Чэмпіянат свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі 2014

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чэмпіянат свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі 2014
Сезон 2014/2015
Тэрміны 1 — 6 верасня 2014
Арэна Гатэль Montien Riverside
Горад Бангкок
Краіна Тайланд
Арганізацыя WPBSA
Спонсар SangSom
Фармат Турнір з альтэрнатыўным
фарматам
Агульны прызавы фонд ฿8,000,000
Прызавыя пераможцы ฿2,500,000
Мінулы чэмпіён Сцяг Англіі Марк Дэвіс
Фінал
Пераможца Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр
Фіналіст Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн
Лік 8:7
Статыстыка турніру
Найвышэйшая серыя 75 (Махамад Асіф,
Кен Доэрці,
Джон Хігінс,
Крыцанут Лерцатаяторн)
←2013Чэмпіянат свету з 6-цю чырвонымі шарамі2015→

Чэмпіянат свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі 2014 (англ.: Six-red World Championship 2014, таксама вядомы як SangSom 6-red World Championship 2014 — ад назвы спонсара) — турнір па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі, які праходзіў з 1 па 6 верасня 2014 года ў гатэлі «Montien Riverside», у Бангкоке, Тайланд. Турнір стаў шостым розыгрышам чэмпіянату свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі, які быў заснаваны ў 2008 годзе. Кампанія SangSom спансавала ўсе шэсць розыгрышаў гэтага турніру. Прызавы фонд турніру склаў ฿8,000,000, з якіх ฿2,500,000 атрымаў пераможца.