Чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы 2018
| Чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы 2018 | |
|---|---|
| | |
| Горад-арганізатар |
|
| Краіны-ўдзельніцы | 51 |
| Колькасць атлетаў | 1572 |
| Разыгрываецца медалёў | 48 |
| Цырымонія адкрыцця | 7 жніўня 2018 |
| Цырымонія закрыцця | 12 жніўня 2018 |
| Дата правядзення | 12 жніўня 2018 |
| Стадыён | Алімпіяштадыян |
24-ы чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы праходзіў з 7 па 12 жніўня 2018 года на Алімпійскім стадыёне ў Берліне. У шэрагу відаў кваліфікацыйныя спаборніцтвы адбыліся 6 жніўня, за дзень да афіцыйнага адкрыцця чэмпіянату. Турнір у трэці раз у гісторыі праходзіў на тэрыторыі Германіі і ўпершыню — у сталіцы краіны. Да ўдзелу былі дапушчаны спартсмены, якія выканалі ў пастаўленыя тэрміны неабходныя кваліфікацыйныя патрабаванні і нарматывы[1]. На працягу шасці дзён былі разгуляныя 48 камплектаў медалёў.
Чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы з'яўляўся часткай першага ў гісторыі аб'яднанага чэмпіянату Еўропы па летніх відах спорту. Спаборніцтвы праходзілі са 2 па 12 жніўня ў Берліне і брытанскім Глазга. У 2018 годзе гэта мультыспартыўнае мерапрыемства складалася з сямі чэмпіянатаў Еўропы[2]:
- Чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы (Берлін, 7—12 жніўня)
- Чэмпіянат Еўропы па водных відах спорту (Глазга, 3—12 жніўня)
- Чэмпіянат Еўропы па веласпорце (шаша, велатрэк, маўнтынбайк, BMX) (Глазга, 2—12 жніўня)
- Чэмпіянат Еўропы па акадэмічным веславанні (Глазга, 2—5 жніўня)
- Чэмпіянат Еўропы па трыятлоне (Глазга, 9—11 жніўня)
- Чэмпіянат Еўропы па спартыўнай гімнастыцы (Глазга, жанчыны — 2—5 жніўня, мужчыны — 9—12 жніўня)
- Камандны чэмпіянат Еўропы па гольфе (Глазга, 8—12 жніўня)
У праграму чэмпіянату ў 2018 годзе была дададзена жаночая спартыўная хада на 50 км. Такім чынам, як і раней на чэмпіянаце свету 2017 года, на еўрапейскім кантынентальным першынстве ўпершыню была дасягнута роўнасць паміж жаночымі і мужчынскімі дысцыплінамі (па 24)[3].
Для ўдзелу ў спаборніцтвах заяўлены 1572 лёгкаатлета (828 мужчын і 744 жанчыны) з 51 краіны Еўропы[4].
Месца правядзення
[правіць | правіць зыходнік]
Рашэнне пра правядзенне чэмпіянату ў Берліне было прынята 2 лістапада 2013 года на савеце Еўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі[5].
Асноўная частка спаборніцтваў прайшла на Алімпійскім стадыёне, спартыўная хада і марафон былі праведзены па гарадскіх вуліцах. Марафонцам мела быць пераадолець чатыры 10-кіламетровых круга, пракладзеных побач са славутасцямі нямецкай сталіцы: Берлінскім заапаркам, Калоннай Перамогі, Палацам Бельвю і Брандэнбургскімі варотамі. Для хады на 20 км была арганізавана кальцавая траса даўжынёй 1 км, для хады на 50 км — даўжынёй 2 км. Старт і фініш размясціліся на плошчы Брайтшайдплац[6].
Забарона на ўдзел зборнай Расіі
[правіць | правіць зыходнік]Як і на папярэднім чэмпіянаце ў 2016 годзе, у спаборніцтвах не ўдзельнічала зборная Расіі. Адхіленне расійскіх лёгкаатлетаў ад міжнародных стартаў, ініцыяванае ІААФ у лістападзе 2015 года ў сувязі з допінгавым скандалам, у чарговы раз было пакінута ў сіле 27 ліпеня 2018 года[7]. У той жа час Міжнародная федэрацыя па ходзе 2018 года дапусціла некалькі дзясяткаў расійскіх спартсменаў да стартаў за граніцай, дзе яны маглі выступаць у якасці нейтральных атлетаў. Трыццаць з іх дапушчаны арганізатарамі да ўдзелу ў чэмпіянаце Еўропы[8].
Прызёры
[правіць | правіць зыходнік]Скарачэнні: WR — сусветны рэкорд | ER — рэкорд Еўропы | NR — нацыянальны рэкорд | CR — рэкорд чэмпіянату
Курсівам вылучаны ўдзельнікі, якія выступалі за эстафетныя каманды толькі ў папярэдніх забегах
Мужчыны
[правіць | правіць зыходнік]Жанчыны
[правіць | правіць зыходнік]Медальны залік
[правіць | правіць зыходнік]Прымалая краіна
| Месца | Краіна | Золата | Серабро | Бронза | Усяго |
|---|---|---|---|---|---|
| 1 | 7 | 5 | 6 | 18 | |
| 2 | 7 | 4 | 1 | 12 | |
| 3 | 6 | 7 | 6 | 19 | |
| 4 | 3 | 4 | 3 | 10 | |
| 5 | 3 | 2 | 1 | 6 | |
| 3 | 2 | 1 | 6 | ||
| 7 | 3 | 1 | 1 | 5 | |
| 8 | 2 | 3 | 2 | 7 | |
| 9 | 2 | 2 | 4 | 8 | |
| 10 | 2 | 1 | 3 | 6 | |
| 11 | 2 | 0 | 0 | 2 | |
| 12 | 1 | 3 | 4 | 8 | |
| — | 1 | 3 | 2 | 6 | |
| 13 | 1 | 2 | 2 | 5 | |
| 14 | 1 | 2 | 1 | 4 | |
| 15 | 1 | 1 | 2 | 4 | |
| 16 | 1 | 0 | 1 | 2 | |
| 17 | 1 | 0 | 0 | 1 | |
| 1 | 0 | 0 | 1 | ||
| 19 | 0 | 2 | 1 | 3 | |
| 20 | 0 | 1 | 0 | 1 | |
| 0 | 1 | 0 | 1 | ||
| 0 | 1 | 0 | 1 | ||
| 23 | 0 | 0 | 4 | 4 | |
| 24 | 0 | 0 | 1 | 1 | |
| 0 | 0 | 1 | 1 | ||
| 0 | 0 | 1 | 1 | ||
| 0 | 0 | 1 | 1 | ||
| Усяго | 48 | 48 | 48 | 144 | |
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Кубак Еўропы па марафоне 2018
- Кантынентальны кубак IAAF 2018
- Чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы сярод юнакоў 2018
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ European Athletics Championships 2018 Entry Standards & Conditions (англ.) (PDF). ЕА (8 снежня 2017). Архівавана з першакрыніцы 28 ліпеня 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.
- ↑ European Championships Schedule (англ.). European Championships. Архівавана з першакрыніцы 28 ліпеня 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.
- ↑ Women's 50km race walk added to European Athletics Championships programme(англ.). ЕА. 2017-12-13. Архівавана з арыгінала 2018-07-28. Праверана 2018-07-28.
- ↑ Final entries available for European Championships(англ.). ЕА. 2018-07-31. Архівавана з арыгінала 2018-08-05. Праверана 2018-08-05.
- ↑ Berlin to host 2018 European Athletics Championships(англ.). ЕА. 2013-11-02. Архівавана з арыгінала 2016-10-16. Праверана 2016-10-16.
- ↑ Marathon and race walk routes published for Berlin Euro Champs(англ.). Athletics Weekly. 2018-06-12. Архівавана з арыгінала 2018-07-28. Праверана 2018-07-28.
- ↑ IAAF Council Makes Key Decisions in Buenos Aires(англ.). ІААФ. 2018-07-27. Архівавана з арыгінала 2018-07-28. Праверана 2018-07-28.
- ↑ ЧЭ ў Берліне: 30 нашых, статыстыка. УФЛА. 2018-07-25. Архівавана з арыгінала 2018-07-28. Праверана 2018-07-28.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт чэмпіянату Архівавана 28 ліпеня 2018. (англ.)
- Старонка спаборніцтваў на сайце Еўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі (англ.)
- Вынікі спаборніцтваў на сайце Еўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі (англ.)
- Афіцыйны сайт аб'яднанага чэмпіянату Еўропы (англ.)
