Перайсці да зместу

Чэхель-сатун

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Чэхель-сатун
перс.: چهل ستون[1]
32°39′26″ пн. ш. 51°40′19″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль Сефевідская архітэктура[d][1][4][…]
Матэрыял цэгла[1][5], камень[d][1][4][…], тынкоўка[1][4], кафля[1][4], драўніна[1][4][…] і aina-kari[d][1][4]
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Чэхель-сатун (перс. چهل ستون — «Палац сарака калонаў») — палац персідскага шаха Абаса II ў горадзе Ісфахан (Іран), выдатнае збудаванне персідскай архітэктуры XVII стагоддзя. У складзе аб’екта Персідскія сады ўваходзіць у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЭСКА.

Уваходны партал палаца з кесаніраванай столлю
Выгляд Палаца сарака калонаў да пажара з выдання «Падарожжа кавалера Шардэна у Персію і іншыя краіны Усходу», 1670-я

Павільён быў пабудаваны Абасам II у 1647 годзе ў якасці месца для адпачынку.

Французскі падарожнік Жан-Батыст Тавернье ў сваіх запісах шмат разоў згадвае ўрачыстыя прыёмы, якія адбываліся тут. У 1707 годзе палац перажыў пажар, у 1870 годзе быў рэканструяваны.

Цяпер тут размешчана экспазіцыя археалагічнага музея, у якой прадстаўлены старажытныя вырабы з керамікі і дываны.

Палац плошчай 58×37 метраў размешчаны ў цэнтры цяністага саду, велічыня якога першапачаткова складала 7 гектараў. Элегантны галоўны фасад палаца з’яўляецца галерэяй, дах якой абапіраецца на 20 тонкіх васьмівугольных калонаў (3 шэрагі па 6 калонаў ў кожным і яшчэ дзве калоны, якія падтрымліваюць скляпенне). Гэтыя калоны вышынёй 13 метраў выразаны з суцэльных кедравых ствалоў. Чатыры цэнтральныя калоны абапіраюцца на каменныя базы з выявамі ільвоў. Падчас аднаўлення пасля пажару 1707 года калоны былі ўпрыгожаны люстэркавай мазаікай.

Перад плацам размешчана вялікая прамавугольная сажалка. Дваццаць калонаў, адлюстраваныя і нібыта падвоеныя ў люстэрку сажалкі, і далі палацу яго паэтычную назву.

Залы палаца ўпрыгожаны фрэскамі з выявамі падзей з гісторыі дынастыі Сефевідаў, у якіх прасочваюцца еўрапейскі і індыйскі ўплывы. Невялікія фрэскі любоўна-эратычнага зместу ў эпоху Каджараў былі зафарбаваныя вапнай, што дазволіла ім дайсці да нашых дзён у выдатным стане.

Цэнтральную частку палаца займае зал прыёмаў Абаса II. Яго сцены і столь шчодра ўпрыгожаны ляпнінай і распісаныя арнаментам у сініх, пунсовых, ізумрудна-зялёных і залатых танах — усяго на аздабленне інтэр’ераў палаца было выдаткавана некалькі кілаграмаў золата.

У свой час палац таксама аздаблялі керамічныя пано на тэмы гістарычных падзей, але яны былі рассеяны па ўсяму свету; шмат якія з іх цяпер захоўваюцца ў еўрапейскіх музеях.

Роспісы Залу прыёмаў

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  • I. Luschey-Schmeisser, Čehel Sotūn, Encyclopædia Iranica, 1990.
  • N. Wilber, Persian Gardens and Garden Pavilions, Tokio, 1962.
  • K. Würfel, Isfahan, Zurich, 1974.
  • A. U. Pope, Persian Architecture, Londres, 1965.