Шаблон:Падзеі 13 снежня
Выгляд
Мальта — Дзень Рэспублікі
- 1545: Па ініцыятыве Папы Паўла III як адказ на Рэфармацыю адкрыўся Трыдэнцкі сабор.
- 1577: Флатылія Фрэнсіса Дрэйка выправілася з Плімута да берагоў Амерыкі.
- 1797: Нарадзіўся Генрых Гейнэ, нямецкі паэт, публіцыст і крытык.
- 1864: Парагвай абвясціў вайну Бразіліі, па выніках якой страціў 70 % мужчын краіны.
- 1919: Адбыўся раскол Рады БНР на Найвышэйшую Раду і Народную Раду БНР.
- 1937: Пасля захопу Нанкіна японцамі ў горадзе пачалася масавая разня.
- 1981: У Польшчы ўведзена ваеннае становішча.
- 1989: Нарадзілася амерыканская спявачка Тэйлар Свіфт.
- 2007: Падпісаны Лісабонскі дагавор, закліканы замяніць сабой Канстытуцыю ЕС, якая не ўступіла ў сілу.
- 2025: Вызвалены і вывезены з Беларусі 123 асобы, у тым ліку Алесь Бяляцкі, Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка і іншыя дзеячы.