перамог
Другі раўнд
да 9 перамог
Чвэрцьфіналы
да 9 перамог
Паўфіналы
да 9 перамог
Фінал
да 10 перамог
                                               
1  Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй 9  
17  Сцяг Уэльса Мэцью Стывенс 4  
  1  Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй 8  
  12  Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален 9  
12  Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален 9
35  Сцяг Англіі Том Форд 5  
  12  Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален 9  
  25  Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм 7  
16  Сцяг Ганконга Марка Фу 9  
22  Сцяг Англіі Бары Хокінс 7  
  16  Сцяг Ганконга Марка Фу 2
  25  Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм 9  
7  Сцяг Англіі Роні О'Саліван 6
25  Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм 9  
  12  Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален 5  
  4  Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 9  
6  Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр 9  
30  Сцяг Ірландыі Кен Доэрці 6  
  6  Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр 9
  9  Сцяг Англіі Марк Сэлбі 7  
9  Сцяг Англіі Марк Сэлбі 9
20  Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн 6  
  6  Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр 7
  4  Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 9  
11  Сцяг Шатландыі Грэм Дот 9  
24  Сцяг Англіі Мартын Гоўлд 5  
  11  Сцяг Шатландыі Грэм Дот 8
  4  Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 9  
4  Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 9
19  Сцяг Англіі Стывен Лі 6  
4  Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 10
5  Сцяг Уэльса Марк Уільямс 9
3  Сцяг Англіі Алістэр Картэр 6  
65  Сцяг Англіі Марк Джойс 9  
  65  Сцяг Англіі Марк Джойс 9  
  26  Сцяг Англіі Джад Трамп 7  
14  Сцяг Англіі Джэймі Коўп 6
26  Сцяг Англіі Джад Трамп 9  
  65  Сцяг Англіі Марк Джойс 7  
  5  Сцяг Уэльса Марк Уільямс 9  
10  Сцяг Шатландыі Стывен Хендры 9  
63  Сцяг Англіі Джымі Уайт 8  
  10  Сцяг Шатландыі Стывен Хендры 6
  5  Сцяг Уэльса Марк Уільямс 9  
5  Сцяг Уэльса Марк Уільямс 9
18  Сцяг Англіі Марк Дэвіс 3  
  5  Сцяг Уэльса Марк Уільямс 9
  8  Сцяг Англіі Шон Мёрфі 8  
8  Сцяг Англіі Шон Мёрфі 9  
70  Сцяг Паўночнай Ірландыі Патрык Уолес 5  
  8  Сцяг Англіі Шон Мёрфі 9
  23  Сцяг Уэльса Раян Дэй 8  
15  Сцяг Англіі Марк Кінг 8
23  Сцяг Уэльса Раян Дэй 9  
  8  Сцяг Англіі Шон Мёрфі 9
  2  Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 7  
13  Сцяг Англіі Пітэр Эбдан 7  
29  Сцяг Англіі Эндру Хігінсан 9  
  29  Сцяг Англіі Эндру Хігінсан 5
  2  Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 9  
2  Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 9
40  Сцяг Англіі Роры Мак-Лаўд 1  

Фінал[правіць | правіць зыходнік]

Фінал: да 10 перамог. Рэферы: Брэндан Мур.
Міжнародны цэнтр Тэлфарда, Тэлфард, Англія, 12 снежня 2010.
Джон Хігінс (4)
Сцяг Шатландыі Шатландыя
10:9 Марк Уільямс (5)
Сцяг Уэльса Уэльс
Дзённая сесія: 80:0 (80), 1:78, 26:67, 45:65 (65), 66:60, 34:76, 17:66, 0:85 (85)
Вячэрняя сесія: 3:55, 90:0 (90), 94:43 (94), 45:85 (70), 135:0 (105), 16:63, 68:31, 110:0 (76), 71:69 (61), 64:28, 81:46 (66)
105 Найвышэйшая серыя 85
1 Соценныя серыі 0
5 Серыі 50+ 4

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]