Шаблон:Падзеі 14 снежня
Выгляд
- 1546: Нарадзіўся дацкі астраном Ціха Браге.
- 1862: У Мінску назіралася палярнае ззянне.
- 1896: У Глазга адкрыты метрапалітэн.
- 1900: Макс Планк абнародаваў формулу, пазней названую яго імем.
- 1906: Заснавана кніжнае таварыства «Мінчук».
- 1911: Экспедыцыя Руаля Амундсена дасягнула Паўднёвага полюса.
- 1918: На змену зрынутай Гетманшчыне прыйшла Дырэкторыя УНР.
- 1939: СССР выключаны з Лігі Нацый за развязванне вайны з Фінляндыяй.
- 1970: Верфі ў Гданьску і Гдыні абвясцілі аб забастоўцы, пачаліся хваляванні ў Польшчы.
- 1987: Створаны Беларускі саюз дызайнераў.
- 1995: Лідарамі Югаславіі (С. Мілошавіч), Харватыі (Ф. Туджман) і баснійскіх мусульман (А. Ізетбегавіч) падпісаны Дэйтанскі дагавор.