Шабазіт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шабазіт
Формула (Ca,Na2) [Al2Si4O12] • 6H2O
Сінгонія Трыклінная
Колер Белы,з жаўтлявымі і ружаватымі адценнямі
Колер рысы Белы
Бляск Шкляны
Цвёрдасць 4,5
Спайнасць Недасканалая
Шчыльнасць 2,08-2,16 г/см³

Шабазітмінерал групы цэалітаў; хімічны склад (Ca,Na2,K2,Mg)Al2Si4O12·6H2O. Прымешкі Ba, Sr.

Крышталізуецца ў трыганальнай сістэме, утвараючы ромбаэдрычныя крышталі памерам да некалькіх сантыметраў. Сустракаецца таксама ў выглядзе агрэгатаў крышталёў, шчыльных схаванакрышталічных скарынак. Колер белы, бураваты. Цвёрдасць па мінералагічнай шкале Моаса 4—5; шчыльнасць 2080—2160 кг/м³.

Шабазіт утвараецца ў порах і міндалінах эфузіўных парод, замяшчае вулканічныя туфы пры дзеянні на іх раствораў рознага паходжання. Сустракаецца таксама ў гідратэрмальных жылах, адкладах гарачых крыніц і інш.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]