Чэхаславацкая мова

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Чэхаслава́цкая мова (чэшск.: jazyk československý, славацк.: jazyk československý) — паліткарэктны сацыялінгвістычны тэрмін, які выкарыстоўваўся ў Канстытуцыі і афіцыйных дакументах Чэхаславакіі ў перыяд Першае рэспублікі (19201938 гг.)[1] у мэтах вызначэння і акрэслівання афіцыйнай мовы дзяржавы, якая абвясціла сваю незалежнасць у якасці рэспублікі дзвюх дзяржаўтваральных нацый, чэхаў і славакаў.

Законы пра мову ў Першай рэспубліцы[правіць | правіць зыходнік]

29 лютага 1920 года Нацыянальны сход зацвердзіў Канстытуцыю Чэхаславакіі. У гэты ж дзень быў прыняты і шэраг заканадаўчых актаў, у тым ліку Моўны закон (чэшск.: Jazykový zákon 122/1920 Sb. z. a n.), які, грунтуючыся на артыкуле 129 Канстытуцыйнага статута краіны (чэшск.: Ústavní listina Československé republiky)[2], замацаваў асновы моўных зносін у Чэхаславакіі. У прыватнасці, тэкстам гэтага закону абвяшчалася:

«Чэхаславацкая мова з'яўляецца дзяржаўнай мовай, афіцыйнай мовай рэспублікі»
чэшск.: „jazyk československý jest státním, oficielním jazykem republiky“.

На практыцы, у міжнародных дакументах з боку Чэхаславакіі гэту функцыю выконвала чэшская мова. Аднак унутры краіны Канстытуцыя 1920 года і іншыя заснаваныя на ёй акты дазвалялі выкарыстанне іншых моў на тэрыторыях, дзе носьбіты гэтых моў складаюць не менш за 20% ад насельніцтва вышэйпамянёнага рэгіёна (рэгіёнаў).

Канстытуцыю 1920 года замяніла Канстытуцыя 1948 г., у якой узгадванне афіцыйнай мовы было прыбрана.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паняцце «чэхаславацкая мова» ўвайшло ва ўжытак у эпоху нацыянальнага і культурнага адраджэння Чэхаславакіі. «Чэха-славянскае таварыства», створанае ў 1829 годзе студэнтамі Лютэранскага ліцэю ў Браціславе, таксама вядомае як «Таварыства чэхаславацкай мовы і літаратуры», стала важнай часткай славацкага нацыянальнага руху.

У 1836 годзе Людавіт Штур, лідар славацкага нацыянальнага адраджэння ў ХІХ ст., напісаў пісьмо вядомаму чэшскаму гісторыку Францішку Палацкаму. Скардзячыся на неразуменне чэшскай мовы ў выкананні пратэстантаў Верхняй Венгрыі для звычайных славакаў, Штур прапанаваў стварэнне адзінай чэхаславацкай мовы шляхам засваення чэхамі некаторых славацкіх слоў і наадварот.

Між тым, у першай палове ХХ ст. у межах канцэпцыі «чэхаславакізму» трактаванне тэрміна «чэхаславацкая мова» значна змянілася, што выражалася, напрыклад, у зніжэнні статусу славацкай мовы да статусу дыялекту чэшскай мовы найбольш радыкальнымі прадстаўнікамі руху, на ўзор мараўскага дыялекту. Часткова канцэпцыя чэхаславакізму, паводле якой чэхі, маравы і славакі абвяшчаліся адзінай нацыяй з адзінай мовай, тлумачылася неабходнасцю ўсталявання чэхаславацкай дзяржаўнасці з прычыны недастатковай статыстычнай перавагі тытульных нацый адносна тагачаснага нямецкага насельніцтва краіны.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]