ШУ-356

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
ШУ-356
Вытворца МТЗ
Гады выпуску 1990-я
Прызначэнне універсальнае шасі
Храналогія
Ш-406

ШУ-356 — універсальнае шасі на базе колавага трактара. Уніфікацыя з трактарам МТЗ-82 — 80%.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Ідэя кампановачнай структуры колавага трактара з пярэднім размяшчэннем кабіны зацікавіла яшчэ ў пачатку 1960-х гадоў, аднаго з распрацоўшчыкаў універсальнага шасі ШУ-356, тады маладога сецыяліста ОГК МТЗ. Былі выкананы першыя эскізныя распрацоўкі машыны, але тады ідэя развіцця не атрымала. У пачатку 1990-х гадоў у АКБ на Мінскім трактарным заводзе была распрацавана канструкцыя ўніверсальнага шасі на базе колавага трактара кл. 1,4 т. У распрацоўцы верхняй частцы шасі ўдзельнічалі дызайнеры БФ УНДІТЭ.

Дызайн шасі быў абаронены Пасведчаннем на прамысловы ўзор №277 з прыярытэтам ад 13 лістапада 1996 года “Шасі ўніверсальнае трактарнае”. У 1997 годзе праект “Шасі ўніверсальнае трактарнае” быў узнагароджаны прэміяй Савета міністраў Беларусі[крыніца?].

Былі пабудаваныя адзінкавыя асобнікі бартавых машын і невялікая серыя пажарных машын МЛ-10. Далейшым развіццём канструкцыі стала шасі Ш-406.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Ш-406 — далейшае развіццё ШУ-356

Шасі ШУ-356 мела колавую формулу 4х4, рухавік ад трактара МТЗ-82 магутнасцю 81 к.с. і механічную каробку перадач. Грузападымальнасць самазвальнай платформы — 2000 кг; дыяметр колаў пярэдняй восі быў меншы, чым на задняй.

Прынцыповай канструктыўнай асаблівасцю шасі дадзенага тыпу з’яўляецца размяшчэнне паста кіравання (кабіны) спераду, што дае магчымасць будавання розных схемаў агрэгатаў на яго базе – у пярэдняй зоне, непасрэдна на шасі і ззаду.

Тэхнічная канцэпцыя шасі палягае ў максімальна магчымым выкарыстанні агрэгатаў, вузлоў і дэталяў трактараў, якія серыйна выпускаліся заводам. Уніфікацыя з трактарам МТЗ-82 — 80%. Аб’ём кабіны з пастом кіравання злева, размешчаны сіметрычна ў пярэдняй частцы трактара з частковым укараненнем рухавіка ў аб’ём кабіны. Працоўнае месца кіроўцы і сядзенне пасажыра размешчаны па баках капота рухавіка, што вызначыла шырыню кабіны. У канструкцыі кабіны таксама выкарыстаны элементы кабіны трактара МТЗ.

Мадыфікацыі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]