Шаблон:Падзеі 19 жніўня
Афганістан — Дзень незалежнасці (1919)
- 43 да н.э.: Актавіян Аўгуст прымусіў сенат абраць яго консулам.
- 1487: Малага адваявана кастыльскімі войскамі ў арабаў і далучана да Кастыліі.
- 1561: Каралева Марыя Сцюарт вяртаецца ў Шатландыю.
- 1562: Пад Невелем польскі атрад на чале з С. Лесьнявольскім разбіў маскоўскае войска на чале з Андрэем Курбскім.
- 1782: Бітва пад Блю-Лікс, апошняя значная бітва ў вайне за незалежнасць ЗША.
- 1856: Амерыканскі вынаходніка Гейл Бордэн запатэнтаваў тэхналогію прыгатавання згушчанага малака.
- 1925: У Вільні пачалося выданне газеты «Жыццё беларуса».
- 1989: Прэзідэнт Польшчы Войцех Ярузельскі назначае актывіста «Салідарнасці» Тадэуша Мазавецкага прэм’ер-міністрам.
- 1991: Спроба дзяржаўнага перавароту ў СССР: змоўшчыкі адхілілі ад улады Міхаіла Гарбачова і заявілі аб увядзенні надзвычайнага становішча.
- 1999: У Бялградзе дзесяткі тысяч сербаў патрабуюць у Слабодана Мілошавіча пакінуць пасаду прэзідэнта Югаславіі.
- 2002: Пад Грозным збіты расійскі транспартны верталёт, загінула 118 салдат.
- 2003: У Іраку каля штаб-кватэры ААН выбухнула бомба. Забіта 22 чалавекі, між іх Серджыа Вейра дэ Мела, галоўны сакратар іракскага аддзялення ААН.