Шаблон:Выбраны змест
Выгляд
Гэты шаблон прызначаны для паказу аднаго з выбраных артыкулаў.
Навошта гэта трэба?
Для аўтаматычнай устаўкі апісанняў на Партал:Выбраны змест і Галоўную старонку.
Сюды ўключаюцца:
- выдатныя артыкулы
- пераможцы конкурсу Артыкулы года
- апошнія абраныя артыкулы
- найбольш прагляданыя абраныя артыкулы, гл. Аналіз колькасці праглядаў

Нерон (37 — 68) — старажытнарымскі імператар з 13 кастрычніка 54 года, апошні з дынастыі Юліяў-Клаўдзіяў.
Падчас праўлення ён засяродзіў вялікую частку сваёй увагі на дыпламатыі і гандлі, паспрабаваў павялічыць ролю Рыма як культурнай сталіцы імперыі шляхам стварэння і прасоўвання розных тэатраў і спартыўных спаборніцтваў. Валадаранне Нерона адзначана дыпламатычнымі і ваеннымі поспехамі ў барацьбе з Парфянскай імперыяй, прыгнечаннем паўстання брытанцаў (60—61) і паляпшэннем адносін з Грэцыяй. Яго праўленне звычайна асацыіруецца з тыраніяй і экстравагантнасцю (далей…).