Шаблон:Падзеі 19 верасня
Выгляд
- 855: Лотар I падзяліў Сярэдняе Каралеўства паміж сваімі сынамі.
- 1356: Англічане ў бітве пры Пуацье разбілі французаў.
- 1730: Адбылася каранацыя Жыровіцкага абраза Маці Божай папскімі каронамі.
- 1794: Расійскія войскі на чале з Аляксандрам Суворавым разбілі пад Брэстам атрады Рэчы Паспалітай.
- 1870: Пачалася аблога Парыжа прускімі войскамі падчас франка-прускай вайны.
- 1893: Новая Зеландыя першай дала выбарчае права жанчынам на нацыянальных выбарах.
- 1939: Чырвоная Армія заняла Вільню. Нямецкія войскі блакіравалі Варшаву.
- 1952: Першая лінія Мінскага тралейбуса звязала пасажырскі вакзал з Круглай плошчай.
- 1991: Вярхоўны Савет БССР зацвердзіў назву дзяржавы — Рэспубліка Беларусь і яе сімвалы бел-чырвона-белы сцяг і герб Пагоня.
- 2002: Пачалася Першая Івуарыйская вайна.
- 2023: Азербайджан пачаў ваенную аперацыю ў Нагорным Карабаху.