Перайсці да зместу

Чэмпіянат свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чэмпіянат свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі
Год заснавання: 2008
Арэна: Fashion Island Shopping Mall (2015)
Горад: Бангкок
Краіна: Ганконг
Спонсар: SangSom
Фармат: Турнір па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі
Прызавы фонд: ฿8,000,000
Колькасць удзельнікаў: 48
Рэкорды
Дзеючы чэмпіён: Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй
(першы тытул)
Рэкордная колькасць тытулаў: 3:

Сцяг Англіі Марк Дэвіс

Апошні турнір
Чэмпіянат свету 2016

Чэмпіянат свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі — турнір па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі. Упершыню міжнародны турнір па гэтым відзе снукеру прайшоў у ліпені 2008 года ў Бангкоку, Тайланд, і меў назву Six-red Snooker International 2008, а арганізатарам спаборніцтва выступала Азіяцкая канфедэрацыя більярднага спорту. У 2009 годзе, апроч турніру ў Бангкоку, у снежні быў праведзены чэмпіянат свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі ў Кіларні, Ірландыя, а з 2010 года турнір у Тайландзе быў перайменаваны ў чэмпіянат свету і праходзіць на ўзроўні найбуйнейшага турніру па гэтым відзе снукера.

У 2016 годзе турнір праходзіў на працягу шасці дзён у пачатку верасня, а ў апошнюю суботу быў згуляны фінальны двубой спаборніцтва.

Пераможцамі дзевяці чэмпіянатаў свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі станавіліся сем снукерыстаў. Рэкардсменам па колькасці тытулаў з'яўляецца Марк Дэвіс, які тройчы станавіўся чэмпіёнам свету (2009, 2012, 2013), уключаючы перамогу на турніры ў Кіларні. Рыкі Уолдэн тройчы быў у фінале спаборніцтва, але перамог толькі на першым розыгрышы ў 2008 годзе. Сцюарт Бінэм двойчы гуляў у фінальным паядынку (2008 і 2016), але абодва разы саступіў.

Турнір
Міжнародны турнір па снукеры з 6-цю чырвонымі шарамі (Бангкок)
Сусветнае Гран-пры па снукеры з 6-цю чырвонымі шарамі (Бангкок)
Чэмпіянат свету па снукеры з 6-цю чырвонымі шарамі (Кіларні)
Чэмпіянат свету па снукеры з 6-цю чырвонымі шарамі (Бангкок)
ГодПераможцаФіналістФінальны лікПаўфіналістыКУ
2008Сцяг Англіі Рыкі УолдэнСцяг Англіі Сцюарт Бінэм8:3Сцяг Тайланда Джэймс Уатана, Сцяг Англіі Майкл Холт48
2009Сцяг Англіі Джымі УайтСцяг Англіі Бары Хокінс8:6Сцяг Уэльса Марк Уільямс, Сцяг Англіі Джад Трамп48
2009Сцяг Англіі Марк ДэвісСцяг Уэльса Марк Уільямс6:3Сцяг Англіі Марк Кінг, Сцяг Англіі Бары Хокінс118
2010Сцяг Англіі Марк СэлбіСцяг Англіі Рыкі Уолдэн8:6Сцяг Англіі Джэймі Коўп, Сцяг Англіі Бары Хокінс48
2012Сцяг Англіі Марк ДэвісСцяг Англіі Шон Мёрфі8:4Сцяг Англіі Джад Трамп, Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн48
2013Сцяг Англіі Марк ДэвісСцяг Аўстраліі Ніл Робертсан8:4Сцяг Англіі Марк Сэлбі, Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм48
2014Сцяг Шатландыі Стывен МагуайрСцяг Англіі Рыкі Уолдэн8:7Сцяг Тайланда Крыцанут Лертсатаяторн, Сцяг Уэльса Дамінік Дэйл48
2015Сцяг Тайланда Цепчая Ун-НуСцяг Кітая Лян Вэньбо8:2Сцяг Англіі Мэцью Сэлт, Сцяг Тайланда Напон Саенхам48
2016Сцяг Кітая Дзін ЦзюньхуэйСцяг Англіі Сцюарт Бінэм8:7Сцяг Індыі Панкай Адвані, Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр48

Фіналісты турніру

[правіць | правіць зыходнік]
ІгрокПФКФВТФіналы
Сцяг Англіі Марк Дэвіс303ЧС2009, 2012, 2013
Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн12320082010, 2014
Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй1012016
Сцяг Тайланда Цепчая Ун-Нух1012015
Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр1012014
Сцяг Англіі Марк Сэлбі1012010
Сцяг Англіі Джымі Уайт101СГП2009
Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм0222008, 2016
Сцяг Кітая Лян Вэньбо0112015
Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан0112013
Сцяг Англіі Шон Мёрфі0112012
Сцяг Уэльса Марк Уільямс011ЧС2009
Сцяг Англіі Бары Хокінс011СГП2009

Пераможцы турніру паводле краін

[правіць | правіць зыходнік]
КраінаКПАКППершы тытулАпошні тытул
Сцяг Англіі Англія4620082013
Сцяг Кітая Кітай1120162016
Сцяг Тайланда Тайланд1120152015
Сцяг Шатландыі Шатландыя1120142014