Шаблон:Добрыя артыкулы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Information.svg Дакументацыя

Гэты шаблон прызначаны для выбаркі аднаго з добрых артыкулаў.

  • Выкарыстанне: {{добрыя артыкулы|артыкул=нумар}}
  • Напрыклад: {{добрыя артыкулы|артыкул=3}}

Пры дадаванні новых артыкулаў дадавайце іх у шаблоне.

Навошта гэта трэба?

Для аўтаматычнай устаўкі апісанняў добрых артыкулаў на старонкі Вікіпедыя:добрыя артыкулы і Галоўную старонку.



Nicole de Boer at Toronto Comicon 2.jpg

«Куб» (англ.: Cube) — навукова-фантастычны псіхалагічны трылер 1997 года, першы поўнаметражны фільм канадскага рэжысёра Вінчэнца Наталі(англ.) бел.. У цэнтры сюжэта — шэсць чалавек, якія прачнуліся ў лабірынце з мноства пакояў у форме кубоў. Яны мусяць знайсці выйсце або загінуць ад голаду, смагі і смяротных пастак. Слоган кінастужкі — «Не шукай прычыну. Шукай шлях вонкі». Галоўныя ролі ў фільме выканалі Ніколь дэ Бур(англ.) бел., Морыс Дзін Вінт(англ.) бел., Дэвід Х’юлет(англ.) бел..

Нягледзячы на малы бюджэт, фільм змог атрымаць высокія ацэнкі ад гледачоў і дабіцца прызнання з боку крытыкаў, атрымаўшы статус культавага. Карціна сабрала мноства прэстыжных узнагарод разнастайных кінафестываляў, у тым ліку «Сярэбранага Крумкача» Брусэльскага міжнароднага фестывалю фантастычных фільмаў(англ.) бел., прэміі канадскага таварыства кінематаграфістаў, прыз глядацкіх сімпатый і гран-пры Міжнароднага фестывалю фантастычных фільмаў у Жэрармеры(англ.) бел., а таксама прэмію за найлепшы фільм на фестывалях у Пучхоне, Каталоніі, Сатберы і Таронта(англ.) бел.. Высока былі ацэнены нечаканыя павароты сюжэта, напружанасць дзеяння і клаўстрафобны настрой фільма. Таксама высока была ацэнена акцёрская ігра выканаўцаў галоўных роляў. (далей…).


Ivana Baquero.jpg

«Лабіры́нт фа́ўна» (ісп.: El Laberinto del Fauno) — іспанска-мексіканскі фільм у жанры цёмнага фэнтэзі, зняты ў 2006 годзе мексіканскім кінарэжысёрам Гільерма дэль Тора па ўласным сцэнарыі. Дзеянне фільма разгортваецца ў Іспаніі ў маі-чэрвені 1944 года, праз пяць гадоў пасля Грамадзянскай вайны, у пачатку франкісцкага перыяду. Змрочная рэальнасць Іспаніі часоў Грамадзянскай вайны пераплятаецца з не менш змрочным і небяспечным чароўным светам. Гісторыя разварочваецца вакол зарослага закінутага лабірынта і загадкавага фаўна, якога сустракае галоўная гераіня фільма — Афелія. Тым часам як айчым Афеліі, фалангіст капітан Відаль, палюе на іспанскіх партызан, што змагаюцца супраць рэжыму Франсіска Франка, а цяжарная маці Афеліі ўсё больш жорстка пакутуе з-за хваробы, Афелія сустракае дзіўных міфічных істот, якія праводзяць яе праз шэраг выпрабаванняў. (далей…).


Viciebsk, Vialikaja-Rynak. Віцебск, Вялікая-Рынак (J. Pieška, 1800).jpg

Ві́цебск (трансліт.: Viciebsk) — горад абласнога падпарадкавання ў Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Віцебскага раёна і Віцебскай вобласці, на рацэ Заходняя Дзвіна пры ўпадзенні ў яе рэк Віцьба і Лучоса. За 300 км ад Мінска. Вузел чыгунак на Маскву, Санкт-Пецярбург, Оршу, Полацк і аўтамабільных дарог, самая буйная М8E95 (у тым ліку рэспубліканская магістраль М3 М8). Порт на рацэ Заходняя Дзвіна. Аэрапорт (пункт пропуску праз дзяржаўную мяжу). Непадалёк ад мяжы з Расіяй. Насельніцтва 369 933 чал. (2017). (далей…).

Zbigniew Preisner.JPG

Збі́гнеў Пра́йснер (нар. 1955) — польскі кампазітар, адзін з найбольш выдатных кампазітараў кіно свайго пакалення. На працягу многіх гадоў Прайснер шчыльна супрацоўнічаў з кінарэжысёрам Кшыштафам Кеслёўскім і сцэнарыстам Кшыштафам Пясевічам. Музыка, якую Прайснер напісаў да фільмаў Кеслёўскага «Дэкалог», «Падвойнае жыццё Веранікі», «Тры колеры: Сіні», «Тры колеры: Белы» і «Тры колеры: Чырвоны», прынесла яму сусветнае прызнанне.

Яго кампазітарскі стыль уяўляе сабой вольную форму танальнага неарамантызму, з заўважным уплывам Паганіні і Яна Сібеліуса. Прайснер падкрэслівае важнасць мелодыі ў музыцы і лічыць сучасную музыку, пазбаўленую мелодыі, штучнай (далей…).


Anton Luckievič, kartka.jpg

Анто́н Іва́навіч Луцке́віч (1884 — 1942) — беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, публіцыст, літаратурны крытык, гісторык, мовазнаўца, выдавец. Адзін з заснавальнікаў Беларускай сацыялістычнай грамады, сябра рэдакцый газет Наша доля і Наша ніва, адзін з выдаўцоў газеты Гоман. Старшыня Віленскай беларускай рады, сябра Рады БНР. Ініцыятар абвяшчэння і аўтар праекта Трэцяй Устаўной граматы, паводле якой Беларуская Народная Рэспубліка абвешчаная незалежнай дзяржавай. З кастрычніка 1918 года старшыня Народнага сакратарыята БНР, з лістапада старшыня Рады Народных Міністраў (прэм’ер-міністр) і міністр замежных спраў. У снежні 1919 — лютым 1920 года старшыня Рады Міністраў Найвышэйшай Рады БНР. Дзеяч Заходняй Беларусі. Рэдактар адноўленай Нашай нівы, старшыня Беларускага нацыянальнага камітэта, выкладчык Віленскай беларускай гімназіі. (далей…).


Friedrich Schiller by Ludovike Simanowiz.jpg

Фрыдрых Шылер (1759 — 1805) — нямецкі паэт, філосаф, гісторык і драматург, прадстаўнік рамантычнага кірунку ў літаратуры. Увайшоў у гісторыю сусветнай літаратуры як палымяны абаронца чалавечай асобы. Цягам апошніх сямнаццаці гадоў жыцця Шылер сябраваў з ужо вядомым і ўплывовым Іаганам Вольфгангам Гётэ, з якім ён абмяркоўваў пытанні па эстэтыцы і натхняў Гётэ на заканчэнне яго твораў, пакінутых у чарнавым варыянце. Гэты перыяд сяброўства двух паэтаў і іх літаратуразнаўчай палемікі ўвайшоў у нямецкую літаратуру пад назваю веймарскі класіцызм.

Спадчына паэта захоўваецца і вывучаецца ў Архіве Гётэ і Шылера ў Веймары. (далей…).


Three apples.svg

Арыфме́тыка — раздзел матэматыкі, які вывучае лікі, іх адносіны і ўласцівасці. Прадметам арыфметыкі з'яўляецца паняцце ліку ў развіцці ўяўленняў аб ім (натуральныя, цэлыя і рацыянальныя, рэчаісныя, камплексныя лікі) і яго ўласцівасцях. У арыфметыцы разглядаюцца вымярэнні, вылічальныя аперацыі (складанне, адніманне, множанне, дзяленне) і прыёмы вылічэнняў. Вывучэннем уласцівасцей асобных цэлых лікаў займаецца вышэйшая арыфметыка, ці тэорыя лікаў. Тэарэтычная арыфметыка надае ўвагу азначэнню і аналізу паняцця ліку, тады як фармальная арыфметыка аперуе лагічнымі пабудовамі прэдыкатаў і аксіём. Арыфметыка — найстаражытнейшая і адна з асноўных матэматычных навук, яна цесна звязана з алгебрай, геаметрыяй і тэорыяй лікаў. (далей…)


Ayrton Senna Imola 1989 Cropped.jpg

А́йртан Се́на да Сі́лва (парт.: Ayrton Senna da Silva, 1960 — 1994) — бразільскі аўтагоншчык, трохразовы чэмпіён свету па аўтагонках у класе Формула-1 (1988 г., 1990 г. і 1991 г.).

Паводле вынікаў апытання, праведзенага брытанскім тыднёвікам «Autosport(англ.) бел.» сярод былых і дзеючых удзельнікаў чэмпіянату Формулы-1, Сена быў прызнаны найлепшым гоншчыкам у гісторыі Формулы-1. Усяго за 10 гадоў выступаў ён выйграў больш за 40 гонак і ўстанавіў рэкорд па ліку поул-пазіцый. Ён атрымаў ад прэсы мянушку «Чараўнік». Загінуў у 1994 годзе ў аварыі на Гран-пры Сан-Марына ў Імоле. (далей…)


Kilowaar.png

Філатэлісты́чная су́месь — сукупнасць вялікай колькасці несартаваных або часткова сартаваных паштовых марак, іншага філатэлістычнага матэрыялу, якая мае агульную ўпакоўку і выстаўленая для аптовага продажу філатэлістам. Як правіла, прадавец пры гэтым пазначае яе вагу нета і/або прыблізную колькасць адзінак тавару. У англамоўнай літаратуры пазначаецца кілава́р, кі́ла-тава́р, кілава́рны тава́р, ма́ркі ў сто́ку (англ.: kiloware, kilo ware, boxlot, stamp mixture, bulk mixture, stock of stamps). (далей…)


Eurorregión Tirol-Tirol del Sur-Trentino.png

Ціроль (ням.: Tirol; італ.: Tirolo; лац.: Tirolis) — гістарычная вобласць у Цэнтральнай Еўропе ва ўсходняй частцы Альпійскіх гор, якая ўключае федэральную зямлю Ціроль у складзе Аўстрыі і аўтаномныя правінцыі Паўднёвы Ціроль і Трэнціна ў Італіі.

З межамі гістарычнага Ціроля практычна цалкам супадаюць межы еўрарэгіёна Ціроль-Паўднёвы Ціроль-Трэнціна. (далей…)


Symon Rak-Michajloŭski.jpg

Сымо́н Алякса́ндравіч Рак-Міхайло́ўскі (1885 — 1938) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст, педагог. Дэлегат Першага Усебеларускага з’езда, дзеяч Беларускай Народнай Рэспублікі, сябра Рады БНР, Пасол I кадэнцыі сейма Польскай Рэспублікі (19221927). Дзеяч Беларускай сацыялістычнай грамады, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі і Беларускай сялянска-работніцкай грамады. Публікаваўся ў газетах Наша Ніва, Беларусь, Звон і інш. Аўтар музыкі на словы Максіма Багдановіча «Зорка Венера».

(далей…)


Prunus spinosa .jpg

Цёрн, сліва калючая (Prúnus spinósa) — невялікі калючы куст; від роду сліва (Prunus) сямейства Ружавыя (Rosaceae).

Распаўсюджаны па ўсёй Еўропе, у Заходняй Азіі і Паўночнай Афрыцы. Вельмі зменлівы і стварае гібрыды з іншымі слівамі. Мяркуецца, што сумесь гэтага віду з алычой (Prunus cerasifera) стала продкам дамашняй слівы (Prunus domestica). Цёрн — расліна, якая выкарыстоўваецца ў фітатэрапіі, мае ядомыя плады, адыгрывае важную ролю для навакольнага асяроддзя, выкарыстоўваецца таксама ў біятэхнічных пасадках. Гэта меданос і крыніца цвёрдай драўніны, якая, асабліва раней, мела разнастайныя прымяненні. Утварае густыя, калючыя зараснікі, якія з'яўляюцца сховішчам для многіх відаў жывёл. (далей…)


Matthew Shepard and James Byrd, Jr. Hate Crimes Prevention Act.jpg

Мэ́цью Уэ́йн Шэ́пард (1976 — 1998) — амерыканскі студэнт, ахвяра злачынства на глебе нянавісці да гомасексуалаў, які стаў сімвалам барацьбы з гамафобіяй, гвалтам і забабонамі ў дачыненні да ЛГБТ-людзей. Яго забойства ў 1998 годзе выклікала шырокі рэзананс і прыцягнула ўвагу грамадскасці да праблем ЛГБТ-супольнасці. Пасля ў ЗША быў прыняты так званы «Акт Мэцью Шэпарда і Джэймса Бёрда-малодшага», які пашырыў заканадаўчае вызначэнне злачынства на глебе нянавісці.

(далей…)


RSFSR stamp 5 anniversary of October revolution 1922 10r.jpg

Іва́н Іва́навіч Дуба́саў (1897 — 1988) — рускі савецкі мастак і гравёр.

Галоўны мастак Дзяржзнака (19321971), заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1959). Распрацоўваў эскізы і арыгіналы многіх савецкіх грашовых знакаў, дзяржаўных узнагарод і паштовых марак на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны», шэрагам медалёў. (далей…)


Alexey Kuzmich Portrait of national actor Victor Turov 1989.JPG

«По́дых навальні́цы» (руск.: Дыхание грозы) — беларускі мастацкі фільм, зняты ў 1982 годзе рэжысёрам Віктарам Туравым па аднайменным рамане Івана Мележа. З'яўляецца працягам мастацкага фільма «Людзі на балоце», створанага ў 1981 годзе. Сюжэт кінакарціны развіваецца на фоне станаўлення савецкай(руск.) бел. улады ў палескай вёсачцы Курані.

Вытворчасць фільма ажыццяўлялася на кінастудыі «Беларусьфільм» Творчым аб’яднаннем мастацкіх фільмаў. За аснову сцэнарыя ўзяты тэкст рамана «Подых навальніцы» Народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа. Асаблівасць сваёй кінакарціны Віктар Тураў агучыў у інтэрв'ю ў межах рэкламна-прапагандысцкага фільма «Подых навальніцы (апавяданне пра фільм)», які ў 1982 годзе зняў рэжысёр С. Сычоў. (далей…)


Sonka small.png

Соф'я Андрэеўна Гальшанская (каля 1405 — 1461) — князёўна з роду Гальшанскіх, каралева польская, з 1422 года чацвёртая і апошняя жонка караля польскага Уладзіслава II Ягайлы.

Была каранавана ў 1424 годзе. Разам з мужам дамагалася замацавання польскага трона за сваім сынам Уладзіславам. Пасля смерці Ягайлы 1 чэрвеня 1434 года Уладзіслаў стаў каралём, але Соф'я так і не стала рэгентам. У 1440 годзе Уладзіслаў стаў таксама каралём Венгрыі, а малодшы сын Казімірвялікім князем літоўскім. Пасля гібелі старэйшага сына ў бітве пад Варнай(руск.) бел. 10 лістапада 1444 года Соф'я адстойвала права на пасад Казіміра, які, па патрабаванні маці, 25 чэрвеня 1447 года быў каранаваны на польскі трон. Выступіла ініцыятарам першага перакладу Бібліі на польскую мову, вядомага як Біблія каралевы Соф’і. (далей…)


Federación Peruana de Fútbol (2011).png

Зборная Перу па футболе прадстаўляе Перу на міжнародных спаборніцтвах па футболе з 1927 года. Каманда кантралюецца Федэрацыяй перуанскага футбола (ФПФ), якая з'яўляецца адным з 10 членаў КАНМЕБОЛ (Паўднёваамерыканская футбольная канфедэрацыя) і ўваходзіць у ФІФА. На працягу гісторыі гульня перуанскай каманды была непаслядоўнай з найбольш паспяховымі перыядамі ў 1930-х і 1970-х гадах. Асноўную частку хатніх матчаў зборная гуляе на Нацыянальным стадыёне ў сталіцы краіны Ліме.

(далей…)


Juniperus communis communis Italy.jpg

Ядловец звычайны (Juniperus communis) — вечназялёны хвойны куст, радзей дрэва, від роду ядловец (Juniperus) сямейства кіпарысавыя (Cupressaceae). Распаўсюджаны ў Паўночным паўшар'і ад прыпалярных абласцей да гор Паўднёвай Еўропы, Азіі і Паўночнай Амерыкі. Расце ў самым розных біятопах — ад балот і лясоў з лугамі да скалістай мясцовасці. Акрамя гэтага, вельмі зменлівы від — еўразійская тыповыя разнавіднасць дасягае да некалькіх метраў у вышыню, у той час як іншыя разнавіднасці, распаўсюджаныя ў іншых частках арэалу, больш нізкія. Ядловец карысны для чалавека і адыгрывае важную ролю ў культуры. Ён выкарыстоўваецца, у прыватнасці, як лекавая, харчовая, эфіраалейная, фітанцыдная, драўняная, смаланосная, дэкаратыўная і фітамеліярацыйная расліна. Часта вырошчваецца ў якасці дэкаратыўнага кустоўя. Адыгрывае таксама важную ролю ў прыродных біяцэнозах, паколькі стварае месцапражыванні для невялікіх птушак і сысуноў.

(далей…)


Cherokee national holiday2007.jpg

Чэро́кііндзейскі народ, карэнныя жыхары ЗША. Жывуць пераважна ў штатах Аклахома, Паўночная Караліна, Паўднёвая Караліна, Тэнесі, Джорджыя. Агульная колькасць (2010 г.) — 819 105 чал. Чэрокі — адзін з нешматлікіх паўночнаамерыканскіх карэнных народаў, які карыстаецца арыгінальнай пісьменнасцю, складзенай правадыром Секвоем каля 1821 г.

Чэрокі маюць агульнае паходжанне з іракезамі. Згодна іх паданням, яны перасяліліся ў рэгіён паўднёвых Апалачаў з іншых мясцін. Мяркуецца, што гэта перасяленне адбылося ў XIII ст. У нашы дні вылучаюць некалькі магчымых раёнаў фарміравання чэрокі — поўдзень ад Вялікіх азёр, рака Дэлавэр, паўночная плыня ракі Місісіпі. Некаторыя даследчыкі лічаць, што продкі чэрокі пражывалі ў Паўночнай Караліне здаўна і мелі дачыненне да стварэння мясцовай развітай культуры ручнога земляробства. (далей…)


IRC from Belarus, 2016 (2).jpg

Міжнаро́дны адка́зны купо́н, скарочана МАКкупон, які быў створаны Сусветным паштовым саюзам (СПС) для абмену на знакі паштовай аплаты у дзяржавах-членах СПС. Купон абменьваецца на пошце адпраўшчыкам ліста за мяжу на адну або болей паштовых марак для аплаты мінімальнага паштовага збору.

Міжнародныя адказныя купоны распаўсюджваюцца пад эгідай СПС. З прычыны, што на сённяшні дзень СПС аб'ядноўвае 190 краін-членаў, а адказныя купоны прымаюцца ўсімі ўдзельнікамі Саюза, механізм МАК фактычна ахоплівае ўвесь свет. Прызначэнне міжнароднага адказнага купона — наданне магчымасці асобе, якая набыла яго, даслаць адрасату, які знаходзіцца ў іншай краіне, ліст разам з аплатай кошту перасылкі адказнага ліста. Калі адрасат знаходзіцца ў той жа самай краіне, то неабходнасці ў такіх купонах няма, бо магчыма выслаць аплачаны канверт з адваротным адрасам. (далей…)


Shevchenko Bukvar p12.jpg

Украі́нская мо́ванацыянальная мова ўкраінцаў. Адносіцца да славянскай галіны індаеўрапейскай моўнай сям'і. Колькасць носьбітаў — каля 45 млн, большасць з якіх жыве ва Украіне. З'яўляецца дзяржаўнай мовай ва Украіне, адна з дзяржаўных у Прыднястроўі. Распаўсюджаная таксама ў Беларусі, Малдове, Польшчы, Расіі, Румыніі, Славакіі, Казахстане, Аргенціне, Бразіліі, Вялікабрытаніі, Канадзе, ЗША і іншых краінах, дзе жывуць украінцы. Украінскай мовай у свеце карыстаюцца ад 41 да 45 млн чалавек, яна з'яўляецца другой або трэцяй славянскай мовай па колькасці носьбітаў (пасля рускай і, магчыма, польскай) і ўваходзіць у трэці дзясятак распаўсюджаных моў свету.

(далей…)


ЗабудоваВялікайТраецкай.jpg

Ву́ліца Вялі́кая Трае́цкаявуліца ў гістарычным цэнтры Гродна, адна з самых старажытных у горадзе. Гістарычная назва вернутая ў пачатку 1990-х гадоў. Даўжыня — каля 700 м. Па вуліцы ходзіць грамадскі транспарт — тралейбус.

Праходзіць ад вуліцы Давыда Гарадзенскага да вуліцы Віленская праз месцы, якія ў мінулым складалі яўрэйскі квартал. Перпектыву вуліцы з боку Нёмана замыкае Стары замак. На вуліцы знаходзяцца прынамсі 2 будынкі сінагогі, адна з іх — Харальная, з'яўляецца адной з самых вялікіх у Беларусі.

Фарміраванне вуліцы адбывалася ў некалькі этапаў. Частка вуліцы, якая знаходзіцца ля Харальнай сінагогі, была тэрыторыяй пасада XII—XIII стст. Вялікая сінагога і тэрыторыя вакол яе былі цэнтрам старога яўрэйскага квартала. Далей ішла Рыбная плошча (якая пазней стала Мясной), а ў міжваенны час яна называлася ў гонар рабі Нохума (Нохіма, які жыў у Гродне ў ХІХ ст.). (далей…)


Crested Lark (Galerida cristata) at Sultanpur I Picture 118.jpg

Жаўру́к-смяцю́х, ці Чуба́ты жа́варанак (Galerida cristata) — від птушак з сямейства жаваранкавых. Яго найбольш яскравым адрозненнем ад іншых прадстаўнікоў жаваранкавых з'яўляецца наяўнасць адносна вялікага чубка з пер'я на галаве. Гэты від распаўсюджаны пераважна ў Еўропе, але сустракаецца ў Паўночнай Афрыцы, некаторых рэгіёнах Заходняй, Паўднёвай і Усходняй Азіі.

Нягледзячы на тое, што ў Чырвоным спісе Міжнароднага саюза аховы прыроды жаўрук-смяцюх апісаны як від пад найменшай пагрозай (Least concern, LC), заўважыўшы тэндэнцыю да імклівага скарачэння яго колькасці шэраг дзяржаў і міждзяржаўных аб'яднанняў шчыльна заняліся пытаннем аховы гэтай птушкі. Чубаты жаваранак занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі з прысваеннем III катэгорыі (VU) і ахоўваецца законам. У мэтах прыцягнення ўвагі да праблем жаўрука-смецюха, удзельнікі XIX з'езда грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» абралі яго птушкай 2017 г. (далей…)


Crowded cytosol.png

Цытазо́ль (англ.: cytosol, паходзіць ад грэч.: κύτος — клетка і англ.: sol ад лац.: solutio — раствор) — вадкае змесціва клеткі. Большую частку цытазолю займае ўнутрыклеткавая вадкасць. Цытазоль разбіваецца на кампартменты пры дапамозе разнастайных мембран. У эўкарыётаў цытазоль размяшчаецца пад плазматычнай мембранай і з'яўляецца часткай цытаплазмы, у якую, апроч цытазоля, уваходзяць мітахондрыі, пластыды і іншыя арганелы, але не вадкасць, якая змяшчаецца ў іх, і ўнутраныя структуры. Такім чынам, цытазоль уяўляе сабой вадкі матрыкс, які атачае арганелы. У пракарыётаў большая частка хімічных рэакцый метабалізму адбываецца ў цытазолі, і толькі невялікая іх частка адбываецца ў мембранах і перыплазматычнай прасторы. У эўкарыётаў, хоць многія рэакцыі працякаюць у арганелах, некаторыя рэакцыі адбываюцца ў цытазолі.

(далей…)


Human Immunodeficency Virus - stylized rendering.jpg

Ві́рус іму́надэфіцы́ту чалаве́карэтравірус з роду ленцівірусаў, які выклікае захворванне, якое павольна прагрэсіруе — ВІЧ-інфекцыю.

Вірус паражае клеткі імуннай сістэмы, якія маюць на сваёй паверхні рэцэптары CD4: Т-хелперы, манацыты, макрафагі, клеткі Лангерганса, дэндрытныя клеткі, клеткі мікрагліі. У выніку праца імуннай сістэмы прыгнятаецца і развіваецца сіндром набытага імуннага дэфіцыту (СНІД), арганізм хворага страчвае магчымасць абараняцца ад інфекцый і пухлін, узнікаюць другасныя апартуністычныя захворванні, якія не характэрныя для людзей са звычайным імунным статусам. Без доктарскага ўмяшання апартуністычныя захворванні выклікаюць смерць пацыента ў сярэднім праз 9—11 гадоў пасля заражэння (у залежнасці ад падтыпу віруса). Пры правядзенні антырэтравіруснай тэрапіі працягласць жыцця пацыента можа быць падоўжана да 70—80 гадоў. (далей…)


Greater East Asia Conference Map.PNG

Вялі́кая Усхо́днеазія́цкая канферэ́нцыясаміт, які праходзіў у Токіа з 5 па 6 лістапада 1943 года. У канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі сямі дзяржаў-членаў Вялікай Усходнеазіяцкай сферы ўзаемнага росквіту на чале з Японскай імперыяй.

Галоўнай задачай канферэнцыі, арганізатарам якой выступіла Японія, было падкрэсленне ролі Японіі як «вызваліцеля» Азіі ад заходняга каланіялізму і лідара сярод краін Усходняй Азіі. У сутнасці, канферэнцыя была мерапрыемствам дзяржаў, прадстаўнікі якіх былі запрошаны ў Токіа, якія знаходзіліся ў залежнасці ад Японіі ці былі акупаваны Узброенымі сіламі Японіі, і толькі дзве з іх — Маньчжоу-го і Тайланд — мелі дыпламатычнае прызнанне з боку хоць бы некалькіх дзяржаў за выключэннем краін «восі» і іх саюзнікаў (у прыватнасці, Маньчжоу-го прызналі Сальвадор і Дамініканская Рэспубліка, а Тайланд, больш за тое, уваходзіў у склад Лігі Нацый). (далей…)


Woman playing traditional Ainu instrument.jpg

А́́йнынарод у Японіі, карэннае насельніцтва Хакайда. Агульная колькасць (2016 г.) — 15 000 чал. Маюць уласную мову, якая з'яўляецца ізаляванай, але тыпалагічна падобная да японскай мовы. Рэлігійная прыналежнасць — політэізм, анімізм.

Фальклор айнаў надзвычай багаты, прадстаўлены казкамі, легендамі, генеалагічнымі паданнямі, міфамі, якія тлумачаць з'явы прыроды, паходжанне людзей і жывёл, маюць сацыяльны кантэкст. Забаўляльны характар мае цыкл гісторый пра першых людзей Панаумбэ і Пенаумбэ. Спеўная традыцыя ўключае жаночыя гарлавыя спевы рэкухкара, рытмічныя рытуальныя песні упопа, эпічныя песні-маналогі юкар, любоўныя імправізацыі яісама, калыханкі лён'нока, танцавальныя песні рымсэ. Распаўсюджаныя музычныя інструменты — цытра, перкусіі, бамбукавы ідыяфон, тамбурын і інш. Танцы мелі рытуальны характар. У 2009 г. яны былі ўнесены ў папярэдні спіс сусветнай нематэрыяльнай спадчыны ЮНЕСКА. (далей…)


Caro - dritto aureo.jpg

Марк Аўрэ́лій Кар (больш вядомы як Кар) — рымскі імператар, які кіраваў у 282283 гадах.

Кар паходзіў, па ўсёй бачнасці, з Нарбонскай Галіі. Падчас кіравання імператара Проба ён займаў пасаду прэфекта прэторыя. У 282 годзе Кар быў абвешчаны імператарам войскамі Рэцыі і Норыка. Ён разграміў сарматаў і квадаў на дунайскай мяжы, а потым здабыў перамогу над персамі ў Месапатаміі. Аднак пасля ўзяцця персідскай сталіцы Ктэсіфона і пераправы на процілеглы бераг Тыгра Кар сканаў у сваім намёце. Сыны Кара Карын і Нумерыян сталі яго наступнікамі. Кар насіў наступныя пераможныя тытулы: «Персідскі Вялікі» і «Германскі Вялікі» з 283 года. (далей…)


«Лю́дзі на бало́це» — беларускі мастацкі фільм, зняты ў 1981 годзе рэжысёрам Віктарам Туравым па аднайменным рамане Івана Мележа. Асноўная сюжэтная лінія фільма — прыход савецкай улады ў глухую вёску, згубленую сярод палескіх балот. Паводле меркавання беларускага журналіста і кінакрытыка Максіма Жбанкова, кінакарціна ўваходзіць у «Залатую дзясятку» беларускіх фільмаў. У 1982 годзе Віктарам Туравым зняты працяг карціны — «Подых навальніцы».

Фільм быў адзначаны шматлікімі прэміямі і стаў унікальнай з’явай у нацыянальным экранным мастацтве. Менавіта версія Турава лічыцца хрэстаматыйнай экранізацыяй рамана Мележа. Паводле створаным тэлежурналістамі тэлеканала «Беларусь 3» топ-20 лепшых беларускіх кінафільмаў фільм «Людзі на балоце» апынуўся на дзявятым месцы. Фільм мае сярэднюю адзнаку 6,0 з 10 на сайце найбуйнейшай у свеце базе даных пра кінематограф IMDb. (далей…)


Bundesarchiv Bild 183-R14128A, Martin Bormann.jpg

Ма́рцін Бо́рман — нямецкі дзяржаўны і палітычны дзеяч, начальнік Партыйнай канцылярыі НСДАП (1941—1945), асабісты сакратар фюрара (1942—1945), рэйхсміністр па справах партыі (30 красавіка — 2 мая 1945), начальнік Штаба намесніка фюрара (1933—1941). Рэйхсляйтар (з 1933 года). Да канца вайны набыў значны ўплыў асабістага сакратара, які кантраляваў патокі інфармацыі і доступ да Гітлера.

16 студзеня 1945 года ўслед за Гітлерам пераехаў у Фюрарбункер. Пасля таго, як яго начальнік здзейсніў самагубства(англ.) бел., 2 мая ў складзе групы пакінуў Рэйхсканцылярыю. Меркавана, здзейсніў самагубства на мосце блізу станцыі Лертэр(ням.) бел.. За ваенныя злачынствы і злачынствы супраць чалавечнасці на Нюрнбергскім трыбунале быў завочна прысуджаны да пакарання смерцю праз павешанне. У 1972 годзе пры раскопках былі выяўленыя рэшткі Бормана. (далей…)


Baltic Sea map3.png

Фі́нскі залі́ўзаліў ва ўсходняй частцы Балтыйскага мора, абмывае берагі Фінляндыі, Расіі і Эстоніі. Заходняй мяжой заліва лічыцца ўяўная лінія паміж паўвостравам Ханка і мысам Пыызаспэа (знаходзіцца каля вострава Осмуссаар)

Плошча Фінскага заліва — 29,5 тыс. км², даўжыня — 420 км, шырыня — ад 70 км у горле да 130 км у самай шырокай частцы, сярэдняя глыбіня — 38 м (максімальная 121 м). На берагах заліва размешчаны некалькі гарадоў: Санкт-Пецярбург, Хельсінкі, Талін і інш. (далей…)


Glicerio - MNR Palazzo Massimo.jpg

Гліцэ́рый — імператар Заходняй Рымскай імперыі, які кіраваў у 473474 гадах.

Пра яго паходжанне і сям'ю нічога не вядома. Гліцэрый быў узведзены на прастол Заходняй Рымскай імперыі пры падтрымцы ваеннага магістра Гундабада, які быў бургундам(руск.) бел.. Аднак новы кіраўнік так і не быў прызнаны ўсходнім рымскім імператарам Львом I Макелам, які спрыяў таму, што Юлій Непат, пляменнік імператарскай жонкі, зрынуў Гліцэрыя. Потым былы імператар стаў епіскапам далмацыйскага горада Салона. Далейшы яго лёс невядомы. (далей…)


Mark Davis at Snooker German Masters (DerHexer) 2015-02-05 04.jpg

Марк Дэ́віс (нар. 1972) — англійскі прафесійны ігрок у снукер. Паўфіналіст чэмпіянату Вялікабрытаніі 2012 года і яшчэ трох рэйтынгавых турніраў, фіналіст нізкарэйтынгавага Пол Хантэр Класік 2011 года. Былы 12-ы нумар сусветнага рэйтынгу (2013/2014), з сезона 2010/2011 нязменна ўваходзіць у топ-32.

У агульнай колькасці займаў 12-ы радок у сусветным рэйтынгу каля двух месяцаў. (далей…)


Xabi Alonso FCB.jpg

Хаўе́р Ало́нса Ала́на (нар. 1981) — іспанскі футбаліст (паводле нацыянальнасці з'яўляецца баскам), апорны паўабаронца нямецкага клуба «Баварыя». Былы футбаліст нацыянальнай зборнай Іспаніі. Удзельнік чэмпіянатаў свету 2006, 2010, 2014, чэмпіянатаў Еўропы 2004, 2008, 2012.

На клубным узроўні Алонса — пераможца Лігі чэмпіёнаў 2004/05, 2013/14 і інш. У складзе нацыянальнай зборнай Хабі — двухразовы пераможца Еўра (2008, 2012) і чэмпіён свету (2010). (далей…)


Uladzimir Karatkievič.jpeg

Уладзі́мір Сямё́навіч Каратке́віч (1930 — 1984) — беларускі паэт, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык, сцэнарыст, класік беларускай літаратуры. Адна з найбольш яскравых постацей у беларускай літаратуры другой паловы XX ст..

Творчасць Уладзіміра Караткевіча адрозніваецца рамантычнай скіраванасцю, высокай мастацкай культурай, патрыятычным пафасам і гуманістычным гучаннем. Пісьменнік істотна ўзбагаціў беларускую літаратуру ў тэматычных і жанравых адносінах, напоўніў яе інтэлектуальным і філасофскім зместам. Найбольш вядомыя такія творы аўтара, як аповесці «Дзікае паляванне караля Стаха», «Сівая легенда», раманы «Каласы пад сярпом тваім», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», «Чорны замак Альшанскі», нарыс «Зямля пад белымі крыламі». (далей…)


Maksim Harecki photo.jpg

Максі́м Іва́навіч Гарэ́цкі (1893 — 1938) — беларускі пісьменнік, дзеяч беларускага нацыянальна-дэмакратычнага адраджэння, літаратуразнаўца, лексікограф, фалькларыст. Адзін з пачынальнікаў нацыянальнай мастацкай прозы. Зрабіў вялікі ўклад у развіццё беларускай культуры і фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці. Ахвяра сталінскіх рэпрэсій. Брат Гаўрылы Гарэцкага.

Аўтар аповесці «Дзве душы», дакументальна-мастацкіх запісак «На імперыялістычнай вайне», раманаў «Віленскія камунары» і «Камароўская хроніка». Напісаў першую «Гісторыю беларускае літаратуры», аўтар літаратурна-крытычнай працы «Маладняк» за пяць гадоў. 1923—1928», «Хрэстаматыі беларускае літаратуры. XI век — 1905 г.», «Руска-беларускага слоўніка» (з Г. Гарэцкім), «Беларуска-расійскага слоўнічка», «Практычнага маскоўска-беларускага слоўніка (з М. Байковым). (далей…)


Mikołaj Radziwiłł Czarny.JPG

Мікала́й «Чо́рны» Радзіві́л (15151565) — вялікалітоўскі дзяржаўны, палітычны, ваенны, культурны і рэлігійны дзеяч. Мянушку «Чорны» атрымаў з-за колеру сваёй барады, чым адрозніваўся ад свайго стрыечнага брата Мікалая Радзівіла Рудога.

Удзельнічаў у вайне Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ 1534—1537 гадоў. У 1544 годзе атрымаў пасаду маршалка земскага (вялікага) і ўзначаліў Раду ВКЛ і соймы. Спрыяў шлюбу сваёй стрыечнай сястры Барбары з вялікім князем ВКЛ Жыгімонтам Аўгустам. У 1547 годзе атрымаў тытул князя Свяшчэннай Рымскай імперыі «на Алыцы і Нясвіжы». З 1550 года канцлер ВКЛ, выступаў за суверэннасць ВКЛ у саюзе з Польшчай. Таксама займаў пасаду віленскага ваяводы. Дзякуючы дыпламатычным дзеянням Мікалая Радзівіла адбылося ўключэнне Лівонскага ордэна ў склад ВКЛ. Узначальваў дзяржаўную камісію па правядзенні аграрнай рэформы (валочнай памеры) у гаспадарскіх маёнтках. (далей…)


Bałachowicz.JPG

Станісла́ў Нікадзі́мавіч Була́к-Балахо́віч (1883 — 1940) — беларускі, польскі і расійскі вайсковы дзеяч. Афіцэр кавалерыі Рускай імператарскай арміі, генерал-маёр Белай арміі, генерал Асобнага атрада БНР, камандзір добраахвотніцкіх атрадаў польскай арміі, з якімі ў 1920 годзе здзейсніў Палескі паход, удзельнік грамадзянскай вайны ў Іспаніі на баку генерала Франка.

Таксама вядомы як Бацька Булак-Балаховіч. (далей…)


Kurapaty - 01.jpg

Курапа́ты — лясны масіў на паўночным ускрайку Мінска, дзе былі выяўлены масавыя пахаванні людзей, расстраляных НКУС у 19371941 гадах. Колькасць ахвяр дакладна не высветленая: архівы КДБ Беларусі, датычныя Курапатаў, з'яўляюцца засакрэчанымі. Існуюць розныя версіі і ацэнкі.

Курапаты з'яўляюцца найбольш вядомым (сярод прынамсі васьмі) месцам масавых расстрэлаў, якія ажыццяўляў НКУС на тэрыторыі Мінска. З 1993 года ўрочышча Курапаты занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як месца пахаванняў ахвяр палітычных рэпрэсій 1930—1940-х гадоў. Курапаты маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці першай катэгорыі, што адпавядае катэгорыі «найбольш унікальных каштоўнасцей, духоўныя, эстэтычныя і дакументальныя вартасці якіх уяўляюць міжнародную цікавасць. (далей…)


Pilsudski 1910 1920 LOC hec 14263 restored.jpg

Ю́заф Кле́менс Пілсу́дскіпольскі ваенны і палітычны дзеяч, барацьбіт за незалежнасць, першы кіраўнік незалежнай Польшчы ў 19181922 гг. i галоўнакамандуючы Войска польскага з 11 лістапада 1918 г., першы Маршал Польшчы з 1920 г.; двойчы Прэм’ер Польшчы (19261928 i 1930), стваральнік г.зв. санацыйных урадаў у II Рэчы Паспалітай, якія былі ўведзены ў 1926 ў выніку дзяржаўнага перавароту. У маладосці, падчас канспіратыўнай работы вядомы пад псеўданімамі «Віктар» (Wiktor) і «Мячыслаў» (Mieczysław). Прыхільнікі Пілсудскага, асабліва з часоў службы ў легіёнах, ужывалі такія яго мянушкі як — «Камендант» (Komendant), «Дзядуля» (Dziadek) i «Маршал» (Marszałek).

(далей…)