Чэрнікаўшчына (Дзяржынскі раён)
Аграгарадок
Чэрнікаўшчына
| ||||||||||||||||||
Чэ́рнікаўшчына[1] (трансліт.: Černikaŭščyna, руск.: Черниковщина) — аграгарадок у Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Фаніпальскага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Знаходзіцца за 9 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Дзяржынск[2], за 26 км ад Мінска, 10 км ад чыгуначнай станцыі Койданава, за 6[2] км ад чыгуначнай станцыі Фаніпаль. Каля аграгарадка працякае рака Уса.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першыя згадкі пра Чэрнікаўшчыну з’яўляюцца ў XVI стагоддзі: з 1550 года яна належала Радзівілам і ўваходзіла ў Койданаўскае староства (пазней Койданаўскае графства). У 1566 годзе Чэрнікаўшчына ўвайшла ў склад Менскага ваяводства. У сярэдзіне 1560-х гадоў Радзівілы падаравалі вёску для патрэбаў «службы божай» Койданаўскаму кальвінскаму збору. У той час Чэрнікаўшчына мела 40 сялянскіх двароў, больш за 10 валокаў зямлі.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Чэрнікаўшчына апынулася ў складзе Расійскай імперыі; вёска ў Койданаўскай воласці Мінскага павета, уладанне Радзівілаў, Тарасавых, Рафаў, Рытараў і інш. У 1820 годзе ў фальварку Чэрнікаўшчына налічвалася 18 дымоў, ва ўсіх па 0,5 валокі зямлі. У 1882 годзе ў вёсцы адкрылася школа граматы, дзе навучалася 10 хлопчыкаў. У пачатку XX ст. існавалі вёска Чэрнікаўшчына (58 двароў, 332 жыхары) і маёнтак Чэрнікаўшчына (15 двароў, 91 жыхар).
З 16 ліпеня 1954 года па 8 красавіка 1957 года вёска з’яўлялася цэнтрам Сталінскага сельсавета[3][4].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XX стагоддзе: 1991 год — 148 двароў, 412 жыхароў; 1999 год — 351 жыхар
- XXI стагоддзе: 2003 год — 126 двароў, 344 жыхары[2]; 1 студзеня 2004 годзе — 122 двары, 334 жыхары[5]; 2010 год — 382 жыхары
Памятныя і гістарычныя мясціны
[правіць | правіць зыходнік]- Помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
- Каля аграгарадка курганны могільнік IX—XI стст. і курган[2].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ а б в г Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17.
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 красавіка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.
- ↑ Чэрнікаўшчына // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БелТА, 2004. — 704 c.: іл. — ISBN 985-6302-64-1. — С. 693.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БелТА, 2004. — 704 c.: іл. — ISBN 985-6302-64-1.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17). — С. 332.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область (руск.) / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 17. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7.
- Республика Беларусь. Минская область: Общегеографический атлас (руск.) / Ред. Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 13. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-054-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Чэрнікаўшчына (Дзяржынскі раён)