Перайсці да зместу

Чэмпіянат свету па футболе 2018

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чэмпіянат свету па футболе 2018
Чэмпіянат свету па футболе 2018
Падрабязнасці чэмпіянату
Месца правядзення Сцяг Расіі Расія
      Гарады правядзення 11
      Стадыёны 12
Тэрміны адбору лета 2015 — восень 2017
Тэрміны фіналу 14 чэрвеня — 15 ліпеня 2018
Лік удзельнікаў 209
      у фінале 32
Прызавыя месцы
Чэмпіён Францыя Францыя (2-і раз)
Другое месца Харватыя Харватыя
Трэцяе месца Бельгія Бельгія
Чацвёртае месца Англія Англія
Фінал Лужнікі
Масква
Статыстыка чэмпіянату
Наведвальнасць 3 031 678  (47 370 за гульню)
Згуляна матчаў 64
Забіта галоў 169  (2.64 за гульню)
Бамбардзір(ы) Сцяг Англіі Гары Кейн (6 галоў)
Найлепшы ігрок Сцяг Харватыі Лука Модрыч
< 2014
2022 >

Чэмпіянат свету па футболе 2018 — 21-ы чэмпіянат свету па футболе ФІФА, які прайшоў у Расіі з 14 чэрвеня да 15 ліпеня 2018 года. Расія ўпершыню ў сваёй гісторыі стала краінай-гаспадыняй, апроч таго, сусветны чэмпіянат упершыню прыняла Усходняя Еўропа. Чэмпіянат свету 2018 года ў Расіі прайшоў у 11 гарадах на 12 стадыёнах.

Гаспадар турніру

[правіць | правіць зыходнік]

18 сакавіка 2009 года ФІФА заявіла, што на правядзенне чэмпіянатаў 2018/2022 гадоў было прынята 9 заявак, якія падалі: Аўстралія, Англія, Інданезія, Мексіка, Расія, ЗША, Японія, Партугалія і Іспанія (сумесная заяўка), Бельгія і Нідэрланды (сумесная заяўка). Толькі Рэспубліка Карэя і Катар абвясцілі пра ўдзел у выбарах гаспадара чэмпіянату свету 2022 года. Пазней, у адпаведнасці з дзеючым становішчам ФІФА аб ратацыі кантынентаў, з гонкі за турнір 2018 выбылі прадстаўнікі Азіі (у тым ліку Аўстраліі) і Амерыкі.

16 снежня 2009 года стала вядома, што аргкамітэт па падтрымцы вылучэння Расіі ў якасці краіны — прэтэндэнта на права правядзення чэмпіянату свету па футболе 2018/2022 гадоў узначаліў Ігар Шувалаў.

Такім чынам, выканкам ФІФА выбіраў з заявак Расіі, Англіі, а таксама сумесных праектаў Іспаніі — Партугаліі і Бельгіі — Нідэрландаў.

Паштовая марка Расіі

2 снежня 2010 года ў Цюрыху было абвешчана імя краіны-гаспадыні чэмпіянату свету: ёю стала Расія. Па выніках галасавання, Расія перамагла ўжо ў другім туры, набраўшы больш за палову галасоў:

Расійская дэлегацыя пасля абвяшчэння вынікаў галасавання
Краіна Першы тур Другі тур
Сцяг Расіі Расія913
Сцяг Іспаніі Іспанія/Сцяг Партугаліі Партугалія77
Сцяг Нідэрландаў Нідэрланды/Сцяг Бельгіі Бельгія42
Сцяг Англіі Англія2-

Абвінавачванні ў несумленных выбарах

[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаючы з выбараў краіны-гаспадара ЧС-2018 у 2010, у сусветных СМІ з'явіліся шматлікія крытычныя публікацыі, якія адзначалі крымінальны (галоўным чынам карупцыйны) характар выбару Расіі гаспадыняй ЧС-2018. Гэтыя абвінавачванні засноўваліся не на ўсталяваныя ў судовым парадку факты, а на дадзеныя інсайдэраў з ФІФА, спартыўных аналітыкаў-экспэртаў, журналістаў. Пазней яны атрымалі пацверджанне фактычнымі доказамі з дзяржаўных праваахоўных службаў і разведкі (ФБР, БНД і інш.).

Так, згодна ўсталяваных БНД дадзеных, першаснае рашэнне аб прадастаўленні Расіі права на ЧС-2018 было прынята на апошняй сустрэчы ў Маскве яшчэ ў 2005 годзе. Прэзідэнт ФІФА Ёзэф Блатэр сустрэўся ў студзені 2005 у маскоўскім элітным начным клубе «China Club» з адным з расійскіх крымінальных аўтарытэтаў, «злодзеем у законе»[1], «спецыялістам» па карупцыі ў галіне спорту або прылады патрэбных вынікаў спартыўных спаборніцтваў Алімжанам Тахтатунавым (ён жа «Тайванчык», «Узбек», а таксама «Алік»). У свой час Алік Тайванчык быў пастаўлены «глядзець» у Еўропе цяпер нябожчыкам лідарам расійскага крымінальнага свету, таксама «злодзеем у законе» Вячаславам Іваньковым (Япончыкам)[2]. На гэтай сустрэчы ў «China Club» таксама прысутнічаў былы высокапастаўлены чыноўнік, савецка-расійскі футбольны функцыянер і вядомы персанаж расследаванняў многіх карупцыйных схем Вячаслаў Каласкоў.

Тахтатунаў на сустрэчы з Ёзэфам Блатэрам у «China Club» быў афіцыйна ў ролі кіраўніка расійскага «Айчыннага футбольнага фонду», але неафіцыйна ён быў там, каб атрымаць ад кіраўніцтва ФІФА згоду аб прадастаўленні права правядзення чэмпіянату свету па футболе 2018 года Расіі. І станоўчае рашэнне, якое патрабавалася, на гэтай сустрэчы было прынята. Пазней на Кангрэсе ФІФА ў снежні 2010 яно было аформлена афіцыйна. Нямецкім спецслужбам удалося сфатаграфаваць сустрэчу ў «China Club». Калі гэтыя фота паказалі Ёзэфу Блатэру і спыталі — пазнае ён гаспадара (Тахтахунава) побач з ім на фотаздымках, Блатэр адказаў наступным чынам:

— Можна знайсці тысячы маіх фатаграфій з староннімі людзьмі, і зусім неабавязкова, што я гэтых людзей ведаю. Гэтага спадара я не памятаю»[3][4][5].

Як паведаміў часопіс Украінская праўда, сярод галоўных фігурантаў расследавання швейцарскай пракуратуры і дысцыплінарных органаў ФІФА адносна куплі Расіяй права прымаць ЧС-2018 ёсць і віцэ-прэзідэнт УЕФА Рыгор Суркіс. Ён таксама з'яўляецца фігурантам асобнага расследавання, якое праводзіць Генеральная пракуратура ЗША[6]. Як паведаміў далей часопіс, 24 ліпеня 2015 Суркіс, у кампаніі з кумам Суркіса і Пуціна Віктарам Медведчуком, пабываў у Санкт-Пецярбургу па афіцыйнай падставе — «лёсаванне кваліфікацыйнага раўнда ЧС-2018». Яны мелі размову з Пуціным «на футбольную тэматыку». Медведчук рэкамендаваў Пуціну Суркіса — як чалавека, які мае сур'ёзны аўтарытэт у еўрапейскім футболе і ў даўніх сяброўскіх адносінах з прэзідэнтам ФІФА Блатэрам. Пуціна, у сваю чаргу, цікавілі «усе варыянты», пры якіх у Расіі могуць адабраць права на Чэмпіянат свету па футболе 2018 года. Бакі абмеркавалі патэнцыйную пагрозу ЧС у Расіі ў выпадку прыходу да пасады прэзідэнта ФІФА Мішэля Плаціні. Калі на выбарах прэзідэнта ФІФА у снежні 2015 выйграў Мішэль Плаціні, карупцыйны скандал у ФІФА быў даведзены да свайго лагічнага завяршэння, а гаспадары ЧС-2018 і ЧС-2022 б змяніліся. Часопіс адзначае, што невыпадкова адразу пасля візіту Суркіса да Пуціна, у сусветных СМІ з'явілася кампраметуючае дасье на Плаціні. Сляды гэтага дакумента цалкам магчыма ідуць менавіта з Украіны.[7]

Расія ў сваю чаргу не вызнае абвінавачванняў, як і FIFA.

Удзел у фінальным турніры бяруць 32 зборныя. Жараб'ёўка адборачнага тура прайшла ў Канстанцінаўскім палацы ў Санкт-Пецярбургу 25 ліпеня 2015 года. Жараб'ёўка фінальнага турніру ў снежні 2017 года адбудзецца ў Дзяржаўным Крамлёўскім палацы ў Маскве.

Канстанцінаўскі палац, дзе прайшла жараб'ёўка кваліфікацыі
Дзяржаўны Крамлёўскі палац у Маскве, дзе адбылася жараб'ёўка фінальнага турніру

Выйшлі ў фінальны турнір

[правіць | правіць зыходнік]
Зборная Кваліфікацыя Дата выхаду
ў фінальны турнір
Удзел
у фінальных
турнірах (у дужках — запар)
Апошні раз Лепшы вынік Рэйтынг
на момант
пачатку турніру
Расія РасіяГаспадыня2 снежня 2010 4 (2)20144-е месца (1966)[8]
Бразілія БразіліяКАНМЕБОЛ, 1-е месца28 сакавіка 2017 21 (21)2014Чэмпіён (1958, 1962, 1970, 1994, 2002)
Іран ІранАФК, група A, 1-е месца12 чэрвеня 2017 5 (2)2014Групавы этап (1978, 1998, 2006, 2014)
Японія ЯпоніяАФК, група B, 1-е месца31 жніўня 2017 6 (6)20141/8 фінала (2002, 2010)
Мексіка МексікаКАНКАКАФ, 1-е месца1 верасня 2017 16 (7)20141/4 фінала (1970, 1986)
Бельгія БельгіяУЕФА, група H, 1-е месца3 верасня 2017 13 (2)20144-е месца (1986)
Паўднёвая Карэя Паўднёвая КарэяАФК, група A, 2-е месца5 верасня 2017 10 (9)20144-е месца (2002)
Саудаўская Аравія Саудаўская АравіяАФК, група B, 2-е месца5 верасня 2017 5 (1)20061/8 фінала (1994)
Германія ГерманіяУЕФА, група C, 1-е месца5 кастрычніка 2017 19 (17)2014Чэмпіён (1954, 1974, 1990, 2014)[9]
Англія АнгліяУЕФА, група F, 1-е месца5 кастрычніка 2017 15 (6)2014Чэмпіён (1966)
Іспанія ІспаніяУЕФА, група G, 1-е месца6 кастрычніка 2017 15 (11)2014Чэмпіён (2010)
Нігерыя НігерыяКАФ, група B, 1-е месца7 кастрычніка 2017 6 (3)20141/8 фінала (1994, 1998, 2014)
Коста-Рыка Коста-РыкаКАНКАКАФ, 2-е месца7 кастрычніка 2017 5 (2)20141/4 фінала (2014)
Польшча ПольшчаУЕФА, група E, 1-е месца8 кастрычніка 2017 8 (1)20063-е месца (1974, 1982)
Егіпет ЕгіпетКАФ, група E, 1-е месца8 кастрычніка 2017 3 (1)1990Групавы этап (1934, 1990)
Ісландыя ІсландыяУЕФА, група I, 1-е месца9 кастрычніка 2017 1 (1)дэбют
Сербія СербіяУЕФА, група D, 1-е месца9 кастрычніка 2017 2 (1)20104-е месца (1930, 1962)[10]
Партугалія ПартугаліяУЕФА, група B, 1-е месца10 кастрычніка 2017 7 (5)20143-е месца (1966)
Францыя ФранцыяУЕФА, група A, 1-е месца10 кастрычніка 2017 15 (6)2014Чэмпіён (1998)
Уругвай УругвайКАНМЕБОЛ, 2-е месца10 кастрычніка 2017 13 (3)2014Чэмпіён (1930, 1950)
Аргенціна АргенцінаКАНМЕБОЛ, 3-е месца10 кастрычніка 2017 17 (12)2014Чэмпіён (1978, 1986)
Калумбія КалумбіяКАНМЕБОЛ, 4-е месца10 кастрычніка 2017 6 (2)20141/4 фінала (2014)
Панама ПанамаКАНКАКАФ, 3-е месца10 кастрычніка 2017 1 (1)дэбют
Сенегал СенегалКАФ, група D, 1-е месца10 лістапада 2017 2 (1)20021/4 фінала (2002)
Марока МарокаКАФ, група C, 1-е месца11 лістапада 2017 5 (1)19981/8 фінала (1986)
Туніс ТунісКАФ, група A, 1-е месца11 лістапада 2017 5 (1)2006Групавы этап (1978, 1998, 2002, 2006)
Швейцарыя ШвейцарыяУЕФА, пераможца стыкавых матчаў12 лістапада 2017 11 (4)20141/4 фінала (1934, 1938, 1954)
Харватыя ХарватыяУЕФА, пераможца стыкавых матчаў12 лістапада 2017 5 (2)20143-е месца (1998)
Швецыя ШвецыяУЕФА, пераможца стыкавых матчаў13 лістапада 2017 12 (1)20062-е месца (1958)
Данія ДаніяУЕФА, пераможца стыкавых матчаў14 лістапада 2017 5 (1)20101/4 фінала (1998)
Аўстралія АўстраліяПераможца міжкантынентальных стыкавых матчаў15 лістапада 2017 5 (4)20141/8 фінала (2006)
Перу ПеруПераможца міжкантынентальных стыкавых матчаў16 лістапада 2017 5 (1)19821/4 фінала (1970, 1978)

Гарады, якія прымаюць матчы чэмпіянату свету

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Масква
  2. Санкт-Пецярбург
  3. Валгаград
  4. Казань
  5. Ніжні Ноўгарад
  6. Самара
  7. Саранск
  8. Калінінград
  9. Растоў-на-Доне
  10. Сочы
  11. Екацярынбург

Афіцыйныя назвы стадыёнаў да чэмпіянату свету былі афіцыйна зацверджаны ФІФА 10 кастрычніка 2015 года[11].

Фінал чэмпіянату свету прайшоў у ліпені на стадыёне «Лужнікі» ў Маскве.

Сцяг Расіі Расія
Масква Санкт-Пецярбург Казань Екацярынбург
Стадыён Лужнікі Стадыён Санкт-Пецярбург Казань Арэна Екацярынбург Арэна
Умяшчальнасць:81, 000
(рэканструкцыя)
Умяшчальнасць:70, 000
(будаўніцтва)
Умяшчальнасць:45, 105
(здадзены ў эксплуатацыю)
Умяшчальнасць:44, 130
(рэканструкцыя)
Масква
Саранск
Стадыён Спартак Мардовія Арэна
Умяшчальнасць:44, 000
Умяшчальнасць:45, 015
(будаўніцтва)
Самара Сочы
Самара Арэна Стадыён Фішт
Умяшчальнасць:44, 918
(будаўніцтва)
Умяшчальнасць:47, 659
Растоў-на-Доне Калінінград Ніжні Ноўгарад Валгаград
Растоў Арэна Стадыён Калінінград Стадыён Ніжні Ноўгарад Валгаград Арэна
Умяшчальнасць:43, 702
(будаўніцтва)
Умяшчальнасць:45, 015
(будаўніцтва)
Умяшчальнасць:44, 899
(будаўніцтва)
Умяшчальнасць:45, 015
(будаўніцтва)

Інфраструктура

[правіць | правіць зыходнік]

Аб'ём федэральнай падпраграмы «Будаўніцтва і рэканструкцыя транспартнай інфраструктуры» праграмы падрыхтоўкі да правядзення ЧС-2018 — 352,5 млрд. рублёў, з іх 170,3 млрд павінен быў выдзеліць федэральны бюджэт, 35,1 млрд — рэгіёны і 147,1 млрд. рублёў — інвестары.

Важлівым напрамкам развіцця інфраструктуры ў гарадах, якія прымаюць матчы ЧС-2018, стала будаўніцтва гасцініц. Усе гасцініцы зведзены ў адзіны спіс, апублікаваны на сайце FIFA[12]. У Саранску упершыню ў гісторыі з'явілася гасцініца сусветнага брэнда «Шэратон».Найбольш сур'ёзным артыкулам федэральных выдаткаў стала авіяцыйная інфраструктура (117,8 млрд. рублёў). У аэрапорце «Платаў» Растова-на-Доне былі ўсталяваныя сродкі аўтаматызацыі кіравання паветраным рухам, сучасныя сродкі назірання, навігацыі, сувязі, кіравання і метэаралагічнага забеспячэння. У аэрапорце «Кальцова» (Екацярынбург) устаноўлены сродкі радыётэхнічнага забеспячэння палётаў і ўведзена ў эксплуатацыю другая узлётна-пасадачная паласа, што дазволіла значна павялічыць прапускную здольнасць аэрапорта і пасажырапаток. У Саранску была пабудавана сістэма навігацыі аэрапорта. У аэрапорце «Храброва» (Калінінград) былі выкананы работы па аснашчэнню радыёнавігацыйным і метэаралагічнай абсталяваннем, а таксама працы па пераносе дзеючага абсталявання на новыя месцы ўстаноўкі. Рэканструкцыя і тэхнічнае пераўзбраенне сродкаў РТОП аэрапортаў таксама былі выкананы ў Маскве, Санкт-Пецярбургу, Валгаградзе, Самары, Екацярынбургу, Казані іСочы[13].

27 сакавіка Мінстрой Расіі паведаміў, што ўсе камунікацыі, за якія адказвала ведамства, уведзены ў эксплуатацыю. Апошнім аб'ектам сталі ачышчальныя збудаванні ў Валгаградзе.

У сакавіку 2013 года стала вядома, што рэгіёны запыталі на падрыхтоўку да чэмпіянату свету па футболе 2018 540 млрд. рублёў, але першы намеснік старшыні Урада РФ Ігар Шувалаў заявіў, што гэтая сума завышаная. Прынята рашэнне, што, каб пазбегнуць нямэтавага расходавання сродкаў з федэральнага бюджэту прафінансуюць толькі будаўніцтва стадыёнаў і трэніровачных баз, рэканструкцыю гарадскіх аэрапортаў і дарог ад авіяцыйнага вузла да стадыёнаў. Выдаткі на гарадскую інфраструктуру, дарожна-транспартную сетку з праекта праграмы падрыхтоўкі выключаць. Рэгіёны павінны самі адшукаць сродкі на гэтыя мэты, паколькі гаворка ідзе аб выдатках, якія не падпадаюць пад абавязацельствы Расіі перад ФІФА. 20 чэрвеня 2013 года Урад Расійскай Федэрацыі прыняў пастанову № 518 «Аб Праграме падрыхтоўкі да правядзення ў 2018 годзе ў Расійскай Федэрацыі чэмпіянатусвету па футболе», у якім пералічаныя аб'екты гарадской, транспартнай і спартыўнай інфраструктуры, якія павінны быць пабудаваны да пачатку чэмпіянату свету з указаннем крыніцы фінансавання. У студзені 2015 г. выдаткі на падрыхтоўку да чэмпіянату свету па футболе 2018 года былі скарочаныя на 10 %.

Сімволіка турніру

[правіць | правіць зыходнік]

Афіцыйнае лога чэмпіянату свету па футболе 2018 года прадстаўлена 28 кастрычніка 2014 года ў эфіры Першага канала ў праграме «Вячэрні Ургант». У прадстаўленні сімволікі турніру прынялі ўдзел прэзідэнт ФІФА Ёзэф Блатэр, міністр спорту Расіі Віталій Мутко і лепшы футбаліст свету 2006 года італьянец Фабіа Канавара.

У эмблеме ЧС-2018 адгадваецца сілуэт Кубка свету ФІФА. Заваяванне космасу, іканапіс і любоў да футбола — тры складнікі лагатыпа, гаворыцца ў прэс-рэлізе аргкамітэта турніру.

Забівака

Афіцыйным талісманам турніру стаў воўк Забівака, які быў абраны па выніках галасавання 22 кастрычніка 2016 года ў эфіры Першага канала ў праграме «Вячэрні Ургант». У прэзентацыі ўдзельнічалі вядомыя футбалісты Раналда (Бразілія) і Званімір Бобан (Харватыя)[14].

Забівака ўяўляе сабой антрапаморфнага воўка з карычнева-белай поўсцю і блакітнымі вачыма; апрануты ў сіне-белую футболку з надпісам чорнага колеру «RUSSIA 2018» і чырвоныя шорты; таксама мае надзетыя або ссунутыя на лоб аранжавыя спартыўныя акуляры. Спалучэнне белага, сіняга і чырвонага ў адзенні сімвалізуе колеры расійскага сцяга.

Скульптурныя выявы Забівакі ўстаноўлены ў гарадах, дзе праводзяцца матчы ЧС-2018.

«Live It Up» — песня пуэртарыканскага спевака Нікі Джэма, выкананая сумесна з амерыканскім акцёрам і рэперам Уілам Смітам і косаўскай спявачкай Эрай Істрэфі для маючага адбыцца The Official Album of the 2018 FIFA World Cup[15]. Кампазіцыя была абраная афіцыйнай песняй чэмпіянату свету па футболе 2018. Дыпла выступіў прадзюсарам трэка, рэліз якога адбыўся 25 мая 2018 года[16][17][18].

Мяч «Telstar 18»

Adidas Telstar 18 — афіцыйны футбольны мяч чэмпіянату свету 2018. Названы ў гонар легендарнага мяча Adidas Telstar, аднаго з першых мячоў у форме ўсечанага ікасаэдра і першага плямістага мяча — ён лепш аднакаляровага глядзеўся на чорна-белых тэлевізарах[19].

Мяч распрацаваны кампаніяй Google, нязменным пастаўшчыком мячоў для чэмпіянатаў ФІФА і УЕФА, і вырабляецца старым партнёрам Adidas, кампаніяй Forward Sports (горад Сіялкот, Пакістан).

Мяч прэзентаваў народу Ліянель Месі, уладальнік Залатога мяча чэмпіянату свету 2014 года, у Маскве 9 лістапада 2017 года[20][21]. Далей мяч выкарыстоўваўся ў клубным чэмпіянаце свету 2017.

Цырымонія адкрыцця

[правіць | правіць зыходнік]

Цырымонія адкрыцця чэмпіянату свету пачалася ў 17:30 (МСК) 14 чэрвеня на стадыёне Лужнікі.

Афіцыйна чэмпіянат адкрылі прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін[22] і прэзідэнт ФІФА Джані Інфанціна[23][24].

Афіцыйную песню чэмпіянату свету-2018 выканалі амерыканскі акцёр, хіп-хоп-выканаўца Уіл Сміт і Нікі Джэм, а таксама косоварская выканаўца Эра Істрэфі і амерыканскі музыкант Дыпла[25][26]. На цырымоніі адкрыцця праспявалі салістка Венскай оперы Аіда Гарыфуліна і брытанскі поп-спявак Робі Уільямс. У цырымоніі быў задзейнічаны бразільскі футбаліст Раналда. Рэжысёрам шоу стаў Фелікс Міхайлаў[27].

Фінальны турнір

[правіць | правіць зыходнік]
М Каманда Г В Н П Мячы ± А
1 Уругвай Уругвай 3 3 0 0 5  0 +5 9
2 Расія Расія 3 2 0 1 8  4 +4 6
3 Саудаўская Аравія Саудаўская Аравія 3 1 0 2 2  7 5 3
4 Егіпет Егіпет 3 0 0 3 2  6 4 0

Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі

М Каманда Г В Н П Мячы ± А
1 Іспанія Іспанія 3 1 2 0 6  5 +1 5
2 Партугалія Партугалія 3 1 2 0 5  4 +1 5
3 Іран Іран 3 1 1 1 2  2 0 4
4 Марока Марока 3 0 1 2 2  4 2 1

Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі

М Каманда Г В Н П Мячы ± А
1 Францыя Францыя 3 2 1 0 3  1 +2 7
2 Данія Данія 3 1 2 0 2  1 +1 5
3 Перу Перу 3 1 0 2 2  2 0 3
4 Аўстралія Аўстралія 3 0 1 2 2  5 3 1

Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі

М Каманда Г В Н П Мячы ± А
1 Харватыя Харватыя 3 3 0 0 7  1 +6 9
2 Аргенціна Аргенціна 3 1 1 1 3  5 2 4
3 Нігерыя Нігерыя 3 1 0 2 3  4 1 3
4 Ісландыя Ісландыя 3 0 1 2 2  5 3 1

Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі

М Каманда Г В Н П Мячы ± А
1 Бразілія Бразілія 3 2 1 0 5  1 +4 7
2 Швейцарыя Швейцарыя 3 1 2 0 5  4 +1 5
3 Сербія Сербія 3 1 0 2 2  4 2 3
4 Коста-Рыка Коста-Рыка 3 0 1 2 3  5 2 1

Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі

М Каманда Г В Н П Мячы ± А
1 Швецыя Швецыя 3 2 0 1 5  2 +3 6
2 Мексіка Мексіка 3 2 0 1 3  4 1 6
3 Паўднёвая Карэя Паўднёвая Карэя 3 1 0 2 3  3 0 3
4 Германія Германія 3 1 0 2 2  4 2 3

Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі

М Каманда Г В Н П Мячы ± А
1 Бельгія Бельгія 3 3 0 0 9  2 +7 9
2 Англія Англія 3 2 0 1 8  3 +5 6
3 Туніс Туніс 3 1 0 2 5  8 3 3
4 Панама Панама 3 0 0 3 2  11 9 0

Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі

М Каманда Г В Н П Мячы ± А
1 Калумбія Калумбія 3 2 0 1 5  2 +3 6
2 Японія Японія 3 1 1 1 4  4 0 4
3 Сенегал Сенегал 3 1 1 1 4  4 0 4
4 Польшча Польшча 3 1 0 2 2  5 3 3

Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі

1/8 фінала Чвэрцьфіналы Паўфіналы Фінал
                           
30 чэрвеня - Сочы            
  Уругвай Уругвай   2
6 ліпеня - Ніжні Ноўгарад
  Партугалія Партугалія   1  
  Уругвай Уругвай   0
30 чэрвеня - Казань
    Францыя Францыя   2  
  Францыя Францыя   4
10 ліпеня - Санкт-Пецярбург
  Аргенціна Аргенціна   3  
  Францыя Францыя   1
2 ліпеня - Самара
    Бельгія Бельгія   0  
  Бразілія Бразілія   2
6 ліпеня - Казань
  Мексіка Мексіка   0  
  Бразілія Бразілія   1
2 ліпеня - Растоў-на-Доне
    Бельгія Бельгія   2  
  Бельгія Бельгія   3
15 ліпеня - Масква
  Японія Японія   2  
  Францыя Францыя   4
1 ліпеня - Масква
    Харватыя Харватыя   2
  Іспанія Іспанія   1(3)
7 ліпеня - Сочы
  Расія Расія   1(4)  
  Расія Расія   2(3)
1 ліпеня - Ніжні Ноўгарад
    Харватыя Харватыя   2(4)  
  Харватыя Харватыя   1(3)
11 ліпеня - Масква
  Данія Данія   1(2)  
  Харватыя Харватыя   2
3 ліпеня - Санкт-Пецярбург
    Англія Англія   1   Матч за трэцяе месца
  Швецыя Швецыя   1
7 ліпеня - Самара 14 ліпеня - Санкт-Пецярбург
  Швейцарыя Швейцарыя   0  
  Швецыя Швецыя   0   Бельгія Бельгія   2
3 ліпеня - Масква
    Англія Англія   2     Англія Англія   0
  Калумбія Калумбія   1(3)
  Англія Англія   1(4)  

Зноскі

  1. Афіцыйны сайт ФБР: ManhattanU. S. Attorney Charges 34 Members and Associates of Two Russian-American Organized Crime Enterprises with Operating International Sportsbooks. (англ.) 16.04.2013
  2. Навіны: Парыжскае жыццё Аліка, 2.08.2002
  3. David Amoruso: FIFA capo Sepp Blatter boozing with Russian mob boss Архівавана 26 верасня 2015.. (англ.), 28.05.2015
  4. Bild: Der Fifa-Boss und die Russen-Mafia(недаступная спасылка). (ням.) пераклад: Прэзідэнт ФІФА і руская мафія. (руск.)
  5. Andrew Jennings: Sepp Blatter Toasts world's Most Wanted Mobster. (англ.) +foto
  6. Украінская праўда: Справа Блатэра: аб подкупе Расіяй ЧС-2018 ведаюць Каламойскі і Суркіс Архівавана 6 лістапада 2015.. 02.11.2015
  7. Украінская праўда: Таямнічы ваяж Суркіса ў рэзідэнцыю Пуціна Архівавана 2 лістапада 2015.. 04.09.2015
  8. Дасягненні паказаныя з улікам дасягненняў зборнай СССР. Без уліку дасягненняў савецкай зборнай: Групавы этап (1994, 2002, 2014)
  9. З 1954 па 1990 год выступала як зборная ФРГ
  10. Дасягненні паказаныя з улікам дасягненняў зборнай Югаславіі. Без уліку дасягненняў зборнай Югаславіі: Групавы этап (2010)
  11. Утверждены названия стадионов ЧМ-2018
  12. MATCHAG Services. Спіс гасцініц- Размяшчэнне - Чэмпіянат свету па футболе ФІФА 2018 у Расіі™ - FIFA.com (руск.). FIFA.com. Архівавана з першакрыніцы 1 чэрвеня 2018. Праверана 29 мая 2018.
  13. Алмазная радиосвязь. Газета.Ru. Архівавана з арыгінала 2018-06-01. Праверана 2018-05-29. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 1 чэрвеня 2018. Праверана 24 чэрвеня 2018.
  14. Воўк Забівака абраны талісманам чэмпіянату свету па футболе 2018 года. ТАСС(руск.). Архівавана з арыгінала 2017-11-17. Праверана 2018-02-04.
  15. Live It Up (Official Song 2018 FIFA World CupRussia) [feat. Will Smith & Era Istrefi – Single by Nicky Jam on iTunes]. iTunes Store (AU). Праверана 12 чэрвеня 2018.
  16. Official World Cup song to feature Will Smith, Nicky Jam and Era Istrefi (22 мая 2018). Архівавана з першакрыніцы 10 чэрвеня 2018.
  17. Will Smith & Nicky Jam Will Perform Official FIFA World Cup Song With Era Istrefi (21 траўня 2018). Архівавана з першакрыніцы 12 чэрвеня 2018.
  18. Афіцыйны гімн чэмпіянату свету па футболе 2018 года прадставілі на YouTube. Архівавана з арыгінала 2018-03-10.. Да чэмпіянату свету 2018 свае кампазіцыі прадставілі Наталля Арэйра (United by love); а таксама сумесна Ніккей Джэм, Уіл Сміт і Эра Істрэфі (Live It Up)
  19. Архіваваная копія. Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2017. Праверана 9 лістапада 2017.
  20. Архіваваная копія. Архівавана з першакрыніцы 16 снежня 2017. Праверана 7 сакавіка 2018.
  21. 2018 FIFA World Cup™ official match ball unveiled: an exciting re-imagining. FIFA.com. 9 Лістапада 2017. Архівавана з арыгінала 9 November 2017. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  22. Цырымонія адкрыцця чэмпіянату свету па футболе 2018 года Архівавана 14 чэрвеня 2018 года.
  23. Робі Уільямс выступіць на адкрыцці чэмпіянату свету па футболе 2018 Архівавана 7 снежня 2022.
  24. Пяскоў пералічыў кіраўнікоў дзяржаў на адкрыцці чэмпіянату свету па футболе
  25. Цырымонія адкрыцця чэмпіянату свету па футболе—2018 пачнецца 14 чэрвеня ў 16:00 Архівавана 17 чэрвеня 2018 года.
  26. Главы якіх дзяржаў наведаюць адкрыццё чэмпіянату свету па футболе ў Маскве. Спіс. Meduza (12 чэрвеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 15 чэрвеня 2018. Праверана 13 чэрвеня 2018.
  27. Аўтар раскрыў сакрэты цырымоніі адкрыцця ЧС-2018.. "rsport.ria.ru". Архівавана з першакрыніцы 15 чэрвеня 2018. Праверана 15.6.2018.
  28. Match report – Group A – Russia-Egypt (PDF)(недаступная спасылка). FIFA.com. Fédération Internationale de Football Association (19 чэрвеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2018. Праверана 19 чэрвеня 2018.
  29. Match report – Group A – Uruguay-Saudi Arabia (PDF)(недаступная спасылка). FIFA.com. Fédération Internationale de Football Association (20 чэрвеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 20 чэрвеня 2018. Праверана 20 чэрвеня 2018.
  30. Match report – Group B – Portugal-Morocco (PDF)(недаступная спасылка). FIFA.com. Fédération Internationale de Football Association (20 чэрвеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2018. Праверана 20 чэрвеня 2018.
  31. Match report – Group B – Iran-Spain (PDF)(недаступная спасылка). FIFA.com. Fédération Internationale de Football Association (20 чэрвеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2018. Праверана 20 чэрвеня 2018.
  32. Match report – Group C – Denmark-Australia (PDF)(недаступная спасылка). FIFA.com. Fédération Internationale de Football Association (21 чэрвеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2018. Праверана 21 чэрвеня 2018.
  33. Match report – Group C – France-Peru (PDF)(недаступная спасылка). FIFA.com. Fédération Internationale de Football Association (21 чэрвеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2018. Праверана 21 чэрвеня 2018.
  34. Match report – Group D – Croatia-Nigeria (PDF)(недаступная спасылка). FIFA.com. Fédération Internationale de Football Association (16 чэрвеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2018. Праверана 16 чэрвеня 2018.
  35. Match report – Group D – Argentina-Croatia (PDF)(недаступная спасылка). FIFA.com. Fédération Internationale de Football Association (21 чэрвеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2018. Праверана 21 чэрвеня 2018.
  36. Match report – Group D – Nigeria-Iceland (PDF)(недаступная спасылка). FIFA.com. Fédération Internationale de Football Association (22 чэрвеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2018. Праверана 22 чэрвеня 2018.