Шаблон:Падзеі 11 сакавіка
Выгляд
- 1401: У Радаме польскія паны выдалі другі акт Віленска-Радамскай уніі.
- 1702: У Лондане пачынае выходзіць першая перыядычная газета па-англійску, «The Daily Courant».
- 1851: Прэм’ера оперы Джузэпэ Вердзі «Рыгалета» адбылася ў тэатры «Фенічэ» ў Венецыі.
- 1861: Ухваленне канстытуцыі Канфедэраваных Штатаў Амерыкі, пралог грамадзянскай вайны ў ЗША.
- 1879: Японія анексавала дзяржаву Рукю.
- 1941: Прэзідэнт ЗША Франклін Рузвельт зацвярджае акт аб ленд-лізе.
- 1985: Міхаіл Гарбачоў абраны Генеральным сакратаром ЦК КПСС.
- 2011: Катастрафічнае землетрасенне ля берагоў Японіі выклікала цунамі, здарылася аварыя на АЭС Фукусіма I.