Шаблон:Выбраны змест/Старабеларуская мова
Выгляд

Старабеларуская мова — усходнеславянская мова, якая была шырока распаўсюджана на славянскіх землях Вялікага Княства Літоўскага да канца XVII ст., а захоўвалася ва ўжытку да пачатку XIX ст. Магчыма, што ў XV—XVI стст. ужывалася і на некаторых землях Вялікага Княства Маскоўскага.
Склалася на аснове ўзаемадзеяння тагачаснай царкоўнаславянскай літаратурнай мовы і народных усходнеславянскіх дыялектаў Вялікага Княства Літоўскага. Пачаткам яе адметнага існавання лічыцца XIV ст. (далей…)