Перайсці да зместу

Чэмпіянат свету па водных відах спорту 2017

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
17-ы чэмпіянат свету FINA
Горад-арганізатар Венгрыя Будапешт, Венгрыя
Удзельнікаў 2 358 і 182
Разыгрываецца медалёў 75 камплектаў
Адкрыццё 14 ліпеня 2017 года
Закрыццё 30 ліпеня 2017 года
Дата 2017
Стадыён
Сайт fina-budapest2017.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Чэмпіянат свету па водных відах спорту 2017 года (таксама Акватыка-2017) — 17-ы па ліку чэмпіянат пад эгідай Міжнароднай федэрацыі плавання (FINA), які праходзіў у Будапешце (Венгрыя) з 14 па 30 ліпеня 2017 года.

Выбары месца правядзення

[правіць | правіць зыходнік]

15 ліпеня 2011 года на Генеральным кангрэсе FINA у Шанхаі месцам правядзення чэмпіянату была абрана Гвадалахара (Мексіка). Незадоўга да галасавання Гуанчжоу (Кітай) і Манрэаль (Канада) знялі свае заяўкі і адзіным канкурэнтам застаўся Ганконг.

У лютым 2015 года, Мексіка адмовілася ад правядзення чэмпіянатаў свету з фінансавых прычын (расходы на арганізацыю чэмпіянату свету склалі б $100 млн)[1]. 11 сакавіка 2015 года было абвешчана, што чэмпіянат будзе праведзены ў Будапешце, які высоўваў сваю кандыдатуру на чэмпіянат свету 2021 года.

Спартыўныя аб’екты

[правіць | правіць зыходнік]

Адным з асноўных аб’ектаў з’яўляўся 50-мятровы плавальны басейн алімпійскага фармату — Нацыянальны плавальны басейн імя Альфрэда Хаяша (венг.: Hajós Alfréd Nemzeti Sportuszoda), размешчаны ў цэнтры Будапешта. Тут ужо праводзіліся такія спаборніцтвы, як чэмпіянаты Еўропы па плаванні 2006 і 2010 года. Але комплекс, які функцыянуе з 1950-х гадоў, ужо састарэў. Яго максімальная ўмяшчальнасць складае 7000 чалавек. Таму было прынята рашэнне аб узвядзенні новага міжнароднага плавальнага цэнтра — «Dagály Swimming Complex», які будзе адказваць усім патрабаванням для маштабных спартыўных падзей.

Dagály Swimming Complex быў пабудаваны на беразе Дуная за паўтара года і адкрыты 19 красавіка 2017 года. Гэта самы вялікі водна-спартыўны цэнтр Венгрыі і адзін з найбуйнейшых ва Усходняй Еўропе. Комплекс уключае тры 50-мятровыя басейны, два з якіх былі задзейнічаны для спаборніцтваў і адзін — для размінак. Дзень адкрыцця быў прымеркаваны да старту чэмпіянату Венгрыі па плаванні і воднаму пола. Падчас чэмпіянату свету тут таксама праводзіліся спаборніцтвы па сінхронным плаванні і скачках у ваду.

Таксама планавалася выкарыстоўваць комплекс «Margaret Island», у якім 4 басейны (два 50-мятровыя і два 33-мятровыя).

Возера Балатан прымала майстроў плавання на адкрытай вадзе. Майстры хай-дайвінга спаборнічалі на часовых збудаваннях насупраць будынка венгерскага парламента.

Каляндар спаборніцтва

[правіць | правіць зыходнік]
1Колькасць фіналаў
●Кваліфікацыйны раўнд
Ліпень 2017 14 Пт 15 Сб 16 Нд 17 Пн 18 Аў 19 Ср 20 Чц 21 Пт 22 Сб 23 Нд 24 Пн 25 Аў 26 Ср 27 Чц 28 Пт 29 Сб 30 Нд Камплекты
медалёў
Скачкі ў ваду ● 3 2 2 1 1 1 1 2 13
Хай-дайвінг ● 1 1 2
Плаванне на адкрытай вадзе 1 1 1 1 1 2 7
Плаванне 4 4 5 5 5 5 6 8 42
Сінхроннае плаванне ● 1 1 1 1 1 1 1 2 9
Воднае пола ● ● ● ● ● ● ● ● ● ● ● ● 1 1 2
Камплекты медалёў543333444455568975
Усяго медалёў591215182125293337424752586675

Медальны залік

[правіць | правіць зыходнік]

  Краіна — гаспадыня спаборніцтваў

 Месца   Краіна  Золата Серабро Бронза Усяго
1Сцяг ЗША ЗША21121346
2Сцяг Кітая Кітай1212630
3Сцяг Расіі Расія116825
4Сцяг Францыі Францыя6129
5Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія53311
6Сцяг Італіі Італія43916
7Сцяг Аўстраліі Аўстралія35412
8Сцяг Швецыі Швецыя3104
9Сцяг Венгрыі Венгрыя2529
10Сцяг Бразіліі Бразілія2428
11Сцяг Іспаніі Іспанія1506
12Сцяг Нідэрландаў Нідэрланды1416
13Сцяг Канады Канада1157
14Сцяг Малайзіі Малайзія1012
Сцяг ПАР ПАР1012
16Сцяг Харватыі Харватыя1001
17Сцяг Японіі Японія0459
18Сцяг Украіны Украіна0279
19Сцяг Германіі Германія0213
20Сцяг Мексікі Мексіка0202
21Сцяг КНДР Паўночная Карэя0112
22Сцяг Польшчы Польшча0101
Сцяг Чэхіі Чэхія0101
Сцяг Эквадора Эквадор0101
25Сцяг Беларусі Беларусь0022
26Сцяг Даніі Данія0011
Сцяг Егіпта Егіпет0011
Сцяг Сербіі Сербія0011
Сцяг Сінгапура Сінгапур0011
Усяго757677228

Зноскі