Гэты шаблон можа не падстаўляцца на іншыя старонкі, бо гэта агульная старонка дакументацыі для сямейства падбшаблонаў, якія выкарыстоўваюцца ў артыкулах.
Гэта сямейства шаблонаў прызначана для модульных картак у артыкулах пра анімэ, мангу і непасрэдна звязаныя з імі творы і выданні.
У беларускай Вікіпедыі гэты комплекс складаецца з асобных кампанентаў, якія звычайна ўстаўляюцца разам:
Картка будуецца як паслядоўнасць з аднаго верхняга блока, аднаго або некалькіх змястоўных блокаў і ніжняга блока-завяршальніка.
Для паслядоўных кампанентаў пажадана захоўваць лагічны парадак. Калі ў артыкуле апісваюцца некалькі звязаных увасабленняў аднаго твора, лепш размяшчаць іх у храналагічнай паслядоўнасці.
Картка павінна адпавядаць тэме артыкула. Калі артыкул прысвечаны, напрыклад, толькі манзе, не варта ўключаць у яго секцыі пра экранізацыі, калі яны не з’яўляюцца непасрэдным прадметам гэтага артыкула. Калі ж прадмет артыкула — асобны фільм, раман або іншы твор па-за межамі аніманга-карткі, лепш выкарыстоўваць профільны шаблон для адпаведнага тыпу медыя.
Параметр title у секцыйных кампанентах не абавязковы. Ён патрэбны толькі тады, калі назва канкрэтнай секцыі адрозніваецца ад асноўнай назвы ў name у загалоўку або ад назвы старонкі.
Гэты шаблон выкарыстоўваецца для пачатку карткі пра анімэ, мангу і іншыя звязаныя з анімангай творы. Звычайна ён ужываецца разам з {{Картка аніманга/Канец}} і, пры патрэбе, з іншымі падшаблонамі серыі.
Жанры можна задаваць або адным параметрам genre, або асобна праз genre1, genre2 і далей.
TemplateData
Пачатковая частка карткі для артыкулаў пра анімэ, мангу і іншыя звязаныя з анімангай творы. Выкарыстоўваецца разам з шаблонам «Картка аніманга/Канец».
Параметр portal дадае ўнізе карткі радок са спасылкай на партал «Анімэ і манга», калі мае значэнне yes. Заўважце, што на дадзены момант у беларускай вікіпедыі няма такога партала.
Параметр child з’яўляецца службовым і выкарыстоўваецца для ўнутранай зборкі падрыхтаванай карткі. Звычайна яго не трэба задаваць уручную.
TemplateData
Завяршальны раздзел карткі для артыкулаў пра анімэ, мангу і іншыя звязаныя з анімангай творы. Звычайна выкарыстоўваецца пасля шаблонаў «Картка аніманга/Загаловак», «Картка аніманга/Друк» або «Картка аніманга/Відэа».
Гэты шаблон выкарыстоўваецца для друкаванага раздзела карткі пра мангу, раманы, лайт-навелы і іншыя звязаныя з анімангай друкаваныя творы. Звычайна ён ужываецца разам з {{Картка аніманга/Загаловак}} уверсе і {{Картка аніманга/Канец}} ўнізе.
Параметр type вызначае назву раздзела. У залежнасці ад яго значэння ў загалоўку секцыі могуць паказвацца «Манга», «Раман», «Раман з працягам», «Серыя раманаў», «Лайт-навела», «Фільм-комікс» або «Іншая кніга».
Для раманаў выкарыстоўваецца параметр published. Для іншых друкаваных твораў можна задаваць або published, або пару first і last. Калі выданне працягваецца, last можна пакінуць пустым.
Палі magazine і magazine_en паказваюцца толькі для нераманных тыпаў.
TemplateData
Друкаваны раздзел карткі для артыкулаў пра мангу, раманы, лайт-навелы і іншыя звязаныя з анімангай друкаваныя творы. Звычайна выкарыстоўваецца разам з шаблонамі «Картка аніманга/Загаловак» і «Картка аніманга/Канец».
Параметр type вызначае назву раздзела і набор палёў, якія будуць паказвацца. Напрыклад, для серыялаў і дарам могуць выводзіцца сетка і колькасць серый, для фільмаў — працягласць, бюджэт і касавыя зборы, а для серыі фільмаў — таксама колькасць фільмаў.
Для аднаразовых экранізацый звычайна выкарыстоўваецца параметр released. Для шматсерыйных праектаў — first і last. Калі праект працягваецца, last можна пакінуць пустым.
TemplateData
Відэа-раздзел карткі для артыкулаў пра анімэ, ігравыя адаптацыі і іншыя звязаныя з анімангай відэатворы. Звычайна выкарыстоўваецца разам з шаблонамі «Картка аніманга/Загаловак» і «Картка аніманга/Канец».