Шаблон:Падзеі 11 кастрычніка
Выгляд
- 1875: Першыя ісландскія пасяленцы прыбылі ў Вініпег.
- 1881: Жыхар ЗША Дэвід Х’юстан запатэнтаваў фотастужку.
- 1887: Амерыканскі вынаходнік Томас Эдысан запатэнтаваў электрычную машыну для падліку галасоў на выбарах.
- 1891: У Стакгольме адчынены першы ў свеце этнаграфічны музей пад адкрытым небам «Скансен».
- 1918: Рада БНР зацвердзіла часовую Канстытуцыю.
- 1919: У Вільні адбылося ўрачыстае адкрыццё Універсітэта Стэфана Баторыя.
- 1931: У СССР прынята рашэнне аб поўнай ліквідацыі прыватнага гандлю.
- 1986: У Рэйк’явіку сустрэліся Рональд Рэйган і Міхаіл Гарбачоў.
- 2006: Фільм «Лабірынт фаўна» рэжысёра Гільерма дэль Тора выйшаў у пракат у Іспаніі.