Чэмпіянат Еўропы па веласпорце на трэку 2021

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Чэмпіянат Еўропы па веласпорце на трэку 2021 (англ.: 2021 UEC European Track Championships) — 12-ы чэмпіянат Еўропы па веласпорце на трэку пад эгідай Еўрапейскага веласіпеднага саюза, які меўся прайсці ў Мінску з 23 па 27 чэрвеня 2021 года, але быў адменены.

Байкатаванне турніра[правіць | правіць зыходнік]

12 лютага 2021 года 25 дэпутатаў Еўрапейскага парламента заклікалі спартыўныя арганізацыі не праводзіць у Беларусі турніры, а таксама апублікавала ліст дэпутатаў кіраўніку Міжнароднага саюза веласіпедыстаў Давіду Лапарцье[1].

У сакавіку 2021 года, Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці заклікаў Міжнародны саюз веласіпедыстаў і Еўрапейскі веласіпедны саюз перанесці мерапрыемства з Беларусі ў сувязі з парушэннямі правоў чалавека, а таксама, у прыватнасці, правоў спартсменаў[2]. Аднак Еўрапейскі веласіпедны саюз адказаў, што не змог знайсці іншага месца для правядзення тутніра[3].

У маі Федэрацыя веласпорту Германіі паведаміла Еўрапейскаму веласіпеднаму саюзу аб сваім няўдзеле ў чэмпіянаце Еўропы ў Мінску. Таксама ад удзелу ў ім адмовіліся фаварыты — зборныя Нідэрландаў і Вялікабрытаніі.

27 мая на паседжанні праўлення Еўрапейскага веласіпеднага саюза было прынята рашэнне пазбавіць Мінск права прымаць Чэмпіянат Еўропы.

Старшыня Беларускай федэрацыі веласіпеднага спорту Наталля Цылінская патлумачыла адмену турніра паветранай блакіроўкай Беларусі[4], абвешчанай шэрагам еўрапейскіх краін пасля інцыдэнту з рэйсам Ryanair 4978.

Зноскі

  1. We are calling on all sports organisations to #follow and #move #sportingevents from #Lukashenko's #Belarus (англ.) . Twitter Viola von Cramon (10 лютага 2021). Праверана 27 мая 2021.
  2. БФСС направил обращение в UCI и UEC с требованием отменить ЧЕ на треке в Беларуси (руск.) . Tribuna.by (19 сакавіка 2021). Праверана 27 мая 2021.
  3. Michael Pavitt UEC still planning European Track Championships in Belarus as unable to find replacement host (англ.) . Insidethegames.biz (27 сакавіка 2021). Праверана 27 мая 2021.
  4. pressball.by