Шабаны (Мінскі раён)
Вёска
Шабаны
| ||||||||||||||
Шабаны́[1] (трансліт.: Šabany, руск.: Шабаны) — колішняя вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці, на левым беразе ракі Свіслач.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Назва патранамічная ад прозвішчаў Шабан ці Шабуня (вясёлы чалавек, жартаўнік, непаседа)[2].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1791 годзе вёска Шабуны маёнтка Новы Двор, шляхецкая ўласнасць. У 1800 годзе — сяло, уласнасць Р. Прушынскага, ёсць драўляная ўніяцкая капліца. У 1858 годзе вёска, уласнасць Ф. Грушвіцкага, П. Кістэра, Чакатоўскіх. У 1897 годзе вёска Сеніцкай воласці Мінскага павета, ёсць хлебазапасны магазін[2].
Да 15 красавіка 2020 года ўваходзіла ў склад Навадворскага сельсавета[3], тэрыторыя далучаная да вёскі Новы Двор.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1800 — 21 двор, 136 жыхароў
- 1897 — 29 двароў, 242 жыхары
- 1917 — 29 двароў, 259 жыхароў; на хутары 2 двары, 9 жыхароў
- 1999 — 19 жыхароў
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Казімір Шабан (1922—1945) — Герой Савецкага Саюза.
Мясцовыя могілкі
[правіць | правіць зыходнік]Могілкі вёсак Новы Двор і Шабаны знаходзяцца на тэрыторыі Навадворскага сельсавета Мінскага раёна Мінскай вобласці Беларусі каля аграгарадка Новы Двор і зніклай у 2020 годзе вёскі Шабаны[4]. Плошча 1,3 га, статус: абмежавана-дзеючыя могілкі[5]. Год заснавання невядомы, некаторыя некрапалісты лічаць, што тут маглі хаваць яшчэ ў канцы XVIII — пачатку ХІХ стагоддзяў пры Міхайлаўскай царкве[6]. Пахаванні ажыццяўляліся на працягу ўсяго ХХ стагоддзя і працягваюцца ў 2021 годзе[7]. Распаўсюджаны прозвішчы Шабан і Герасімовіч, ёсць пахаванні з польскімі прозвішчамі з рускамоўнымі эпітафіямі[6].
Сярод асаблівасцяў могілак можна вылучыць:
- рэшткі Міхайлаўскай царквы, знішчанай падчас савецкай улады, і крыж, усталяваны школьным настаўнікам Мікалаем Камінскім у 1991 годзе ў памяць аб гэтай царкве[6];
- рэшткі фамільнага склепа сям’і Бунгэ[6];
- магілу Якава Славука (1903), на якой помнік усталяваны сям’ёй Бунгэ, усталяванне помніка гаспадарамі свайму слугу з’яўляецца рэдкай з’явай для беларускіх некропаляў[6];
- магілу франтавіка Вялікай Айчыннай вайны Цімафея Сухочава (1919—1948)[7].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ а б Памяць 1998, с. 630.
- ↑ Рашэнне Мінскага раённага Савета дэпутатаў 31 сакавіка 2020 г. № 168 (руск.)(недаступная спасылка). pravo.by. Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2020.
- ↑ Рашэнне Мінскага раённага Савета дэпутатаў 31 сакавіка 2020 г. № 168 (руск.)(недаступная спасылка). pravo.by. Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2020.
- ↑ Кладбище д. Новый Двор в Минской области // Городская ритуальная служба
- ↑ а б в г д Кладбище в деревне Новый Двор Минского района // Могілкі Беларусі ў ЖЖ
- ↑ а б Могілкі ў Шабанах і на паўднёвы ўсход ад Мінска // Блог Андрэя Берастоўскага
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Шабаны // Памяць: Гіст-дакум. хроніка Мінскага р-на / Гал. рэд. Беларус. Энцыкл.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.. — Мінск: БелЭн, 1998. — 640 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шабаны (Мінскі раён)