Чэрыкаўскі раённы выканаўчы камітэт
Выгляд
Чэрыкаўскі раённы выканаўчы камітэт | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя |
|
Краіна | |
Юрысдыкцыя | Чэрыкаўскі раён |
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе | Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт |
Вышэйшае ведамства | Чэрыкаўскі раённы Савет дэпутатаў[d] |
Штаб-кватэра | 213533, Магілёўская вобласць, г. Чэрыкаў, вул. Болдзіна, 31 |
Старшыня | Алег Віктаравіч Малышэўскі |
Сайт | cherikov.gov.by |
Чэрыкаўскі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Чэрыкаўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Магілёўскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Чэрыкаўскаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыі[1]. Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры Чэрыкава ў будынку на вул. Болдзіна, 31.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні;
- Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне;
- Аддзел арганізацыйна-кадравай працы;
- Аддзел эканомікі;
- Аддзел па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб;
- Аддзел ідэалагічнай працы і па справах моладзі;
- Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану;
- Аддзел архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі;
- Фінансавы аддзел;
- Аддзел па адукацыі;
- Аддзел унутраных спраў;
- Сектар землеўпарадкавання.
Старшыні
[правіць | правіць зыходнік]- З 8 снежня 2021 года — Алег Віктаравіч Малышэўскі[2].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Закон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь» Архівавана 4 лютага 2022.
- ↑ Чериковщины, Вестник. Депутаты Чериковского районного Совета депутатов утвердили в должности председателя Чериковского райисполкома Олега Малышевского (руск.) . cherikovnews.by (8 снежня 2021). Праверана 19 мая 2025.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- cherikov.gov.by — афіцыйны сайт Чэрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта