Перайсці да зместу

Чэшская кухня

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чэшская кухня
Выява
Культура Чэшская культура[d]
Краіна
Краіна паходжання
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Смажаная свініна з кэдлямі і капустай (Vepřo-knedlo-zelo)
Поліўка

Чэ́шская ку́хня — нацыянальныя культурныя традыцыі Чэхіі. Яна вельмі выразна абмежаваная тэрыторыяй Чэхіі. Блізкая да нямецкай (у прыватнасці баварскай) і аўстрыйскай кухняў, а вось у параўнанні з італьянскай не настолькі здаровая і досыць цяжкая для засвойвання. Кухня Чэхіі мае багатую разнастайнасць палявых культур, садавіны, гародніны, ягадаў, рыбы і дзічыны.

Значнай часткай чэшскай кухні і харчавання ёсць суп. Найчасцей яго вараць з розным начыннем, зяленівам і расліннымі спецыямі. Часта супы запраўляюць бабовымі з доляй мяса, вяндлін альбо вантробаў, якія падаюць і як самастойную страву са здобай. Традыцыйныя поліўкі: бульбяная, часночная, гуляшная, флякавая, фасолевая, капусная з кілбасою, ялавічная з кнэдлікамі і локшынай, кулайда[cs].

Асноўныя стравы

[правіць | правіць зыходнік]

Сярод галоўных страваў пераважаюць мясныя, галоўным чынам свініна, ялавічына і мяса птушкі[en]. Папулярныя таксама і стравы з фаршу, прэснаводнай рыбы, труса і дзічыны.

Традыцыйныя стравы: свіны шніцаль, печаная свініна, розныя гуляшы, смажаны карп, мясны рулет.

Паляндвічны соус з вяршкамі

Незаменную ролю ў чэшскай гастраноміі адыгрываюць соусы, часта вельмі тлустыя і пажыўныя з ужываннем вяршкоў. Традыцыйныя соусы: кропавы, грыбны, таматны, смятанны, паляндвічны[cs] з перцам.

У якасці гарніру да мяса ў чэшскай кухні ўжываюць адвараную капусту і шпінат, сучасныя гарніры (макароны, бульба, рыс) і спецыфічныя чэшскія кнэдлікі, якія гатуюць з мукі з даданнем крышанага хлебу альбо з варанай бульбы, мукі і манкі.

У рэстарацыях найулюбёнейшай стравай ёсць «смажак» (смажаны сыр), за ім утапенцы і сыр гермелін.

У сезон у чэшскай кухні прысутнічаюць і агароднінныя стравы (смажаная карфіёль, леча з яйкамі), вялікую традыцыю маюць стравы з лясных ці вырашчаных грыбоў, а таксама слодычы, садавіна і печыва.

З садавіны, акрамя звычайных відаў, вырошчваюць таксама абрыкосы і персікі.

Піва «Pilsner Urquell»

Чэшскае піва мае лагодны смак і выдатна пасуе да чэшскіх страў. Таксама ў Чэхіі расце вінаград, пераважна на Маравіі.