Чэрокі (мова)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Чэрокі, мова)
Чэрокі
Саманазва ᏣᎳᎩ ᎦᏬᏂᎯᏍᏗ
Краіны ЗША
Рэгіёны штат Аклахома, штат Паўночная Караліна
Агульная колькасць носьбітаў 302000
Класіфікацыя

Іракезскія мовы

Паўднёвая
Пісьменнасць Cherokee syllabary[d] і лацінскае пісьмо
Моўныя коды
ДАСТ 7.75–97 чер 784
ISO 639-1
ISO 639-2 chr
ISO 639-3 chr
WALS che
Atlas of the World’s Languages in Danger 903 і 1536
Ethnologue chr
ELCat 1684
IETF chr
Glottolog cher1273
Вікіпедыя на гэтай мове

Чэрокі (саманазва: ᏣᎳᎩ ᎦᏬᏂᎯᏍᏗ) — паўднёвая іракезская мова, родная мова народа чэрокі. У 2017 г. на ёй размаўлялі каля 302 000 чалавек[1] у ЗША, пераважна ў штаце Аклахома.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Прыхільнікі існавання прота-іракезскай мовы[2] лічаць, што мова чэрокі адасобілася ад паўночных іракезскіх моў каля 3500 - 3800 гадоў таму. Да першай трэці XIX ст. асноўнай зонай развіцця мовы была тэрыторыя штата Паўночная Караліна. Першыя запісы слоў у выніку кантактаў з еўрапейцамі з'явіліся ў XVII ст. У 1821 г. правадыр Секвоя ўпершыню прылюдна прадставіў арыгінальную пісьмовасць чэрокі. У 1828 г. пачала выдавацца першая газета амерыканскіх індзейцаў «Cherokee Phoenix»[3] на англійскай мове і мове чэрокі.

У выніку масавага перасялення ў першай палове XIX ст. большасць чэрокі апынулася на тэрыторыі штата Аклахома. Палітыка акультурацыі і асіміляцыі прывяла да згубы гутарковай мовы часткай носьбітаў, знікненню ўсходняга дыялекта. З 2005 г. дзейнічае праграма адраджэння мовы чэрокі[4]. Яна ўключае пашырэнне магчымасцей вывучэння і выкарыстання мовы праз адукацыю, СМІ, сучасныя электронныя прылады.

Дыялекты[правіць | правіць зыходнік]

Вылучаюць тры буйныя дыялекты мовы чэрокі[5]:

  • Усходні (ніжні)
  • Сярэдні (выкарыстоўваецца сучаснымі чэрокі Паўночнай Караліны)
  • Заходні (горны) распаўсюджаны сярод чэрокі Захаду

Пісьмовасць[правіць | правіць зыходнік]

Арыгінальная пісьмовасць на мове чэрокі ўзнікла дзякуючы намаганням правадыра Секвоі ў 1809 - 1821 гг.[6] Пры распрацоўцы ён часткова абапіраўся на літары лацінкі, але не зразумеў ідэю гукавага алфавіта і стварыў складовае пісьмо. Першыя 6 сімвалаў значаць ізаляваныя гукі, астатнія сімвалы — склады:

Галосныя →
Зычныя ↓
a
[a]~[ə]
e
[e]~[ɛ]
i
[i]~[ɪ]
o
[o]~[ɔ]
u
[u]~[ʊ]
v
[ə̃]
Ꭰꭰ a Ꭱꭱ e Ꭲꭲ i Ꭳꭳ o Ꭴꭴ u Ꭵꭵ v
g
[ɡ]
Ꭶꭶ ga • Ꭷꭷ ka Ꭸꭸ ge Ꭹꭹ gi Ꭺꭺ go Ꭻꭻ gu Ꭼꭼ gv
h
[h]
Ꭽꭽ ha Ꭾꭾ he Ꭿꭿ hi Ꮀꮀ ho Ꮁꮁ hu Ꮂꮂ hv
l
[l]
Ꮃꮃ la Ꮄꮄ le Ꮅꮅ li Ꮆꮆ lo Ꮇꮇ lu Ꮈꮈ lv
m
[m]
Ꮉꮉ ma Ꮊꮊ me Ꮋꮋ mi Ꮌꮌ mo Ꮍꮍ mu
n
[n]
Ꮎꮎ na • Ꮐꮐ nah • Ꮏꮏ hna Ꮑꮑ ne Ꮒꮒ ni Ꮓꮓ no Ꮔꮔ nu Ꮕꮕ nv
qu
[kʰw]
Ꮖꮖ qua Ꮗꮗ que Ꮘꮘ qui Ꮙꮙ quo Ꮚꮚ quu Ꮛꮛ quv
s
[s]
Ꮝꮝ s • Ꮜꮜ sa Ꮞꮞ se Ꮟꮟ si Ꮠꮠ so Ꮡꮡ su Ꮢꮢ sv
d/t
[d]/[t]
Ꮣꮣ da • Ꮤꮤ ta Ꮥꮥ de • Ꮦꮦ te Ꮧꮧ di • Ꮨꮨ ti Ꮩꮩ do Ꮪꮪ du Ꮫꮫ dv
tl
[t͡ɬ]
Ꮬꮬ dla • Ꮭꮭ tla Ꮮꮮ tle Ꮯꮯ tli Ꮰꮰ tlo Ꮱꮱ tlu Ꮲꮲ tlv
ts
[t͡s]~[d͡ʒ]
Ꮳꮳ tsa Ꮴꮴ tse Ꮵꮵ tsi Ꮶꮶ tso Ꮷꮷ tsu Ꮸꮸ tsv
w
[ɰ]
Ꮹꮹ wa Ꮺꮺ we Ꮻꮻ wi Ꮼꮼ wo Ꮽꮽ wu Ꮾꮾ wv
y
[j]
Ꮿꮿ ya Ᏸᏸ ye Ᏹᏹ yi Ᏺᏺ yo Ᏻᏻ yu Ᏼᏼ yv

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]