Чэрнікі (Лідскі раён)
Вёска
Чэрнікі
| ||||||||||||||||||||
Чэ́рнікі[1] (трансліт.: Černiki, руск.: Черники) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Размешчана на паўночны захад ад Ліды, уваходзіць у склад Дзітвянскага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У XVIII ст. навакольныя землі належалі да Лідскага староства. Інвентар маёнтка Сукурчы 1759 года ўтрымлівае звесткі пра засеяныя жытам палеткі каля вёскі Чэрнікі, урочышчы насіла назву Дубіна[2]. Вопіс парафій Лідскага дэканата 1784 года згадвае вёску падкаморыя лідскага Нарбута, у складзе лідскай парафіі[3].
У 1870 годзе аколіца ў Лідскім павеце і воласці Віленскай губерні Расійскай імперыі, 10 душ аднадворцаў. У пачатку XX ст. 39 жыхароў, 263 дзесяціны зямлі.
З верасня 1915 да канца 1918 года акупавана германскімі войскамі. Са студзеня 1919 года ў складзе БССР, у красавіку занята польскімі войскамі. З ліпеня да верасня 1920 года кантралявалася Чырвонай Арміяй, затым ізноў польскімі войскамі. З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да Лідскага павета і гміны Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў БССР. З 4 снежня 1939 года ў Баранавіцкай вобласці, з 5 студзеня 1940 года ў Лідскім раёне, з 12 кастрычніка 1940 года ў Аполінскім сельсавеце. У 1940 годзе згадваюцца аколіца (2 двары, 35 жыхароў), засценак (17 двароў, 14 жыхароў) і фальварак (3 двары, 25 жыхароў). З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй.
З 20 верасня 1944 года вёска ў Гродзенскай вобласці. З 16 ліпеня 1954 года ў Крупаўскім сельсавеце. Сельскагаспадарчыя землі належалі да калгаса «Зара». 21 лютага 2023 года вёска ўвайшла ў склад Дзітвянскага сельсавета[4].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1897 год — 49 жыхароў, 5 двароў.
- 1921 год — 54 жыхары, 10 двароў.
- 1960 год — 66 жыхароў.
- 1992 год — 40 жыхароў, 18 гаспадаак.
- 2004 год — 13 жыхароў, 10 гаспадаак.
- 2012 год — 13 жыхароў, 7 гаспадаак.
- 2015 год — 9 жыхароў, 7 гаспадаак.
- 2019 год — 11 чал.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ pawet.net
- ↑ pawet.net
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 21 февраля 2023 г. № 497 Об изменении административно-территориального устройства Лидского района Гродненской области
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 9: Гродзенская вобласць, кн. 2 / рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2016. — 848 с.: іл. — 1 500 экз. — ISBN 978-985-11-0908-7.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Чэрнікі (Лідскі раён)