Чэшскі тэхнічны ўніверсітэт у Празе
| Чэшскі тэхнічны ўніверсітэт (ČVUT) | |
|---|---|
| České vysoké učení technické v Praze | |
| | |
| | |
| Арыгінальная назва | České vysoké učení technické v Praze |
| Міжнародная назва | Czech Technical University in Prague |
| Дэвіз | Scientia est potentia |
| Заснаваны | 1707 |
| Тып | Дзяржаўны |
| Рэктар | Вацлаў Гаўлічак |
| Студэнты | 22 934 (2208) |
| Краіна | |
| Размяшчэнне |
Прага, |
| Юрыдычны адрас | Zikova 4, 166 36, Prague 6 |
| Узнагароды | |
| Сайт | www.cvut.cz/ |
Чэшскі тэхнічны ўніверсітэт у Празе ці літаральна Чэшская вышэйшая тэхнічная вучэльня ў Празе (чэшск.: České vysoké učení technické v Praze) — тэхнічны ўніверсітэт, які знаходзіцца ў горадзе Прага, Чэхія. Заснаваны ў 1707 годзе аўстрыйскім імператарам Іосіфам I; найстарэйшы тэхнічны ўніверсітэт Цэнтральнай Еўропы і найстарэйшы грамадзянскі тэхнічны ВНУ свету. Адзін з найбуйнейшых ВНУ Чэшскай рэспублікі — па стане на 13 лютага 2008 года ў яго сценах навучалася 22.934 студэнты, выкладанне вядзецца на чэшскай і англійскай мовах.
Імя ўніверсітэта цесна звязана з вядомымі навукоўцамі Еўропы, сярод якіх Крысціян Доплер, Уладзімір Прэлогі і іншыя.
Асноўны кампус універсітэта знаходзіцца ў Празе, раёне Дэйвіцы. У верасні 2009 года на яго тэрыторыі была адкрыта Нацыянальная тэхнічная бібліятэка, якая аб'яднала бібліятэкі ўсіх факультэтаў. У фондах паўмільёна адзінак. Усе памяшканні абсталяваны камп'ютарамі, таксама даступны бясплатны інтэрнэт з дапамогай WiFi Eduroam.
Універсітэт цесна супрацоўнічае з многімі кампаніямі, у ліку якіх Toyota, Skanska, Bosch, Siemens, Honeywell, GE, Rockwell, ABB Group, McKinsey, DaimlerChrysler, Škoda Auto, Ericsson, Vodafone і многімі іншымі.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Чэшскі тэхнічны ўніверсітэт у Празе- Афіцыйны сайт (англ.) (чэшск.)