Шабельнік балотны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Шабельнік балотны
Apis mellifera on Potentilla palustris.JPG
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Comarum palustre L., 1753

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  24676
EOL  11163998
GRIN  t:450401
IPNI  30109819-2
TPL  rjp-1293

Ша́бельнік балотны[3][4] (Comarum palustre) — від кветкавых раслін роду Шабельнік (Comarum) сямейства Ружавыя (Rosaceae). Беларускія народныя назвы — балотная ружа, ракаўнік, бацяновыя ножкі[4].

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Шабельнік балотны, балотная роза, ракаўнік[5], бацянавы ножкі, рабіннік, сухалом[6][7], ажэўнік, гравілат, грэбнік, буцянавы ножкі, дзеком, дзекох[5][8]

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Шматгадовая травяністая расліна з доўгім паўзучым карэнішчам, пакрытым валаскамі. Сцёблы прыўзнятыя, з валаскамі і залозкамі ў верхняй частцы. Лісце чаргаванае па даўжыні сцябла, няпарнаперыстае, на доўгіх чаранках. Долі ліста простыя, завостраныя, з пілаватым краем. Кветкі цёмна-чырвонага колеру з фіялетавым ці ліловым адценнем, па 2—5 у шчыткападобных суквеццях. Плод — шматарэшак.

Распаўсюджанне і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Расліна сустракаецца на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Амерыкі[9]. Расце на нізінных балотах, забалочаных лугах, па берагах вадаёмаў, у забалочаных лясах. Святлолюбівая расліна, патрабавальная да наяўнасці пажыўных рэчываў у глебе і ўмерана патрабавальная да яе мінеральнага складу[10].

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Лекавая, дубільная, меданосная і фарбавальная расліна[4].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 39. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 4,0 4,1 4,2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003.
  5. 5,0 5,1 Анненков Н.(руск.) бел. Ботанический словарь, Спб, 1878
  6. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларуси, т. III. Горы-Горкі, 1927
  7. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  8. Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914
  9. Шабельнік балотны: інфармацыя на сайце GRIN
  10. Сабельник болотный — Comarum palustre: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]