Чэмпіянат свету па баскетболе 2023
![]() | Гэты артыкул ці раздзел асвятляе будучую спартыўную падзею. |
Чэмпіянат свету па баскетболе 2023 | |
![]() | |
Вынікі |
---|
Чэмпіянат свету па баскетболе 2023 года (англ.: 2023 FIBA World Cup, індан.: Piala Dunia Bola Basket FIBA 2023, яп.: FIBAバスケットボールワールドカップ2023) ― дзевятнаццаты чэмпіянат свету па баскетболе для мужчынскіх нацыянальных зборных, які праводзіцца пад эгідай ФІБА. Гаспадарамі турніру сталі Інданезія, Японія і Філіпіны. Гэта будзе другі турнір у межах новага цыкла, які стартаваў у 2019 годзе.
Чакаецца, што ў турніры прымуць удзел 32 каманды. Як было абвешчана 9 снежня 2017 года, гэта будзе першы чэмпіянат свету, які пройдзе ў некалькіх краінах: Філіпінах, Японіі і Інданезіі з 25 жніўня па 10 верасня 2023 года.[1] Гэта першы чэмпіянат свету, які пройдзе ў Інданезіі, і другі, які пройдзе як на Філіпінах, так і ў Японіі, бо яны ўпершыню прынялі турнір у 1978 і 2006 гадах адпаведна.
Чэмпіёнскі тытул будзе абараняць зборная Іспаніі.
Зноскі
- ↑ Kristel Satumbaga. Dates set for 2023 World Cup , Manila Bulletin (11 мая 2020). Праверана 12 мая 2020. Архівавана 13 верасня 2020.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Чэмпіянат свету па баскетболе 2023 на Вікісховішчы |
---|