Чэрвеньскі раённы выканаўчы камітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чэрвеньскі раённы выканаўчы камітэт
Агульная інфармацыя
Краіна
Юрысдыкцыя Чэрвеньскі раён
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе Мінскі абласны выканаўчы камітэт
Штаб-кватэра 223232, Мінская вобласць, г. Чэрвень, пл. Свабоды, 1
Старшыня Віталь Мікалаевіч Казлоў
Сайт cherven.gov.by

Чэрвеньскі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Мінскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Чэрвеньскаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыі[1]. Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры горада Чэрвеня, у будынку на плошчы Свабоды, 1.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне;
  • Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання;
  • Упраўленне справамі;
  • Упраўленне эканомікі, гандлю і паслуг;
  • Упраўленне адукацыі;
  • Аддзел спорту і турызму;
  • Юрыдычны аддзел;
  • Сектар па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб;
  • Аддзел архітэктуры і будаўніцтва;
  • Упраўленне землеўпарадкавання;
  • Аддзел ідэалагічнай працы і па справах моладзі;
  • Аддзел культуры;
  • Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі;
  • Аддзел арганізацыйна-кадравай працы;
  • Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану;
  • Аддзяленне бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці;
  • Фінансавы аддзел;
  • Аддзел унутраных спраў.

Старшыні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • cherven.gov.by — афіцыйны сайт Чэрвеньскага раённага выканаўчага камітэта