Чэмпіянат свету па футболе 1958
| Чэмпіянат свету па футболе 1958 Världsmästerskapet i Fotboll Sverige 1958 | |
|---|---|
| Падрабязнасці чэмпіянату | |
| Месца правядзення | Швецыя |
| Лік удзельнікаў | 53 |
| у фінале | 16 |
| Прызавыя месцы | |
| Чацвёртае месца | |
| Фінал | Стадыён Расунда, Стакгольм |
| Статыстыка чэмпіянату | |
| Наведвальнасць | 868 000 (24 800 за гульню) |
| Згуляна матчаў | 35 |
| Забіта галоў | 126 (3.6 за гульню) |
| Бамбардзір(ы) | |
VI чэмпіянат свету па футболе праводзіўся 8 чэрвеня — 29 чэрвеня 1958 г. у Швецыі пад эгідай ФІФА. Чэмпіён — зборная каманда Бразіліі.
Падрыхтоўка
[правіць | правіць зыходнік]Сярод краін-прэтэндэнтаў на правядзенне VI чэмпіяната свету па футболе вылучыліся Швецыя, Аргенціна, Чылі, Мексіка. Канчатковае рашэнне аб правядзенні чэмпіяната ў Швецыі было прынята на заканчэнні IV чэмпіянату ў Берне.
Пад час кваліфікацыі зборная краіны-арганізатара і дзеючы чэмпіён (зборная ФРГ) траплялі на чэмпіянат аўтаматычна. Астатнія 14 месц размяркоўваліся наступным чынам: 9 — краіны Еўропы, 3 — Паўднёвай Амерыкі, 1 — Паўночнай Амерыкі, 1 — Азіі. Упершыню кваліфікацыю праходзіла зборная СССР. Вынікі кваліфікацыі былі прадстаўлены 8 лютага 1958 г. Удзельнікамі фінальнага турніру сталі:
- Аргенціна
- Англія
- Аўстрыя
- Бразілія
- Венгрыя
- Мексіка
- Парагвай
- Паўночная Ірландыя
- СССР
- Уэльс
- Францыя
- ФРГ
- Чэхаславакія
- Шатландыя
- Швецыя
- Югаславія

Упершыню ў фінальным турніры ўдзельнічала зборная каманда Вялікабрытаніі.
Фінал
[правіць | правіць зыходнік]У фінальнай гульні паміж зборнымі Бразіліі і Швецыі перамогу атрымала каманда Бразіліі з лікам 5:2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Чэмпіянат свету па футболе 1958- Чэмпіянат свету па футболе 1958 на сайце ФІФА Архівавана 16 сакавіка 2016.